Беларускі летапіс

Подробное решение Страница 39стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Як ішло станаўленне Вялікага Княства Літоўскага?

У ХІІІ стагоддзі велізарная Полацкая дзяржава падзялілася на дробныя ўдзельныя княствы. На захадзе Беларусі пачало ўтварацца Літоўскае княства са сталіцай у Наваградку. Заснавальнікам яго лічыцца Міндоўг. У 1323 годзе яго нашчадак Гедымін перанёс сталіцу княства ў Вільню. Распад Кіеўскай Русі, Полацкага княства і ўтварэнне новай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) — садзейнічала фарміраванню трох усходнеславянскіх народнасцей — беларускай, рускай і ўкраінскай.

2. Што вы ведаеце пра культуру ВКЛ?

Беларусы знаходзіліся ў складзе ВКЛ ад моманту яго

ўзнікнення. Як народ больш развіты ў культурных адносінах, чым літоўскі (яшчэ язычніцкі), маючы засвоеныя традыцыі праваслаўнай візантыйскай і старакіеўскай культуры, беларускі этнас набыў у ВКЛ вялікія перавагі ва ўсіх сферах дзейнасці. Пачала шырока распаўсюджвацца праваслаўная вера: яна цэментавала народ перад небяспекай навалы як з захаду з боку крыжаносцаў, так і з усходу ад мангола-татар. У ВКЛ былі добра распрацаваны законы, якія склалі агульнадзяржаўны звод — Статут. Старабеларуская літаратурная мова, якая называлася «рускай» і была ўжо дастаткова апрацаванай на той час, выкарыстоўвалася ў якасці агуль-надзяржаўнай, урадавай. Высокага ўзроўню дасягнула царкоўнае пісьменства. Славіліся сваім майстэрствам беларускія іканапісцы, дойліды і асабліва разьбяры па дрэве. У час інтэнсіўнага дзяржаўнага, культурнага будаўніцтва абудзілася цікавасць шырокіх колаў насельніцтва да свайго мінулага, да ўласнай гісторыі. Безумоўна, у культурным ужытку былі летапісы, жыціі, хронікі больш ранняга, кіеўска-полацкага, перыяду і нават яшчэ і папярэдняга, бо антычная спадчына вывучалася актыўна, — гэта была прыкмета эпохі, якая атрымала назву Адраджэння. Але складвалася і ўласнае летапісанне. Яго росквіт прыпадае на XV—XVI стагоддзі.

3. Пра што распавядаюць першыя беларуска-літоўскія летапісы?

Найбольш ранні помнік беларуска-літоўскага летапісання — «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», напісаны ананім-ным аўтарам у першай палове XV стагоддзя. Храналагічна летапіс ахоплівае перыяд ад смерці вялікага князя Гедыміна ў 1341 годзе і да канца XV стагоддзя. Найважнейшы сюжэт хронікі — аповед пра праўленне яго нашчадкаў Альгерда і Вітаўта, але асноўная ўвага скіравана на барацьбу паміж Ягайлам Альгердавічам і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам.

Вызначаецца гэтымі асаблівасцямі і наступны з летапісаў — «Беларуска-літоўскі летапіс 1430—1446 гадоў», які ахоплівае гісторыю ўсходніх славян і літоўцаў ад IX да сярэдзіны XV стагоддзя. Тут падрабязна апавядаецца пра нядаўнія падзеі — паходы Вітаўта, бітву яго з татарамі на рацэ Ворскла, а галоўнае — пра самую, бадай, важную падзею ў гісторыі ўсіх усходніх славян — перамогу над нямецкімі крыжаносцамі пад Грунвальдам у 1410 годзе. Перамога пад Грунвальдам надоўга — да XX стагоддзя — спыніла захопніцкія імкненні нямецкай ваеншчыны. Умацавала яна і Вялікае Княства Літоўскае, якое раскінулася дзякуючы Вітаўту ад Чорнага мора да Балтыйскага. У летапіс уключаны некалькі твораў іншага жанру, сярод якіх вылучаецца «Пахвала вялікаму князю Вітаўту» — усхваляванае лірычнае слова, што ўслаўляла князя як мудрага і мужнага ўладара. У панегірычным (узвелічальным) слове выказана і асноўная ідэя ўсяго летапіснага зводу — погляд на ВКЛ як на вядучы цэнтр аб’яднання ўсіх усходнеславянскіх зямель.

4. Як разгортвалася барацьба, згодна летапісаў, паміж Ягайлам і Вітаўтам?

Вітаўта, якому Ягайла, стаўшы каралём Польшчы, вымушаны быў аддаць вярхоўную ўладу ў ВКЛ. Аўтар летапісу ўхваляе збіральную, цэнтралізатарскую палітыку Вітаўта, асобы цікавай і значнай у гісторыі нашай дзяржавы.

Калі пасля смерці Альгерда, які княжыў у Полацку і Вільні, вялікім князем стаў яго сын Ягайла, Кейстут не стаў спрачацца. Сам жа Ягайла баяўся і брата, і дзядзьку, у якога, як у сына Гедыміна, было больш правоў на віленскі прастол. Таму Ягайла нацкаваў на Кейстута Тэўтонскі ордэн. Паходы крыжаносцаў на княства Кейстута не перапыняліся на працягу многіх гадоў. Прычым яго сын Вітаўт не раз атрымліваў над захопнікамі перамогу. У далейшым Ягайла ўзяў у палон Кейстута, і яго служкі ў засценку замка Крэва задушылі Гедымінавіча. Вітаўту ж удалося збегчы з палону дзякуючы сваёй жонцы Ганне. З дазволу Ягайлы яна прыйшла да мужа ў склеп разам са служанкай, у адзенні якой Вітаўт і выйшаў з турмы. Шмат гадоў Ягайла, баючыся Вітаўта, то дарыў яму пэўныя княствы, гарады, то адбіраў іх. Сам Вітаўт не перапыняў барацьбы з братам за сваю незалежнасць, маючы на ўвазе стварэнне літоўска-рускай хрысціянскай дзяржавы.

