Подробное решение Страница 46стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011
1. Чым былі выкліканы змены ў матэрыяльным і духоўным жыцці грамадства ў эпоху Адраджэння?
Еўрапейскія краіны ў XVI стагоддзі перажывалі якасныя змены ва ўсіх сферах жыцця: эканамічным, палітычным і культурным. Гэты час вызначаўся вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі і найвышэйшымі дасягненнямі чалавечага розуму. Асноўнай прычынай такого ўздыму (ці адраджэння) з'явіўся заняпад феандальных і зараджэнне новых, буржуазных адносін. А гэта, у сваю чаргу, было звязана з развіццём і гарадоў, удасканаленнем таварна-грашовых адносін, росквітам навук і мастацтва.
2. Дакажыце, што гуманізм, абагаўленне чалавека-творцы, раскрыццё разнастайных чалавечых талентаў прынёс у Еўропу Рэнесанс.
У гэты перыяд у барацьбе са старым нараджаўся новы чалавек, якому былі ўласцівы ўсе радасці зямнога жыцця. Ён не чакаў узнагароды за добрасумленнае жыццё толькі пасля смерці (як у Сярэднявеччы), а знаходзіў радасць у штодзённым жыцці, быў свабодны, меў пачуццё ўласнай годнасці, спадзяваўся на ўласныя сілы і на тое, што яго жыццё залежыць ад уласных намаганняў. Гэты новы чалавек, пазбаўлены сярэднявечных страхаў, стаў цэнтрам увагі, героем і стваральнікам новай культуры. Прагрэсіўная сістэма поглядаў таго часу, цэнтрам увагі якой стаў чалавек, называецца гуманізмам (што з лацінскага азначае чалавечы).
3. Зварот да традыцый Антычнасці — адна з галоўных рыс эпохі Адраджэння. Якімі шляхамі Антычнасць пранікала ў беларускае мастацтва?
Насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага было моцна інтэгравана ў Заходнюю Еўропу, таму ідэі Рэнесансу знайшлі ў Беларусі ўдзячную глебу для пашырэння. Той, хто імкнуўся да навукі, добра валодаў тагачаснай міжнароднай мовай — лацінскай (а яна вывучалася ў ВКЛ ва ўсіх сярэдніх навучальных установах), меў магчымасць вучыцца ў заходнееўрапейскіх універсітэтах (Прага, Кракаў, Падуя, Кёнігсберг, Оксфард і інш.).
4. Як пасадзейнічала эпоха Адраджэння абуджэнню народнай, у тым ліку беларускай, свядомасці? У чым гэта выявілася?
Яшчэ пры князю Альгердзе (1345—1377) старабеларуская літаратурная мова стала дзяржаўнай у ВКЛ. Дзякуючы гуманістам эпохі Рэнесансу пачалося станаўленне самасвядомасці беларусаў («ліцвінаў» або «русінаў», як тады іх называлі), статус беларускай мовы ў дзяржаўным і рэлігійным жыцці яшчэ больш павысіўся. На ёй вялося справаводства, прымаліся агульнадзяржаўныя прававыя акты (Судзебнік 1468 г. Казіміра Ягелончыка, Метрыка ВКЛ), быў створаны і выдадзены найбольш дасканалы ў Еўропе ХVІ—ХVІІІ стагоддзяў звод асноўных законаў, што выконваў функцыі Канстытуцыі дзяржавы, — Статут ВКЛ (тры рэдакцыі: 1529, 1566, 1588). Усё гэта спрыяла развіццю беларускай культуры, розных відаў і жанраў літаратуры (проза, паэзія, публіцыстыка, эпісталярная спадчына і інш.).
5. Якія поспехі еўрапейскай і беларускай літаратур звязаны з эпохай Адраджэння?
I сённяшні чытач захапляецца такімі творамі суснетнай літаратуры эпохі Адраджэння, як «Рамэо і Джульета», «Атэла», «Кароль Лір» Шэкспіра, «Дон Кіхот» Сервантэса, «Боская камедыя» Данте, «Гарганцюа і Пантагруэль» Франсуа Рабле, «Пахвала і іупству» Эразма Ратэрдамскага, лірычнымі твора-мі Франчэска Петраркі, навеламі Джавані Бакачыо. Гэтыя творы ўвайшлі ў залатую скарбніцу сусветнай літаратуры.
Сярод дасягненняў таго часу нельга не адзначыць выдання на беларускай мове Статута ВКЛ і таго, што беларуская мова стала дзяржаўнай на ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Магутным сродкам культурнага прагрэсу з'явілася і кнігадрукаванне. Беларускае мастацтва слова гэтага перыяду узбагацілася як перакладной, так і арыгінальнай літаратурай.
