Якуб Колас (1882-1956)

Подробное решение Страница 226стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Назавіце асноўныя факты з біяграфіі Якуба Коласа.

Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч

(22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск. Беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў (з Янкам Купалам) сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Міхала Казіміравіча і Ганны Юр'еўны (народжаная Лёсік) з вёскіМікалаеўшчына (цяпер за 12 км ад Стоўбцаў). Бацька быў лясніком у радзівілаўскіх уладаннях, маці — займалася гаспадаркай. Неўзабаве па нараджэнні Ко́стуся, так звалі Канстанціна дома, сям'я пераехала ва ўрочышча Ласток (абоСухошчына), потым, у 1890—1904 гадах, Міцкевічы жылі ў леснічоўцы Альбуць паблізу Мікалаеўшчыны.

Значна ўплыў на Костуся дзядзька па бацьку — Антось, ён абудзіў у падлетку цікавасць да літаратуры. Костусь сам навучыўся рускай грамаце, а дзве зімы яго разам са старэйшымі братамі навучаў хлопчык-дарэктар. Скончыў 2-гадовае Мікалаеўшчынскае народнае вучылішча (1894). Наступныя тры гады жыў у Альбуці, дапамагаў на гаспадарцы бацькам, шмат чытаў, рыхтаваўся да паступлення ў настаўніцкую семінарыю.

На кошт скарбу ў 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы пісаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў беларускі этнаграфічны і фальклоры матэрыял, пачаў пісаць па-беларуску. Па сканчэнні семінарыі (1902) працаваў настаўнікам на Палессі ў вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён). Рабіў этнаграфічныя і фальклорныя запісы. Тым жа часам пазнаёміўся з нелегальнай рэвалюцыйнай літаратурай, уключыўся ў грамадскую дзейнасць, вёў тлумачальныя гутаркі з сялянамі. Актыўна ўдзельнічаў у нелегальным настаўніцкім з'ездзе (9.7—10.7.1906) у Мікалаеўшчыне, з'езд разагнала паліцыя і К. Міцкевічу сярод іншых забаранілі настаўнічаць.

Зімою 1906—1907 года Я. Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, без адпаведнага дазволу адкрыў прыватную школу. У 1907 годзе прыехаў у Вільню, пачаў працаваць загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі пакінуў горад. У студзені-красавіку 1908 г. працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані (цяпер Талачынскі раён), арганізатарамі якой былі Тэрэза Гардзялкоўская і яе сын Канстанцін Гардзялкоўскі. Неўзабаве быў арыштаваны і 15.9.1908 года асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Я. Коласа абвінавачвалі ў ажыццяўленні праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў, скіраванай, на думку ўладаў, на падрыў грамадскага ладу Расійскай імперыі, а таксама ў складанні адозвы да настаўнікаў, якую не пісаў, але сапраўднага аўтара не выдаў. Увесь тэрмін Я. Колас адбываў у Мінскім астрогу.

Па вызваленні (1911) з верасня Я. Колас без дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у Лунінцы, у 1912 годзе атрымаў Пасведчанне пра дабранадзейнасць і да 1914 года афіцыйна працаваў настаўнікам ў Купяцічах паблізу Пінска, а затым у Пінскім 3-м прыходскім вучылішчы. У чэрвені 1913 года Я. Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў. У гэты ж перыяд, у жніўні 1912 года, на леснічоўцы Смольня паблізу Мікалаеўшчыны Я. Колас пазнаёміўся з Янкам Купалам, гэтай сустрэчай пачалося іх сяброўства.

1915—1940 гг.

Падчас 1-й сусветнай вайны з 1915 года разам з сям'ёю ў бежанстве ў Маскоўскай губерні. Мабілізаваны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (Масква, 1916) і служыў у запасным палку ў Пермі. Сям'я тым часам пераехала ў Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі). У званні падпаручніка летам 1917 года адпраўлены на Румынскі фронт, але неўзабаве за станам здароўя атрымаў адпачынак. Урэшце, як настаўнік Я. Колас быў вызвалены ад вайсковай службы і застаўся з сям'ёю ў Абаяні, працаваў настаўнікам і школьным інструктарам.

