Шляхі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя. Сусветная і беларуская літаратура ў пачатку ХХ стагоддзя

Подробное решение Страница 176стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Раскажыце пра сацыяльна-палітычныя падзеі пачатку ХХ ст., што непасрэдна ўплывалі на развіццё літаратуры Беларусі.

Пачатк ХХ стагоддзя адзначаны двума самыми страшнымі ў гісторыі чалавецтва сусветнымі войнамі — Першай (1914—1918) і Другой (1939—1945), якія прайшлі праз ўсю без выключэння тэрыторыю Беларусі. На яе землях разгортваліся драматычныя падзеі трох рускіх рэвалюцый (1905—1907 гг., Лютаўскай і Кастрычніцкай 1917 г.), грамадзянскай і савецка-польскай войнаў (1918—1920). Амаль два дзесяцігоддзі (пасля Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. і да 1939 г.) беларускі народ быў этнічна і палітычна раз’яднаны савецка-польскай дзяржаўнай мяжой. У той жа час, нягледзячы ні на што, у ХХ стагоддзі беларусы з найбольшай сілай і паўнатой выявілі сваю жыццяздольнасць, таленавітасць, свае творчыя і арганізатарскія магчымасці. З былога дэнацыяналізаванага насельніцтва «Северо-Западного края России» сфарміравалася беларуская нацыя. Нацыянальная ідэя, што заявіла пра сябе яшчэ ў ХІХ стагоддзі (В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч і інш.), на пачатку стагоддзя ўвасобілася ў стварэнні беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР (1 студзе-ня 1919 года), а ў канцы стагоддзя — і ў абвяшчэнні дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь (27 ліпеня 1990 года).

2. Якія сацыякультурныя з’явы садзейнічалі фарміраванню класічных асноў беларускай літаратуры?

Беларускія пісьменнікі ва ўсе перыяды, у самыя цяжкія часы былі з родным народам, становячыся — па меры неабходнасці — не толькі летапісцамі яго жыцця, уладарамі народных дум, але і воі-намі, дзяржаўнымі і палітычнымі дзеячамі, вучонымі. У пачатку ХХ стагоддзя, выкарыстаўшы заваёвы буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, маладая, нацыянальна свядомая беларуская інтэлігенцыя па прыкладзе суседзяў, найперш украінцаў, актыўна ўзялася за адраджэнне нацыянальнай культуры, гістарычнай памяці, стварэнне духоўных каштоўнасцей. 1905 — закладзены асновы беларускага музея, узнік беларускі тэатр, зроблены першыя крокі для распрацоўкі беларускай музыкі, танца, для вывучэння нацыянальнай архітэктуры і арнаменту. Вядзецца этнаграфічная праца (галоўным чынам збор матэрыялаў для беларускага слоўніка), праводзяцца пошукі па гістарычным мінулым беларускай літаратуры і г. д., і г. д., і г. д.» Ва ўсім гэтым ініцыятарамі, арганізатарамі, а найчасцей і выканаўцамі былі майстры мастацкага слова. Так, згаданы Максімам Багдановічам беларускі музей арганізоўвалі публіцысты браты Іван і Антон Луцкевічы (пазней ён афіцыйна называўся Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя Івана Луцкевіча; Вільня, 1921—1945). Максім Гарэцкі не толькі пісаў і друкаваў апавяданні і аповесці, але і даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, выдаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920). Браніслаў Тарашкевіч, адгукаючыся на надзённую патрэбу ўнармавання тагачаснай беларускай арфаграфіі і арфаэпіі, распрацаваў першую «Беларускую граматыку для школ» (Вільня, 1918). Вацлаў Ластоўскі надрукаваў першы, напісаны на беларускай мове і з беларускіх пазіцый, сістэматызаваны нарыс гістарычнага жыцця беларусаў — «Кароткую гісторыю Беларусі» (Вільня, 1910). Алаіза Пашкевіч (Цётка) і Якуб Колас, дбаючы пра нацыянальную асвету, не толькі закладалі падмурак дзіцячай літаратуры, але ўзяліся за стварэнне падручніка для пачатковага навучання беларускіх дзяцей, выдалі адпаведна «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (Пецярбург, 1906) і «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909).

3. Што неабходна для існавання літаратурнага працэсу?

