Ядвігін Ш.(1869-1922)

Подробное решение Страница 189стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Раскажыце пра галоўныя вехі жыццёвага і творчага шляху Ядвігіна Ш.

Антон Іванавіч ЛЯВІЦКІ (4 студзеня 1869, маёнт. Добасна, цяпер в. Старая Добасна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24 лютага 1922, Вільня) — беларускі празаік, публіцыст, фельетаніст,драматург, паэт і літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў сям'і ўпраўляючага маёнткам. Скончыў Мінскую губернскую гімназію. Вучыўся на медыцынскім факультэцеМаскоўскага ўніверсітэта, за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1890 г. быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Сядзеў уБутырскай турме. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў памочнікам правізара ў Радашковічах, потым у краме-кааперацыі. Па стану здароўя пакінуў працу і пераехаў з сям'ёй у бацькоўскі фальварак Карпілаўка пад Радашковічамі, дзе правёў значную частку астатняга жыцця. У 1894 годзе Антон Лявіцкі ажаніўся з Люцыяй Аляксандраўнай Гнатоўскай. Па ўспамінах дачкі, Ванды Лявіцкай, Люцыя была маладзейшая за свайго мужа на пяць гадоў. У шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей: Ванда, Лявон, Вацлаў і Казімір.

У 1909—1910 г. жыў у Вільні, працаваў сакратаром, а затым загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы». У 1913 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Беларус». З лістапада 1913 да студзень 1915 г. — тэхнічны рэдактар беларускага сельскагаспадарчага часопіса «Саха» і беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка» ў Мінску.

Літаратурную дзейнасць пачаў у турме: пераклаў на беларускую мову апавяданне У. Гаршына «Сігнал» (выдадзена ў Маскве ў 1891). У 1892 напісаў камедыю «Злодзей» (пастаноўка забаронена паліцыяй, рукапіс згубіўся). Першае апавяданне на беларускай мове «Суд» апублікаваў у 1906 («Наша доля»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Бярозка» (Вільня, 1912, 1923), «Васількі» (Вільня, 1914), «Апавяданні» (1940, 1946), падарожнага нарыса «Дзед Завала» (Вільня, 1910), кнігі «Успаміны» (Вільня, 1921), няскончанага рамана «Золата». Таксама аўтар шэрага рэцэнзій і літаратурна-крытычных артыкулаў. У 1976 г. выйшлі Выбраныя творы.

Падчас Першай сусветнай вайны ў Карпілаўцы працаваў прытулак для дзяцей бежанцаў, дзе ўся праца з дзецьмі вялася па-беларуску.

У апошнія гады жыцця пісьменнік цяжка хварэў. Памёр Ядвігін Ш. 24 лютага 1922 года ў адным са шпіталяў Вільні, у поўнай адзіноце, удалечыні ад дома і сям’і. На старым віленскім могільніку Роса ўстаноўлены надмагільны помнік пісьменніку, аднаму з тых, хто набліжаў ідэю незалежнасці Беларусі, прагнуў краю асветы, культуры, як мог, памнажаў наш духоўны скарб.

2. Да якіх жанраў звяртаўся Ядвігін Ш. на працягу сваёй літаратурнай творчасці?

Ядвігін Ш. увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з'яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так у серыі гумарыстычных навел «Вучоны бык», «З маленькім білецікам», «Пазыка», «Заморскі звер», «Цырк» сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам без усякай логікі. Апавяданне «Рабы» з'яўляецца вострай крытыкай на людское хамства, блізарукае жыццё, «Падласенькі» — сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, «Важная фіга» — высмейваннем злых і сварлівых свякрух, «Дачэсныя» — выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства.

Пазнейшыя творы пісьменніка характарызуюцца большай рэалістычнасцю, сацыяльнай завостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях «Гаротная» (пра шматпакутнае жыццё Тамачыхі), «Бярозка» (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марыські), «Шчаслівая» (аб сквапнай жонцы, якая, падманутая мужам, памірае з думкай аб золаце ў гаршчку, дзе на самай справе знаходзілася ўсялякае смецце). У цэнтры алегарычнага апавядання «Дуб-Дзядуля» вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека поту, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс беларускага селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу, мара аб яго лепшым будучым.

3. Назавіце вызначальныя рысы празаічнага стылю Ядвігіна Ш.