У 1921 годзе Я. Колас выкліканы ўрадам БССР вярнуўся ў Мінск. Супрацоўнічаў з Навукова-тэрміналагічнай камісіяй Народнага камісарыята асветы, Літаратурнай камісіяй па збіранні вуснай народнай творчасці Інбелкульту, быў выкладчыкам у Беларускім педагагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на Слуцкіх настаўніцкіх педагагічных курсах.

У 1920-я-1930-я гады Я. Колас актыўна ўдзельнічае ў навуковым і грамадска-палітычным жыцці БССР. З 1928 года ён акадэмік АН БССР, з 1929 — член яе Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт. У 1927—1929 гадах кандыдат у члены ЦВК БССР, у 1929—1931 і 1935—1938 — член ЦВК БССР. Удзельнік 1-га Усебеларускага з'езда савецкіх пісьменнікаў і 1-га Усесаюзнага з'езда савецкіх пісьменнікаў у Маскве (1934), на абодвух з'ездах абраны ў кіруючыя органы саюзаў пісьменнікаў. Удзельнік Сусветнага кангрэсу абароны культуры (1935, Парыж).

Нягледзячы на прызнанне заслуг Я. Коласа з боку савецкай дзяржавы — у 1926 годзе ён атрымаў званне Народнага паэта Беларусі і пажыццёвую пенсію — пісьменнік трапіў пад хвалю рэпрэсій 1920-х—1930-х гадоў. З сярэдзіны 1920-х у доме Я. Коласа не раз праводзілі вобыскі, самога пісьменнік выклікалі на допыты. Савецкія органы дзяржбяспекі спрабавалі прыцягнуць Я. Коласа да шэрагу спраў, у т.л. г.зв. «Лістападаўскай» і «Саюза вызвалення Беларусі». Ціск на Я. Коласа ўзмацняўся, у 1930-я яго абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне», а таксама разнастайных «шкодных ухілах» у творчасці, ён вымушаны быў каяцца ў «памылках». У 1930-я рэпрэсаваны і загінулі многія знаёмыя, калегі і сваякі Я. Коласа, у т.л. матчын брат Язэп Лёсік і жончын брат Аляксандр Каменскі. Самому Я. Коласу не раз пагражаў арышт і рэпрэсіі, але, мусіць, на гэта не было атрымана дазволу вышэйшага савецкага кіраўніцтва. Гэтыя падзеі негатыўна адбіліся на псіхалагічным стане пісьменніка, адпаведна і на яго творчасці.

1941—1956 гг.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Клязьме паблізу Масквы, Ташкенце, Маскве. У 1944 годзе Я. Коласу прысвоена званне Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. У канцы 1944 года вярнуўся ў Мінск.

Па вайне да канца жыцця працаваў у АН БССР. У 1950-я гады Я. Колас быў навуковым рэдактарам і ўдзельнікам выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Актыўна ўдзельнічаў і ў палітычна-грамадскім жыцці — быў дэпутатам ВС СССР і ВС БССР, членам ЦК на XX—XXII з'ездах КПБ, членам Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва СССР, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру. Нідзе ўдзел Я. Коласа не быў фармальным, займаўся ён як праблемамі асобных грамадзян, так і паслядоўна адстойваў нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Так, у 1956 годзе Я. Колас звярнуўся да ЦК лістом пра месца і стан беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.

Дзесяцігоддзі напружання адмоўна адбіліся на стане здароўя пісьменніка. Толькі за апошнія 10 гадоў свайго жыцця ён хварэў на запаленне лёгкіх 26 разоў. Памёр 13 жніўня 1956 года за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

2. Што ў найбольшай ступені характарызуе лірыку Якуба Коласа?