Літаратурны працэс — складанае, гістарычна абумоўленае развіццё літаратуры ў выглядзе комплексу ўзаемазвязаных фактаў і з’яў, узнікае толькі пры дастатковай колькасці стваральнікаў літаратуры (паэтаў, пра-заікаў, драматургаў, публіцыстаў, крытыкаў, перакладчыкаў) і іх належным ідэйна-творчым узаемадзеянні, пры наяўнасці літаратурных друкаваных органаў (перыёдыка, выдавецтвы). Ён уключае як здабыткі асобных пісьменнікаў, так і літаратурных суполак, цэлых літаратурных напрамкаў і плыняў. Для літаратурнага працэсу характэрны такія прыкметы, як масавасць і бесперапыннасць літаратурных з’яў і фактаў, пісьменніцкія ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы, пераемнасць у развіцці літаратурна-мастацкіх традыцый.

Найбольшае значэнне для развіцця літаратурнага працэсу маюць нацыянальны тэатр і друк. Яшчэ ў 1913 годзе ў артыкуле «Наш тэатр» Максім Гарэцкі сцвердзіў неаспрэчны пастулат: «Тэатр — сіла непамерная, а ў адраджэнні беларусаў, пры іх псіхіцы, пры іх дэмакратызме, ён можа сыграць вялікую ролю». Гэтак яно і здарылася. Самадзейныя тэатральныя гурткі (Мінск, Вільня, Пецярбург, Гродна, Полацк, Радашковічы і інш.), асабліва — Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні (1911—1916), Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага (1907—1913), вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка (1920—1932) — ажывілі драматургічную спадчыну(В. Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец), звярнуліся — асабліва пры недахопе нацыянальнага рэпертуару на пачатку стагоддзя — да перакладных п’ес («Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, «У зімовы вечар» і «Хам» Э. Ажэшкі, «Сватанне» і «Мядз-ведзь» А. Чэхава і інш.). Галоўнае ж — яны актуалізавалі беларускую драму як род літаратуры, паспрыялі станаўленню выдатных беларускіх драматургаў.

4. Вызначце ролю асобных выдавецтваў і перыядычных выданняў, найперш «Нашай нівы», у гісторыі айчыннай культуры і мастацтва слова.

Нацыянальны друк як аснова літаратурна-мастацкай творчасці адыгрываў важную ролю ў грамдстве і развіццім беларускай літаратуры і мовы. Развіццё друку звязана з узнікненнем легальнай перыёдыкі на беларускай мове — газеты «Наша доля» (1906), «Беларус» (1913—1915), «Гоман» (1916), «Дзянніца» (1916), часопісы «Саха» (1912—1915), «Лучынка» (1914); літаратурны альманах «Маладая Беларусь» (1912—1913) і інш. Асаблівую ролю ў нацыянальным адраджэнні, развіцці літаратуры і мастацтва, арганізацыі літаратурнага працэсу адыграла штотыднёвая газета «Наша ніва» (Вільня, снежань 1906 — жнівень 1915 г.), сталымі супрацоўнікамі якой былі Янка Купала (у 1913—1915 гг. — яе рэдактар), Якуб Колас, Вацлаў Ластоўскі, Змітрок Бядуля, Сяргей Палуян, Антон Луцкевіч, Ядвігін Ш. і інш. Па сутнасці, усё лепшае з беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры (творы названых аўтараў, а таксама Максіма Багдановіча, Цёткі, Максіма Гарэцкага, Канстанцыі Буйло, Уладзіславы Станкевіч — будучай жонкі Янкі Купалы і інш.) знайшло месца на старонках выдання. Так, толькі ў 1910 годзе газета змясціла, па падліках Максіма Багдановіча, «666 карэспандэнцый з 320 месцаў, 69 апавяданняў 30 розных аўтараў, 112 вершаў 24 паэтаў і шэраг публіцыстычных артыкулаў, якія належаць, апрача прадстаўнікоў самой рэдакцыі, 32 асобам». «Наша ніва» стала своеасаблівым штабам беларускага літаратурнага і культурнага руху.

5. Уважліва разгледзьце рэпрадукцыю карціны М. Савіцкага «Віленскія сустрэчы», змешчаную на форзацы вучэбнага дапаможніка. Паразважайце, пра што маглі б гаварыць паміж сабой намаляваныя на ёй М. Чурлёніс, Цётка, С. Шымкус, Л. Гіра, Янка Купала, В. Брусаў, У. Станкевіч, Змітрок Бядуля, Ядвігін Ш.