З прыходам у беларускую літаратуру таленавітага самабытнага празаіка Ядвігіна Ш. крытыкамі адразу былі заўважаны адметнасці мастацкага стылю пісьменніка. Пісьменнік меў схільнасць да выбару і адлюстравання вострых сацыяльных праблем, якія ўзнікалі на пераломе стагоддзяў і неслі ў сабе драматычныя і трагічныя наступствы для асобы. Выкарыстаныя пісьменнікам вобразна-выяўленчыя сродкі мовы, такія, як метафара, алегорыя, іронія, персаніфікацыя, робяць яе сціслай, трапнай, яскравай, як мова народных паданняў, казак, анекдотаў. Кожны таленавіты пісьменнік мае свой стыль, які абумоўлены яго своеасаблівым светабачаннем і светаадчуваннем, што звязана з арыгінальнасцю і непаўторнасцю яго асобы. Максім Багдановіч пісаў: «Няма спрэчкі, што ў асобе Ядвігіна Ш. мы маем аднаго з найлепшых баечнікаў нашых часоў». Вацлаў Ластоўскі звярнуў увагу на яшчэ адну асаблівасць таленту Ядвігіна Ш.: «У яго творчасці я бачу два моманты: творчасць для масы і крык уласнай душы. Ні ў гумарыстычных апавяданнях, ні ў казках, легендах, ні ў сатырычных алегорыях, каторыя прыбліжаюць нашага аўтара да такіх пісьменнікаў, як Шчадрын і Горкі ў Расіі або Леманскі ў Польшчы, Ядві-гін Ш. не праявіў сваёй глыбокай і трагічнай душы. Душа гэта праглянулася праз апавяданні (“З бальнічнага жыцця”, “Зарабляюць”) і ў паэзіі прозай (“Раны”, “Васількі”)».

4. Што паўплывала на мастацкую адметнасць твораў пісьменніка?

Мастацкі талент пісьменніка фарміраваўся пад непасрэдным уплывам беларускай вусна-паэтычнай творчасці, якую ён увабраў, як і родную мову, з малаком маці. Думку пра тое, што жывая беларуская мова «гладкая, пявучая, лірычная, багатая ў словы і звароты, каторых хватае выказаць нават такія чароўныя творы, як Міцкевіча», пацвердзіў сваёй арыгінальнай мастацкай творчасцю Ядвігін Ш.

5. Як вырашаецца ў апавяданні «Дуб-дзядуля» праблема сэнсу і каштоўнасці чалавечага існавання? У якім моманце твора гэта праблема выяўлена ў прытчавай форме?

Цэнтральная праблема твора — праблема сэнсу і каштоўнасці чалавечага існавання — сфармулявана праз маналог Дуба-дзядулі, а пазіцыя аўтара выяўляецца зноў жа праз прытчавую форму. Алегарычны (іншасказальны) сэнс маналога дуба можна патлумачыць наступным чынам: дуб «з тутэйшых — даўнейшых застаўся адзін», бо захоўваў тра-дыцыі свайго краю, навучыўся змагацца з нягодамі. Яго суседзі-сваякі загінулі і не пакінулі новае пакаленне. Тая змена, што вырасла з чужога насення, была слабая — «гніль нейкая, дый толькі» — і фізічна, і маральна. У пачатку твора дуб выглядае магутным, а ў канцы — бездапаможным: «пакалечаны, веку дажываю, а ніводзін жалудок мой не ўзрос...». Дуб хацеў, каб традыцыі не загінулі, каб справа бацькоў і дзядоў была прадоўжана. «Каб хоць два, хоць год далі вы мне засілку — вадзіцы чыстай, здаровай, — можа б, вам памятку пакінуў: новае пакаленне...» Маналог Дуба-дзядулі напоўнены пісьменніцкім клопатам і пачуццём трывогі за найвялікшую каштоўнасць, якая перадаецца ў спад-чыну новаму пакаленню і дзеля якой трэба шукаць жывой вады, — за Бацькаўшчыну. Апавяданне заканчваецца сімвалічна: дуб загінуў, але «з-пад яго вылезлі тры, хоць яшчэ цененькія, але гладкія, роўныя дубочкі...». Канцоўка твора сцвярджае перамогу дабра над злом, новага над старым.

6. Якія вобразы ў апавяданні «Дуб-дзядуля» можна лічыць сімвалічнымі?