Трэба адзначыць, што асноўныя тэмы і вобразы лірыкі Якуба Коласа ў нашаніўскі перыяд творчасці тыя ж, што ў іншых беларускіх паэтаў: ад-люстраванне ўсіх аспектаў жыцця беларускага народа, перш за ўсё селяніна, бо сялян у Беларусі тады была пераважная большасць. Умовы існавання сялянства, якія год ад году пагаршаліся, выклікалі ў Якуба Коласа, чалавека нераўнадушнага, шчыра зацікаўленага грамадскімі працэсамі, гнеў і адчай. Таму многія вершы можна палічыць публіцыстычнымі па пафасе, г. зн. па палкасці выяўлення пачуцця (часцей гнеўнага, абуральнага) і глыбока аналітычнай думцы. Тым не менш паэт, аптыміст па сваім чалавечым тыпе, верыў у сацыяльны, навуковы прагрэс, у аднаўленне свету шляхам рэвалюцыі і смела глядзеў у будучае. Таму побач з элегічнымі, задуменнымі, нават тужлівымі вершамі ў яго, ледзь не адзінага з нашаніўцаў, узнікаюць заклікальныя, бадзёрыя. Аптымістычным настроем прасякнуты многія творы коласаўскай лірыкі. Часта для ўзмацнення эмацыянальнага ўздзеяння паэт выкарыстоўвае прыём антытэзы — доказ ад супраціўнага. У вершы «Не бядуй» ён стварае вобраз асенне-зімняй змрочнай пары, якая гняце чалавека, адмоўна дзейнічае на яго псіхіку, фізічнае здароўе.Аднак паэт заклікае верыць і спадзявацца, што надыход вясны непазбежны: «Будзе час, і снег растане, // Прыйдзе зноў да нас вясна, // Ветла з неба сонца гляне, // Ачуняе старана». Але паэзія Якуба Коласа метафарычная: прыродныя з’явы перагукваюцца з сацыяльнымі апрацэсамі. Як непазбежны надыход вясны, так непазбежны надыход лепшай будучыні: «Дымам пойдзе ўсё ліхое, // Ўсё, што душыць нас і гне. // Вер, брат, — жыццё залатое // Будзе ў нашай старане».

Цікавай адметнасцю вершаў Якуба Коласа, асабліва дакастрычніцкага часу, з’яўляецца спалучэнне ў іх бачання прыроды селянінам, звыклым жыць з асяроддзем у гармоніі, і адначасова адукаваным інтэлігентам, які добра ведае сусветную паэзію і тонка адчувае ўсе нюансы пейзажу. Асаблівасцю лірыкі паэта з’яўляецца сіла абагульнення і ў той жа час канкрэтнасць, жывапіснасць бачання — тыя адзнакі эпічнасці стылю, якія асабліва яскрава выявяцца пазней — у яго геніяльных паэмах «Новая зямля» і «Сымон-музыка».

3. Раскажыце пра гісторыю стварэння паэмы «Новая зямля». Як фарміравалася задума твора?

Якуб Колас пачаў стварэнне паэмы ў 1908 г. у Мінскім астрозе, дзе знаходзіўся за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе. Тут ён стварае вершаваныя апавяданні пра жыццё сваёй сям’і ў канцы ХІХ стагоддзя. Напачатку ім у васьмі вершаваных апавяданнях было занатованы самыя яркія ўражанні маленства. Пасля гэтага, у яго з’явілася задума вялікага твора, прысвечанага найперш бацьку — лесніку на службе ў князёў Радзівілаў. Якуб Колас адчуваў свой сыноўні абавязак перад бацькам, які рана памёр. Пачуцці любові і замілавання — па меры абдумвання твора — набывалі большую глыбіню, розныя псіхалагічныя нюансы. Сям’я самога паэта была тыпова сялянская і жыла як тысячы, сотні тысяч сялянскіх сямей. У той жа час толькі адзінкі з сялян знаходзіліся на службе — ці ў дзяржаў-ных установах, ці ў прыватных уласнікаў, як Міхал Міцкевіч. Такое дваістае становішча ўжо рабіла лёс селяніна незвычайным, дадавала драматызму ў яго існаванне. Бацька Якуба Коласа быў чалавек неардынарны, ён як і сын усё жыццё марыў пра свабоду, хоць і не знаходзіўся за кратамі. Свабода для чалавека, які вымушаны служыць, каб карміць сям’ю, заключалася ва ўласнай маёмасці, у дадзеным выпадку — зямлі. Паэма «Новая зямля» задумвалася як твор пра свабоду, а свабоду бацькі паэта звязвалі з зямлёй. У савецкі час пісьменнік вярнуўся да паэмы: у 1919—1923 гадах напісаў яшчэ 19 раздзелаў і перапрацаваў некаторыя, створаныя ў турме. Так на свет з’явіўся аднзін з лепшых і глыбокіх твораў у нашай краіне.

