Цётка (1876-1916 гг.)

Подробное решение Страница 182стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Раскажыце коратка пра сям’ю, вучобу, працу Цёткі.

Нарадзілася Алаіза Пашкевіч 15 ліпеня 1876 года ў вёсцы Пяшчына Шчучынскага раёна (Гродзеншчына) у шматдзетнай шляхецкай сям’і. Пасля дамашняга навучання ў 1884 годзе паступіла адразу ў 4-ы клас прыватнай гімназіі Прозаравай у Вільні. У 1901 годзе нейкі час працавала ў вёсцы хатняй настаўніцай. Але У 1902 годзе ў Пецярбургу трапляе на курсы выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі вядомага ў той час педагога, прагрэсіўнага грамадскага дзеяча прафесара П. Ф. Лесгафта

У час вучобы А. Пашкевіч у Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў студэнцкі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры» А. Пашкевіч была адной з яго ўдзельнікаў. Тады ж пачалася і яе літаратурная творчасць У 1904 А. Пашкевіч пераехала ў Вільню, дзе распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фэльчаркай у Нова-Віленскай бальніцы. У 1904—1905 — дзяячка Беларускай сацыялістычнай грамады. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газэты «Наша доля». Потым вымушаная эміграваць, едзе ў Галіцыю, дзе паступае (1905) на філасоўскі факультэтЛьвоўскага ўніверсытэту. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклёру. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. У 1908—1909 А. Пашкевіч жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім унівэрсытэце (да1911), пад чужым пашпартам наведвае Расейскую імпэрыю. У 1914 яна пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі «Лучынка». Каб паправіць здароўе, на некаторы час зноў выяжджае ў Фінляндыю і Швэцыю. У 1915 А. Пашкевіч прыкладае шмат намаганьняў для арганізацыі беларускіх школаў і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў, як сястра міласэрнасці даглядае хворых у тыфозным бараку. У 1916 у Лідзкім павеце лютавала эпідэмія тыфу. А. Пашкевіч засталася, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася і памерла. Пахаваная ў Старым Двары пад Лідай.

2. Ахарактарызуйце Цётку як пісьменніцу, грамадскага дзеяча, жанчыну.

Сучаснікі Алаізы прыгадвалі шчырасць, адкрытасць у яе паводзінах, манеры трымацца, апранацца і г. д. У Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў студэнцкі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры» А. Пашкевіч Некаторыя ў ёй бачылі нават своеасаблівы тып «курсісткі-нігілісткі». Асяроддзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазыцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленьне працоўных, нацыянальнае вызваленне беларусаў.

3. Як паўплывала на ўсё далейшае жыццё і творчасць Цёткі пабыўка ў Пецярбургу, навучанне на курсах Лесгафта?

У 1902 годзе ў Пецярбургу тут на курсы выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі вядомага ў той час педагога, прагрэсіўнага грамадскага дзеяча прафесара П. Ф. Лесгафта (сёння Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры носіць яго імя). На курсы прымалі незалежна ад маёмаснага стану, веравызнання, адукацыі і

ўзросту. Курсы давалі веды, неабходныя для працы масажысткамі і медыцынскімі сёстрамі, настаўнікамі фізкультуры. Нядоўгая пецярбургская пабыўка (уключна па 1904 г.) стала для пісьменніцы своеасаблівым універсітэтам як прафесійнага, так і маральнага, эстэтычнага і нават палітычнага выхавання, паклала адбітак на ўсё яе далейшае жыццё.

На курсах, апрача тэорыі рухаў, фізічных практыкаванняў, выкладалі анатомію, гігіену, матэматыку, педагогіку, псіхалогію, гісторыю, геаграфію, хімію, чарчэнне, маляванне, спевы і інш. Несумненна, веды, атрыманыя на курсах, дапамаглі Алаізе Пашкевіч лёгка здаць у маі 1904 года экстэрнам экзамены за поўны курс Пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі. І тады ж — экзамен па лацінскай мове ў аб’ёме гімназічнага курса (ужо пры пецярбургскай Першай гімназіі). Слухачкі курсаў наведвалі шпіталі для душэўнахворых, прытулкі для калек. Курсы Лесгафта, дзякуючы свабодалюбству і дэмакратызму іх арганізатара, уплывалі і на маральны воблік навучэнцаў. Прастата і натуральнасць у адзенні, знешнім вобліку, жэстах, рухах — вось што патрабаваў Лесгафт ад сваіх слухачак. Была яшчэ адна важная задача курсаў, якую добра адчувалі навучэнцы. У прыватнасці, у 1903 годзе слухачкі першага года навучання, а сярод іх была і Алаіза, пісалі свайму любімаму прафесару Лесгафту: «Мы павінны выпрацаваць тут пэўны светапогляд, павінны развіць у сабе адцягненае мысленне, павінны выпрацаваць у сабе чалавека-грамадзяніна, непахісна-стойкага ў сваіх перакананнях, які кіруецца ва ўсіх сваіх учынках праўдай, ненавідзіць насілле і свавол». Менавіта такім чалавекам, у вялікай ступені дзякуючы курсам Лесгафта, стала Алаіза Пашкевіч.