Ядвігін Ш. выкарыстаў у творы вобраз-сімвал Жывой вады. Гэты вобраз часта сустракаецца ў казачных творах і сімвалізуе перамогу дабра над злом, аднаўленне з мёртвых. Даволі часта ў фальклоры сустракаецца вобраз дуба, які ўвасоблівае магутнасць, моц, здароўе, упэўненасць. Гэты вобраз традыцыйны ў фальклоры. У Ядвігіна Ш. — дуб ужо стары, яму патрэбна маладая змена. Жывая вада можа дапамагчы ў гэтым.

Сімвал (з грэч. мовы — умоўны знак) — умоўнае абазначэнне з'явы праз прадмет, які нечым яе нагад-вае, намякае на яе.

Пісьменнік стварыў вобразы-сімвалы Працы, Бяды і Цярпення. Яны івыступаюць адвечнымі ма-ральнымі катэгорыямі горкай долі, паднявольнага жыцця народа.

7. Раскрыйце алегорыю вобразаў Працы, Бяды, Цярпення. Што сцвярджае пісьменнік гэтымі вобразамі?

Праца, Бяда, Цярпенне — вобразы-сімвалы беларускай прасторы таго часу, у якіх увасоблены сацыяльна значныя з'явы сялянскага жыцця. Яны сведчылі пра гаротны лёс паднявольнага селяніна.

8. Вызначце з дапамогай слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў агульнае і адметнае паміж такімі фальклорнымі жанрамі, як байка, казка, легенда, паданне, прытча. Знайдзіце тлумачэнне па-няццяў «алегорыя», «метафара», «персаніфікацыя», «сімвал» і раскрыйце іх сутнасць.

Байка —невялікі звычайна вершаваны, алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага ці са-тырычнага характару. 2. (перан.) апавяданне, выду-маная гісторыя з фантастычнымі элементамі.

Казка — жанр вуснай народнай творчасці, звы-чайна празаічнае апавяданне фантастычнага або сацыяльна-бытавога зместу з выкарыстаннем вымыслу (выдумкі). Казка вылучаецца сярод іншых празаіч-ных твораў сваёй паэтычнай мовай, незвычайнай пабудовай, для якой характэрны зачын і канцоўка.

Легенда (лац. legenda — вартае прачытання) — невялікае фальклорнае або літаратурнае фантастычнае апавяданне, у аснове якога ляжыць расказ пра нейкую незвычайную падзею або геройскі ўчынак выдатнага чалавека, успрынятыя як цуд. Дзеянне легенды праецыруецца адначасова на мінулае, цяперашняе і будучае.

Гэтым легенду часам адрозніваюць ад блізкага да яе падання, якое захоўвае памяць пра розныя з’явы і падзеі нацыянальнай гісторыі (бітвы з ворагамі, будаўніцтва храмаў, узнікненне тапанімічных назваў і інш.).

Прытча — невялікі алегарычны аповед павучальнага характару. Яна блізкая да байкі, але, у адрозненне ад апошняй, не мае традыцыйных умоўных персанажаў. У прытчы, паводле Ф. Скарыны, схавана «мудрасць, як моц у дарагім камені, і золата ў пяску, і ядро ў арэху».

Алегорыя (ад стар.-грэч.) — іншасказанне, ўвасабленне ў канкрэтным мастацкім вобразе абстрактнага паняцця, выраз якой-небудзь адцягненай ідэі.

Метафара — троп, ужыванне слова ці выраза ў пераносным значэньні праз супастаўленьне пэўнай з’явы ці прадмета зь іншай з’явай ці прадметам на аснове агульных для іх адзнак і ўласьцівасцей.

Персаніфікацыя (ад лац. persona — асоба і facio — раб-лю) — наданне чалавечых уласцівасцей асобным рэчам, прадметам, з’явам прыроды. Так, прыроду нярэдка «ачалавечвае» Янка Купала («Шэпчуцца явар з калінаю…»). У драматычнай паэме «Адвечная песня» ўласцівасці чалавека нададзены нават такім абстрактным паняццям і з’явам, як жыццё, бяда, голад, холад, асобным порам года (вясна, лета, восень, зіма). Часам у гэтым значэнні ўжываецца тэрмін «увасабленне».

Сімвал — гэта знак, выява якой-небудзь рэчы або жывёлы для абазначэння сутнасці прадмета; умоўны знак якіх-небудзь паняццяў, ідэй, з'яў.

Паняцце сімвала цесна звязана з такімі катэгорыямі як мастацкі вобраз, алегорыя і параўнанне.