4. Паразважайце пра філасофскі сэнс назвы паэмы «Новая зямля».

Філасоўскі сэнс назвы паэмы залежыць і ад часу, калі яна стваралася. Пераломная эпоха, насычаная трагічнымі падзеямі сусветна-гістарычнага значэння.

Якуб Колас прайшоў праз Першую сусветную вайну, перажыў Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыі, а затым і грамадзянскую вайну. Для чалавека, які не назіраў збоку, па-філасофску асэнсоўваючы гісторыю, а жыў, так бы мовіць, унутры сацыяльна-палітычных працэсаў, уласнае існаванне ўяўлялася хаосам, поўным бязладдзем і панаваннем дзікіх, неўтаймаваных варожых сіл. Праблемай стала ўсё — ежа, самыя звычайныя ўжытковыя рэчы, жыллё, праца. Сталыя, разважлівыя людзі, да якіх, бясспрэчна, належаў Якуб Колас, усё больш адчувалі тугу па стабільнасці, нармальнасці, прытулку. А што можа быць больш нармальным, чым праца на зямлі? «Новая зямля» — гэта своеасаблівая мара аб гарманічным жыцці.

Гарантам такога жыцця спрадвеку была зямля. Тму сюжэтам паэмы з’яўляецца клопат галоўнага героя Міхала пра набыццё ўласнага ўчастка — новай зямлі, сваёй, каб яна стала мацярынскай для яго дзяцей, усіх нашчадкаў. Ён ведаў, што зямля, што б ні здарылася ў свеце, ніколі не падвядзе, што яна заўсёды аддзячыць, калі да яе прыкласці любоў і працу. Добры гаспадар заўсёды ўлічваў дзясяткі розных фактараў, якія маглі забяспечыць багаты ўраджай, а значыць, дабрабыт, магчымасць вучыць дзяцей, будавацца. Ствараючы паэму ва цяжкіх гістарычных умовах, Якуб Колас спадзяваўся на норму, парадак, даваў і прыклад, звернуты ў мінулае.

Назва паэмы — «Новая зямля», з’яўляецца сімвалічнай. Заканчваючы паэму ў пачатку 1920-х гадоў, Якуб Колас ужо жыў на сапраўды новай зямлі — ва ўсім новай, з нябачным да таго парадкам, у сацыялістычнай дзяржаве. На слыху была «новая эканамічная палітыка» (НЭП). У назве паэмы можна бачыць розныя сэнсы: і стан, у якім знаходзілася на момант заканчэння твора краіна ў параўнанні з яго ж уласнымі ўспамінамі, і мара герояў паэмы, ды і самога паэта, аб шчасці, і агульначалавечая туга па ідэале, які быў у думках і сэрцы пісьменніка.

5. У чым заключаецца роля лірычных адступленняў у паэме «Новая зямля»?

Якуб Колас — галоўны герой лірычных адступленняў, дзе прама і адкрыта выяўлены ўнутраны свет апавядальніка-паэта.

Лірычныя адступелнні гучаць напеўнай песняй і помняцца многімі. У іх пісьменнік разважае аб сэнсе жыцця, вечных жыццёвых дарогах чалавека, яго прызначэнні на зямлі, жыцці і смерці. Настальгіяй прасякнуты зварот паэта да дзён свайго маленства і юнацтва. Асаблівай сілай пачуцця вызначаюцца лірычныя адступленні, звернутыя да роднага краю:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Нс раэ, утомлсны дарогай.