4. Дайце характарыстыку зборнікаў «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду».

На самым пачатку ХХ стагоддзя эстафету літаратурнай творчасці ад Ф. Багушэвіча пераняла Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, вядомая ў літаратуры пад псеўданімам Цётка. Менавіта яна ажыццявіла не ажыццёўленае аўтарам «Дудкі беларускай»: выдала зборнік вершаў пад назвай «Скрыпка беларуская» (1906) пад псеўданімам Гаўрыла з Полацка. У прадмове да зборніка яна пісала: «Дзякуй табе, Мацей Бурачок! Чэсць і слава тваему слову! А ты, “Дудка”, грай і мне голас дай». У гэты зборнік увайшло 12 вершаў. Асноўны пафас – рэвалюцыйна-гераічны,патрыятычна-аптымістычны.

Рэвалюцыя дапамагла таленту паэтэсы адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне данесці праўду да свядомасці працоўных, выказаць яе голасна, ледзь не на ўвесь свет. Бурлівы, кіпучы 1905 год цалкам захапіў Цётку. "Люблю ўраганы... У буры я адчуваю рай", — прызнаецца паэтэса.

Напрыклад, у вершы "Вера беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускі народ стаіць на парозе сваёй свабоды, што яшчэ адзін націск — і падуць ланцугі.

Веру, братцы: людзьмі станем,

Хутка скончым мы свой сон;

На свет Божы шырай глянем,

Век напіша нам закон.

Магутнасць народа яна параўноўвае з каменем, з жалезам, а душу яго — з дынамітам, якому дастаткова адной іскрынкі, каб узарваць і знішчыць ненавісны лад. Верш, поўны аптымізмў і веры ў народную сілу, напісаны ў канцы 1905 г., калі рэвалюцыйны рух быў на ўздыме, і Цётка кідала свае вершы ў полымя рэвалюцыі, каб вышэй і ярчэй яно разгаралася.

Цяпер, братцы, мы з граніту,

Душа наша з дынаміту,

Рука цвёрда, грудзь акута,

Пара, братцы, парваць пута!

Царскаму рэжыму з дапамогай жорсткіх рэпрэсій і некаторых дэмакратычных новаўвядзенняў удалося на нейкі час прыглушыць рэвалюцыйную хвалю. Аднак рэвалюцыйны аптымізм не пакідаў Цётку і ў эміграцыі, пра што сведчыць яе верш «Суседзям у няволі» (1906), звернуты да ўкраінцаў, якія ў той час таксама, як і беларусы, пакутавалі ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, толькі ўжо ад іншага рэжыму — аўстра-венгерскага. У вершы пасля змрочнага малюнка тагачаснай беларускай рэчаіснасці, пададзенага з дапамогай яскравых мастацкіх дэталей («нагаек царскіх звон», «у нас там ноч», «мы ацямнелі з страшных мук» і г. д.), гучыць просьба-заклік да «суседзяў у няволі»:

Нас катуюць! Чуйце, людзі!

Чуйце, чуйце, руку дайце!

Мы вам родны! Праўду знайце:

Ці у долі, ці ў нядолі —

З вамі станем ў адным полі,

Рука ў руку з вашым братам

За свабоду перад катам.

Верш гэты з’явіўся асноўнай прычынай забароны зборніка Цёткі «Скрыпка беларуская” у Расіі.

Зборнік “Хрэст на свабоду” (1906 г.) выйшаў пад псеўданімам Гаўрыла, працягвае рэвалюцыйна-патрыятычны пафас паэзіі Цёткі. У зборнік увайшлі таксама вершы, якія так ці інакш да-паўнялі тэму народнага рэвалюцыйнага змагання. Лірычны верш «Добрыя весці», напісаны пад выразным уплывам верша «Добрыя весці» Ул. Сыракомлі, успрымаўся як адказ паэту-папярэдніку, якога яна называе «родным братам». Пераймаючы матыў Сыра-комлі аб рэвалюцыі на захадзе, што ўспрымалася як добрая вестка аб свабодзе (верш Сыракомлі быў напісаны ў 1848 г. як водгук на рэвалюцыйныя падзеі ў Заходняй Еўропе, у выніку якіх там было знішчана прыгоннае права), Цётка паэтызуе «добрую вестку» аб рэвалюцыйным змаганні на ўсходзе, з якім таксама звязаны надзеі на вызваленне:

Ах, браце родны, нясуцца весці, Ўжо граюць маршы там на ўсходзе; Над кожнай хатай, у кожным месцы Шчабечуць птушкі нам а свабодзе.