Да перакладной літаратуры адносіцца вядомая «Аповесць пра Трышчана», рыцарскі раман «Гісторыя разбурэння Троі», «Александрыя», «Гісторыя пра Атылу» і іншыя. У гэты час шмат перакладалася твораў замежнай літаратуры, і ў першую чаргу творы старажытнагрэчаскіх і рымскіх аўтараў. Перакладаліся і рэлігійная літаратура («Страсці Хрыстовы», альбо «Пакуты Хрыста»).
Да арыгінальнай літаратуры адносяцца летапісныя творы «Летапіс, вялікіх князёў літоўскіх», "Хроніка Быхаўца». Нельга абмінуць і напісаную ў далёкім Рыме Міколам Гусоўскім «Песню пра зубра». Гэты твор — натхнёны аповед пра веліч і магутнасць нашай зямлі. Адрасаваны аўтарам замежнаму чытачу, гэты твор і сёння гучыць гімнам Беларусі.
6. Што вы можаце сказаць пра шматмоўную літаратуру Беларусі эпохі Адраджэння?
У тагачаснай літаратуры Беларусі ўзаемадзейнічалі ўсход-нія, візантыйска-праваслаўныя, і заходнія, лаціна-каталіцкія, традыцыі. Гэта прывяло да існавання беларускага пісьменства адначасова на чатырох мовах. Апрача старабеларускай, творы пісаліся на стараславянскай (беларускай рэдакцыі), лацінскай і польскай мовах. Беларускамоўная творчасць і творчасць на стараславянскай (беларускай рэдакцыі) мове, якая падтрымлівалася дзяржаўнасцю беларускай мовы, шырока ўвасаблялася ў рэлігійнай літаратуры (Біблія ў перакладзе Францыска Скарыны, «Катэхізіс» Сымона Буднага, «Евангелле» Васіля Цяпінскага), паэзіі («Храналогія» і «Эпікграмы» Андрэя Рымшы), летапісах («Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца»), эпі-сталярыі («Лісты» Філона Кміты-Чарнабыльскага), мемуарах («Дыярыуш» Фёдара Еўлашоўскага), перакладной свецкай літаратуры («Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Аповесць пра пабоішча Мамая», «Гісторыя пра Атылу, караля Угорскага»). Звярталіся нярэдка беларускія аўтары і да польскай мовы («Дзесяцігадовая Аповесць» Андрэя Рымшы, «Перагрынацыя» Мікалая Крыштофа Радзівіла, «Пасольства Льва Сапегі да вялікага князя маскоўскага» Гальяша Пель-грымоўскага, «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага). Пашырана была і літаратура на лацінскай мове (паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра», Яна Вісліцкага «Пруская вайна», творы Беняша Буднага, Андрэя Волана, Міхалона Літвіна, Яна Радвана і інш.). З 324 кніг, выдадзеных у ХVІ стагоддзі толькі ў друкарнях Вільні і Еўя, на беларускай і стараславянскай мовах з’явілася 50, на польскай — 114 і на лацінскай — 151. З 374 кніг, якія выйшлі з 1600 па 1625 год у розных беларускіх друкарнях
(у тым ліку ў Брэсце, Нясвіжы, Лоску, Любчы і інш.), 56 выкарысталі беларускую і стараславянскую мовы, 202 — польскую і 107 — лацінскую.
7. Раскажыце пра беларусазнаўчыя звесткі ў еўрапейскіх крыніцах.
Творы беларускіх аўтараў на лацінскай мове адкрывалі Беларусь і славянскі Усход у цэлым усяму адукаванаму грамадству Заходняй Еўропы. Разам з тым у эпоху Рэнесансу, у час вялікіх геаграфічных і навуковых адкрыццяў, і заходнееўрапейскія аўтары пачалі цікавіцца нашымі землямі і наогул усходнімі славянамі. Найбольш папулярная кніга пра беларускія землі — «Трактат пра дзве Сарматыі» (Кракаў, 1517) прафесара Кракаўскага ўніверсітэта Мацвея Мяхоўскага. Кніга адразу вытрымала 16 выданняў на розных мовах свету. «Трактат» Мяхоўскага істотна дапоўніў і ўдакладніў сваімі «Запіскамі пра маскоўскія справы» (Вена, 1549) аўстрыйскі дыпламат Сігізмунд Герберштэйн, які двойчы (1517, 1526), едучы ў Маскву, праязджаў праз Беларусь. У яго «Запісках» маюцца цікавыя звесткі пра беларускія гарады (Брэст, Гродна, Віцебск, Крэва, Мінск, Оршу, Полацк і інш.), заняткі і побыт беларусаў, іх рэлігійныя вераванні, узаемаадносіны ВКЛ з іншымі дзяржавамі і г. д. Гэта кніга карысталася вялікай папулярнасцю, паслужыла крыніцай ведаў пра наш край для шэрагу еўрапейскіх навукоўцаў.