Жыццём вясны мае убогай,

К табе я ў думках залятаю

I там душою спачываю.

У паэме ярка апісваецца ранняя беларуская вясна, летняя спёка, першыя дні восені, калі з палёў звезены хлеб, скошаны лугі, калі ў чырвань апрануты лес, а ў паветры носяцца ніці белай павуціны. Чытаючы радкі з паэмы, перад вачамі паўстаюць непаўторныя малюнкі — усход сонца і летнюю раніцу, бусліны клёкат і спеў жаўрука, квітнеючы лун і пясчаны бераг хуткаплыннасць ракі. У лірычных адступленнях раскрываецца і вобраз паэта, адданага сына народа, які верыць, што «дарожанькі людскія, пуцінкі вузкія, крывыя» злучацца ў адзін прасторны шлях.І Беларусь стане шчаслівай, вольнай краінай, якая знойдзе свой шлях да лепшай будучыні.

6. Напішыце творчую працу «Паўната адлюстравання жыцця і сялянскай працы ў паэме «Новая зямля».

У ДАПАМОГУ ДА СТВАРЭННЯ ПРАЦЫ:

“Новая зямля” — эпічная паэма, у якой створана шырокая панарама жыцця беларускага сялянства дакастрычніцкай эпохі.У ёй ў высокамастацкай форме рэалістычна паказана жыццё працоўнага беларускага сялянства, яго быт, норавы і звычаі, тут праўдзіва выражаны думы і надзеі, імкненні с падзяванні сялянскіх мас аб свабодзе.

Паэма з першых да апошніх радкоў уяўляе непераўзыдзены ў нашай літаратуры гімн працы хлебароба на зямлі

Сюжэт паэмы разгортваецца з улікам гадавога кола дзён. Асаблівасцю каляндарных свят была іх знітаванасць і са святамі сямейнымі. Так, Мядовы Спас, акрамя рэлігійнага, меў важнае сямейнае значэнне: на новы мёд, што выкачвалі з вуллёў прама пры гасцях, запрашалі кумоў — хросных бацькоў і матак сваіх дзяцей. Кумы мелі магчымасць пабачыць хрэснікаў, прыносілі ім падарункі, а самі атрымлівалі мёд і плады новага ўраджаю. Як і да любога свята, да гэтага старанна рыхтаваліся — мыліся, прыбіраліся, упрыгожвалі дом. Знешне свята — не толькі смачная ежа, пітво, песні, танцы, весялосць (усё апісвае Якуб Колас падрабязна), але і магчымасць выявіць свае мастацкія здольнасьці: прыбраць — у кожную пару году па-рознаму — хату і сядзібу. Асабліва ж важным святам быў Вялікдзень.

Разнастайнасць вызначала святочны, ды нават і паўсядзённы стол. У паэме падрабязна расказваецца пра гэтую сфэру сялянскага побыту: як сядзелі, як трымаліся за сталом. А елі ў звычайны дзень мачанку, грэцкія аладкі, верашчаку, «тварог, запраўлены сьмятанай». Ежа давала энергію для працы, больш багатая яна была ў сьвяты. На Масленіцу абавязкова пякліся пераважна аладкі, бліны — сімвал веснавога сонца; як адзін з самых прыемных успамінаў маленства Якуба Коласа.

Ярка апісвае аўтар заняткі дзяцей: рыбалка з дзедам ці з дзядзькам Антосем, паходы ў грыбы, ягады; лоўля куніц, тхароў, а зімою — лыжы, санкі, коўзанне па замерзлай рацэ, паляванне. Акрамя гэтага дзяці лесніка атрымалі свае першыя веды ад «дарэктара» — такі ж хлопчык, толькі ён ўжо скончыў школу, ды і сам Міхал, а таксама падручнікі таго часу, скажам, «начаткі», якія знаёмілі дзяцей з асноўнымі гісторыямі з Бібліі, а значыць з асновамі чалавечай культуры.

7. Якія характэрныя нацыянальныя рысы беларуса можна назіраць у герояў Коласавай паэмы?