Цётка падкрэслівае сувязь свайго твора з творам Сыракомлі, выкарыстоўваючы рытм і сімволіку яго верша: «Заходзіць сонца пагоднага лета, // Вее вецер з заходніх нябёо (пачатак верша Сыракомлі) - «На небе сонца шчасця усходзіць, // Толькі па-трэбна хмары прагнаць» (канцоўка верша Цёткі).

Аданайменны верш “Хрэст на свабоду” вызначаецца асаблівым рэвалюцыйным, які апявае саму рэвалюцыю і адлюстроўвае падзеі крывавай нядзелі 9 студзеня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі паказаў, што цар і самадзяржаўе з'яўляюцца галоўнымі ворагамі народа. Верш расказвае і пра бясслаўную руска-японскую вайну, ў якой па віне цара "кроў ракамі льецца ў мора, салдат гіне там ад гора без кашулі і без хлеба". Разбуджаны расстрэлам студзеньскай дэманстрацыі, працоўны люд уздымаецца на барацьбу і патрабуе знішчэння "бюракратаў", антыхрыстаў, павешання цара. Сваёй палітычнай накіраванасцю, выкрывальным пафасам верш "Хрэст на свабоду" нагадвае паэтычную лістоўку (пракламацыю), што заклікала да ўсенароднага паўстання супраць цара і самадзяржаўя. Верш "Хрэст на свабоду", які апявае саму рэвалюцыю і адлюстроўвае падзеі крывавай нядзелі 9 студзеня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі паказаў, што цар і самадзяржаўе з'яўляюцца галоўнымі ворагамі народа. Верш расказвае і пра бясслаўную руска-японскую вайну, ў якой па віне цара "кроў ракамі льецца ў мора, салдат гіне там ад гора без кашулі і без хлеба". Разбуджаны расстрэлам студзеньскай дэманстрацыі, працоўны люд уздымаецца на барацьбу і патрабуе знішчэння "бюракратаў", антыхрыстаў, павешання цара. Сваёй палітычнай накіраванасцю, выкрывальным пафасам верш "Хрэст на свабоду" нагадвае паэтычную лістоўку (пракламацыю), што заклікала да ўсенароднага паўстання супраць цара і самадзяржаўя. Цётка добра разумела, што ў барацьбе з царызмам працоўныя Беларусі не павінны быць ізаляванымі, што дабіцца перамогі можна толькі ў еднасці з іншымі народамі. У вершы "Суседзям у няволі" паэтэса звяртаецца да брацкіх народаў, якія таксама пакутуюць у няволі, з заклікам узняцца на барацьбу супраць прыгнятальнікаў: Мы вам родны. Праўду знайце:

Ці ў долі, ці ў нядолі —

3 вамі станем ў адным полі,

Рука ў руку з вашым братам,

За свабоду перад катам.

Верш «Пад штандарам» па жанру вызначаецца як гераічная балада. Дзеючая асоба яе - Вінцуль, які нёс чырвоны штандар наперадзе паўстаўшай грамады і быў забіты ў час дэманстрацыі салдатамі па загаду капітана. Смерць Вінцуля становіць на шлях змагання тысячы людзей, бо яго кроў успрымаецца як ахвяра, што, «як крапідлам, людзей ахрысціла кругом». У духу народнай балады з выкарыстаннем хрысціянскай сімволікі Цётка прасочвае і лёс забойцы-капітана, які, перажываючы і праклінаючы здарэнне («Я забіў, я праліў // Пралетарскую кроў, // Я душу загубіў, // Заплаціць я гатоў»), канчае жыццё самагубствам. У цэлым жа па ідэйнай накіраванасці верш прасякнуты пафасам адмаўлення самадзяржаўя, як самай злачыннай сілы, якая трымае народы ў няволі.

5. Прааналізуйце вершы «Мае думкі», «Мора», раскрыйце сутнасць іх рамантычна-сімвалічнай вобразнасці і алегарычнасці.