У «Беларуска-літоўскі летапісе 1430—1446 гадоў», у ліку іншых падзей расказваецца пра перамогу над нямецкімі крыжаносцамі пад Грунвальдам у 1410 годзе. У дадзеным выпадку перад варожай навалай Ягайла і Вітаўт выступілі як саюзнікі, і іх ваенны вопыт, зладжанасць, прадуманасць дзеянняў дапамаглі ў неверагодна складанай сітуацыі.

5. Якія элементы мастацкасці можна заўважыць у беларуска-літоўскіх летапісах?

Беларуска-літошскія летапісы — першая ўдалая спроба летапісання на беларускай мове, прычым з новых пазіцый у параўнанні з кіеўскай «Аповесцю мінулых гадоў». «Летапіс» стымуляваў з’яўленне новых твораў падобнага жанру. Праўда, у ВКЛ летапісанне развівалася тады, калі ў іншых краінах яго час ужо заканчваўся, а пачыналася эпоха мастацкай прозы. Можа быць, таму ў беларуска-літоўскіх летапісах — пад заходнім уплывам — больш элементаў мастацкасці. У прыватнасці, рамантычна-міфалагізаваных звестак, тыпу паходжання першых літоўскіх князёў ад рымскага сенатара Палямона, ледзь не брата самога імператара Аўгуста, або легенды пра заснаванне Вільні Гедымінам пасля ўбачанага ім сну. Больш тут і цэласных, сюжэтна завершаных уставак, уключаных у храналогію. «Ды і ў сваёй бессюжэтнасці беларускі летапіс захапляльны і маляўнічы, драматычны і трагічны, сардэчнасны і міласлівы»,- адзначаў А. Лойка.

Беларускія летапісы маюць вялікае культурна-гістарычнае значэнне як жывыя сведкі багатага мінулага беларускага народа, неацэнная крыніца пазнання яго гісторыі і культуры. Свецкія па змесце, яны служылі і служаць крыніцай тэм, вобразаў і сюжэтаў для вучоных, пісьменнікаў і мастакоў. У апошні час іх вельмі шырока выкарыстоўваюць беларускія пісьменнікі, якія працуюць у гістарычным жанры: Канстанцін Тарасаў, Леанід Дайнека, Вітаўт Чаропка і многія іншыя.

6. Якія фактары ўплывалі на развіццё старажытнай беларускай літаратуры?

Зараджэнне літаратуры на беларускіх землях выклікана надзённымі патрэбамі культурна-гістарычнага развіцця і непасрэдна звязана са з'яўленнем у Х ст. ва ўсходніх славян пісьменства, чаму спрыяла і прыняцце хрысціянства. Яна абапіралася на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візантыйскай літаратуры і спачатку развівалася ў цеснай сувязі з літаратурай Кіеўскай Русі. Арыгінальныя літаратурныя творы ўзніклі ўслед за перакладнымі біблейскімі і дагматычнымі творамі. На Беларусі ў эпоху сярэдневякоўя бытавалі ўсе асноўныя віды, жанры і творы старажытнай літаратуры, якая вызначалася сур'ёзнасцю зместу, значнасцю тэм, праблем і герояў, высокай ідэйнасцю, сінкрэтызмам, з перавагай твораў царкоўна-рэлігійнага характару. Найбуйнейшымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк і Смаленск, дзе перапісваліся розныя творы богаслужэбнага прызначэння, узніклі шматлікія помнікі дзелавой літаратуры, свецкай і клерыкальнай (граматы, пасланні, словы і інш.), вяліся мясцовыя летапісы, складзены арыгінальныя жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. У Тураве вырас і тварыў славуты майстар аратарскай прозы Кірыла Тураўскі (ХII ст.). Развіццю пісьменства і літаратуры ў XII—XV ст. садзейнічалі палітычнае аб'яднанне беларускіх зямель у ВКЛ і завяршэнне фарміравання беларускай народнасці са сваёй адметнай культурай.

Росквіт беларускай літаратуры наступіў у XVI ст.. Старабеларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага(Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 г., палемічная рэлігійная літаратура). У гэты перыяд актыўна развівалася дзелавое пісьменства, з'явіліся пераклады твораў зарубежнай літаратуры на беларускую мову. У 1-й пал. XV ст. зарадзілася агульнадзяржаўнае летапісанне, у якім творча выкарыстаны старажытна-рускія літаратурныя традыцыі. Першыя беларуска-літоўскія летапісныя помнікі («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і Беларуска-літоўскі летапіс, 1446) адлюстравалі выдатную ролю літоўска-беларускай дзяржавы ў тагачаснай Еўропе і сталі здабыткам беларускай гістарычнай прозы. Важныя культурна-гістарычныя зрухі ў жыцці беларускага грамадства, рост духоўных запатрабаванняў, зараджэнне рэнесанснага гуманізму, пашырэнне сувязей з перадавымі краінамі Еўропы, узнікненне кнігадрукавання і іншыя фактары спрыялі развіццю беларускай літаратуры.