Паэма “Новая зямля” ўяўляе сабою велічны помнік простым людзям, у вобразах якіх увасоблены найбольш характэрныя і тыповыя рысы беларуса-працаўніка з яшо багатым унутраным светам, неспакойнай душою, з яго працавітасцю, дабрынёю, адкрытасцю, прыроджанай мудрасцю і нястомнымі пошукамі шляхоў да лепшае долі. Якуб Колас з любоўю апісвае ўзаемаадносіны сваякоў. У характары кожнага беларуса перш за ўсё праяўляюцца гасціннасць, весялосць, спагадлівасць, працавітасць, гумар.

Створаны Якубам Коласам вобраз Міхала – яскравы наватарскі вобраз-тып беларуса, які нясе ў сабе лепшыя рысы нацыянальнага характару – працавітасць, прагу свабоды і справядлівасці, высакародства, высокую духоўнасць, цярплівасць, дабрыню і пачуццё чалавечай годнасці, жаданне жыць у згодзе з суседзямі, дапамагаць бліжняму. Сама ж паэма ўспрымаецца як гімн жыццю, гімн чалавеку, які імкнецца пранікнуць у таямніцы жыцця, зразумець яго законы і кіравацца імі, каб апраўдаць перад Богам сваё зямное існаванне. Героі "Новай зямлі", ставячыся да жыцця з глыбокай пачцівасцю, разам з тым не пасіўныя сузіральнікі, не фаталісты. Яны выяўляюць актыўныя адносіны да рэчаіснасці, ухваляюць таго, хто мае вялікую жыццёвую мэту і самааддана ідзе да яе ажыццяўлення. Але для іх прынцыпова важна, каб у імкненні да ідэалу ніхто не парушаў пісаныя і няпісаныя законы жыцця і маральныя запаветы продкаў. Абарона жыцця, абарона чалавека як духоўнай істоты, як суверэннай асобы і найвялікшай каштоўнасці свету якраз і складае асноўны пафас гуманістычнай канцэпцыі "Новай зямлі".

8. Як паказана прырода ў паэме?

Паэма «Новая зямля» напоўнена пейзажнымі замалёўкамі. Адна за другой ажываюць малюнкі прыроды, і мы разам з паэтам бачым сіняе неба, у якім «хмарачкі дзянныя» плывуць, «як гускі мгіладыя, чародкой белай над лугамі»; любуемся цяність;мі лясамі і бязмежнымі прасторамі палёў, дзе «на абшары, на шырокім»

Раскошна нівы красавалі,

А ў іх мільёны красак ззялі,

Як бы на небё тыя зоркі...

Мы ўяшляем свой родны край і ў летні час, калі сонейка шчодра рассыпае «праменні, стрэлы залатыя», а лугавіна «зіхціць у кветках», і халоднаю зімою, калі «над хатай, над гуменцам»

Сняжынкі жвавыя гуляюць,

Садок і дворык засцілаюць

Бялюткім, чыстым палаценцам.

У творы можна знайсці і апісанне восені з сумным шолахам траў, з баграю ў лесе і белым павуціннем, і малюнкі ранняй вясны з яе «таемнымі гукамі» , і апісанне летняй навальніцы з праліўным дажджом, маланкай-бліскавіцай і громам-перуном. Якуб Колас па-мастацку адлюстраваў прыроду Беларусі з энцыклапедычнай шырынёй.

Пейзажныя замалёўкі Якуба Коласа вызначаюцца яркасцю фарбаў і багаццем адценняў. Зоркае вока мастака заўважае і «пасівелую» салому на страсе гуменца, і «чорныя» гнёзды буслоў, на дубах, і «смугі сінюю пялёнку», што «ў летні час дымком завісае і даль задумай спавівае»

У кожным малюнку шмат руху і дынамікі. У цяньку ракітніку і лазняку бруіцца «травой заросшая крынічка», пад лёгкім встрыкам ходзяць «хвалі травяныя з прыемным спевам чарадою», «гамоніць пчолка над вуллямі», а маладыя бусляняты «нішчаць жалобна, як шчаняты, насы закідваюць угору і просяць есці ў сваю пару».