Не толькі ўздым, але і ўтаймаванне рэвалюцыйнай хвалі выявіліся ў лірыцы Цёткі, пра што сведчыць верш «Мае думкі». Пачаты ён быў у 1905 годзе, закончаны — у 1906 годзе. Гэта выразна патрыятычны верш, пра што сведчаць радкі: «Думаць ўсюды аб народзе, // Родны край усюды сніць». Лірычны герой паэтэсы хацеў бы стаць то «зярном пшаніцы», то «рэчкай быстрай», то «ветрам буйным». І ўсё — дзеля людзей, каб іх накарміць, напаіць. Урэшце, каб разбудзіць іх, бо «ад цямноты людзі спяць».

Заканчваецца верш даволі песімістычным прызнаннем «ветра»:

Я там біўся, я там віўся,

Я ім хаты паламаў,

А ўсё ж такі не дабіўся,

Каб народ свой голас даў!..

Тады, у 1905 годзе, «народ свой голас» не «даў», рэвалюцыя не перамагла (гэта здарылася толькі ў 1917 г.). Адсюль — песімізм. Але гэта — аптымістычны песімізм (пра што сведчыць у цэлым «бадзёрая» інтанацыя твора).

Раз'юшанай марской стыхіяй здаецца ёй рэвалюцыя ў вершы "Мора" (яго падзагаловак — "Рэвалюцыя народная"). Шырокае, неабсяжнае мора становіцца неспакойным. Грыміць гром — і хвалі ўспененага мора ўздымаюцца да неба, рвуць берагі, змываюць векавыя горы і скалы.

Мора вуглем цяпер стала,

Мора з дна цяпер гарыць,

Мора скалы пазрывала,

Мора хоча горы змыць.

Раз'юшаная стыхія на моры — гэта барацьба паўстаўшых мас супраць самаўладства. І ніхто не можа стаць папярок народнаму гневу, які, як мора, крышыць і змятае на сваім шляху ўсё гнілое, старое, струхлелае. У такой бясстрашнай барацьбе нараджаюцца героі-гіганты, для якіх лепш загінуць, чым адступіць, здацца.

Такі бой вякамі жджэцца,

Такі бой гігантаў дасць,

У такім бою толькі грэцца,

У такім бою толькі пасць.

Паэзія Цёткі, якую можна ўпэўнена назваць летапісам рэвалюцыі 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сілу і моц працоўнага чалавека, які яшчэ так нядаўна пакорліва цярпеў прыніжэнне і прыгнёт.

6. Што характэрна для рытма-інтанацыйнага ладу вершаў Цёткі «Вера беларуса» і «Суседзям у няволі»?

Цётка сама была ў ліку першых барацьбітоў-адраджэнцаў, і яе паэтычны зрок хацеў бачыць не млявага, пакорнага і забітага беларуса, а цвёрдай волі нязломнага змагара за вызваленне сябе і свайго краю. Несумненна, ведаючы такіх людзей сярод паплечнікаў-грамадоўцаў, яна стварае ў вершы «Вера беларуса» суцэльны «гранітны» вобраз народа-змагара, - такога, якім хацела яго заўсёды бачыць. Вкарыстаны ў вершы прыём градацыі, узмоцнены паўторамі, надае яму асаблівую экспрэсіўнасць:

Цяпер, братцы, мы з граніту,

Душа наша з дынаміту,

Рука цвёрда, грудзь акута,

Пара, братцы, парваць пута!

«Суседзям у няволі» (1906), звернуты да ўкраінцаў, якія ў той час таксама, як і беларусы, пакутавалі ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, толькі ўжо ад іншага рэжыму — аўстра-венгерскага. У вершы пасля змрочнага малюнка тагачаснай беларускай рэчаіснасці, пададзенага з дапамогай яскравых мастацкіх дэталей («нагаек царскіх звон», «у нас там ноч», «мы ацямнелі з страшных мук» і г. д.), гучыць просьба-заклік да «суседзяў у няволі»:

Нас катуюць! Чуйце, людзі!

Чуйце, чуйце, руку дайце!

Мы вам родны! Праўду знайце:

Ці у долі, ці ў нядолі —

З вамі станем ў адным полі,

Рука ў руку з вашым братам

За свабоду перад катам.

7. Якія фігуры паэтычнага сінтаксісу часта сустракаюцца ў вершах паэтэсы і з якой мэтай яны ўжываюцца?

Асноўныя фігуры паэтычнага сінтаксісу часта сустракаюцца: паўторы (“Чуйце, чуйце, руку дайце!”), анафары “Мора вуглем цяпер стала,// Мора з дна цяпер гарыць”), градацыя (верш “Вера беларуса”), шматзлучнікавасць, шматпрыназоўнікавасць), градацыі, паралелізм, рытарычныя воклічы, пытанні і г. д. Так як гэта –вершы-заклікі, вершы-лістоўкі, гэтыя прыёмы дазваляюць стварыць аратарскую інтанацыю гэтага верша.