Замалёўка першага палёту буслянят такая яркая, што здаецца, бачыш усё сваімі вачамі. Такой жа маляўнічасцю вызначаецца апісанне хаты лесніка, старога гуменца і садочка. Пры дапамозе трапнага слова, удадага параўнання ці эпітэта паэт прымушае чытача не толькі бачыць прасторы палёў, чуць раз-настайныя гукі прыроды, але і адчуваць асалоду адпачынку ў цяньку дубоў ці ў зацішку гуменца ў час летняй спёкі.

Асноўнай асаблівасцю коласаўскага пейзажу з'яўляецца лірычнасць. Усе карціны прыроды сагрэты любоўю аўтара, прасякнуты лірычнай пяшчот-насцю. Паэт заўважае «прыгожыя загібы» лесу, якія так «міла йшлі каля сядзібы, што проста б імі любаваўся», што ў садзе «весела і міла» пчолка ў вуллях гаманіла», «прыемна пахла мёдам», што «жыта хораша гайдалась».

Атмасфера лірычнасці ўзмацняецца тым, што паэт успрымае прыроду як жывую істоту. У яго елкі з хвоямі стаяць «смутныя, бы ўдовы»; «на нівах жыта збажынкі лёгка гнуцца і людзям радасна смяюцца сваім прыемным, мілым спевам”.

З замілаваннем Якуб Колас апісвае лес — ён вырас у лесе, на ўсё жыцьцё яго палюбіў і, як ніхто з беларускіх пісьменнікаў, паэтычна адлюстраваў. Параўнанні выкарыстоўвае паэт для характарыстыкі лясных дрэў: елкі падобныя да крыжоў, а дубы — як вежы ці вартаўнікі, вербы — старэнькія кабеткі, маладая грушка — з тонкім станам дзяўчына. Лес, крыніца, луг, поле — Якуб Колас апісвае, быццам малюе. Але знешняя прыгажосць — як бы адзін бок іх паэтычнасьці. Ёсць і другі, дзе яны чаруюць і даюць пачатак казкам, прывідам, страхам.

Аўтар не адступае ад сваёй любві да маляўнічых пэйзажных замалёвак, паганскіх поглядаў на прыродныя з’явы. Навальніцу і мароз ён надзяляе душой, сонца выводзіць у вобразе багіні, якая «стрэлы-косы раскідае». Прырода ў Якуба Коласа — гэта частка Радзімы. Праз захапленьне роднымі краявідамі чалавек выяўляе свае патрыятычныя пачуцці. Аўтар выступае за гарманічнае суіснаванне чалавека і прыроды.

9. Што можна сказаць пра жанр «Новай зямлі»?

«Новая зямля» ўяўляе сабой рэалістычны твор. Тут выяўлены характары персанажаў, якія не могуць быць толькі станоўчыя ці толькі адмоўныя. Напрыклад, Міхал паказаны з усімі сваімі чалавечымі недахопамі, як і іншыя персанажы. Увогуле, жанр «Новай зямлі» розныя даследчыкі вызначалі па-рознаму, але большасць прыйшло да высновы, што гэта паэма, а сам жанр паэмы — ліра-эпас.

«Новую зямлю» паэмай робіць значная роля аўтарскага голасу, творам лірычным, а шматграннасць паказу розных рэалій жыцця, устаноўка на аднаўленне як знешніх, так і ўнутраных, душэўных рухаў, тэма выхавання, фарміравання творчай асобы (Костусь) набліжаюць твор да рамана, які мае дачыненне да іншага, чым паэма, роду літаратуры — эпасу. Часам «Новую зямлю» называюць «вершаваным раманам» (А. Адамовіч). Але тэрмін «паэма», нават «паэма-эпапея» (Ю. Пшыркоў) — больш правамерны, бо адсылае думку і да класічных паэм-эпапей старажытнага свету, скажам «Іліяды» і «Адысеі» Гамера, і да «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. Паэма дае шырокую панараму жыцця беларускага народа, шмат гаворыць і пра самога аўтара — класіка беларускай літаратуры, яго лёс.