На нашу думку пісьменнікі абмяркоўвалі развіццё беларускай літаратуры і мовы, яе будучае, станаўленне нацыянальнай культуры, марылі пра росківт беларускай нацыі, ставілі праблемы, абмяркоўвалі, шукалі шляхі іх вырашэння.

6. Якія мастацкія напрамкі і плыні панавалі ў еўрапейскай і рускай літаратуры ў пачатку ХХ ст.? Ці паўплывалі на беларускае прыгожае пісьменства сімвалізм, імажынізм, імпрэсіянізм?

У самым пачатку ХХ стагоддзя рускую літаратуру, найперш паэзію, паглынулі хвалі заходнееўрапейскага мадэрнізму: сімвалізм, імажынізм, імпрэсіянізм, футурызм і інш. Далёка не «простай» была беларуская літаратура і ў той час, і ў пазнейшыя дзесяцігоддзі. Скажам, Янка Купала паказаў свае магчымасці не толькі ў рэалістычнай манеры пісьма, але і ў неарамантызме («Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я»), сімвалізме («Раскіданае гняздо», «Сон на кургане», «Адвечная песня»). Да народнай міфалогіі звярнуліся М. Багдановіч («Лясун», «Вадзянік», «Падвей» і інш.), Якуб Колас («Казкі жыцця»), імпрэсіяністычныя ўплывыадчуваюцца ў «Абразках» Змітрака Бядулі і г. д. Аднак відавочна і тое, што традыцыі рэалістычнага выяўлення матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларусаў пераважалі ва ўсёй тагачаснай беларускай літаратуры — пры ўсім яе наватарстве і «тэхнічных» эксперыментах.

7. Як вы разумееце словы Максіма Горкага, сказаныя ім у дачыненні да творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа: «Проста, задушэўна і, відаць, па-сапраўднаму народна… Нашым бы трошкі та-кіх якасцей»?

У 1910 годзе Максім Горкі, прачытаўшы — дзякуючы «Нашай ніве» — асобныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, з радасцю паведамляў выдаўцу А. Чарамному пра беларускіх пісьменнікаў: «Я нядаўна пазнаёміўся з імі — падабаецца! Проста, задушэўна і, відаць, па-сапраўднаму народна». А ў лісце да ўкраінскага пісьменніка М. Кацюбінскага са своеасаблівай «белай» зайздрасцю ўсклікаў: «Нашым бы трошкі такіх якасцей. О Божа! Вось бы добра было б!». Знакамімы расійскі пісьменнік выказвае сваё захапленне нашымі выдатнымі песнярамі, творчасць якіх — наш нацыянальны гонар. Блізкія, душэўныя, спеўныя — творы нашых класікаў не могуць пакінць раўнадушным нікога, мгчама таму, што пісаліся з вялікай любоўю не толькі да каріны, але і да свайго шматпакутнага народа.

8. Раскажыце пра станаўленне ў пачатку ХХ ст. беларускага прафесійнага тэатра.

У 1913 годзе ў артыкуле «Наш тэатр» Максім Гарэцкі сцвердзіў неаспрэчны пастулат: «Тэатр — сіла непамерная, а ў адраджэнні беларусаў, пры іх псіхіцы, пры іх дэмакратызме, ён можа сыграць вялікую ролю». Гэтак яно і здарылася. Самадзейныя тэатральныя гурткі (Мінск, Вільня, Пецярбург, Гродна, Полацк, Радашковічы і інш.), асабліва — Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні (1911—1916), Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага (1907—1913), вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка (1920—1932) — ажывілі драматургічную спадчыну(В. Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец), звярнуліся — асабліва пры недахопе нацыянальнага рэпертуару на пачатку стагоддзя — да перакладных п’ес («Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, «У зімовы вечар» і «Хам» Э. Ажэшкі, «Сватанне» і «Мядзведзь» А. Чэхава і інш.). Галоўнае ж — яны актуалізавалі беларускую драму як род літаратуры, паспрыялі станаўленню выдатных беларускіх драматургаў.

9. Якія, на вашу думку, літаратурна-мастацкія традыцыі, закладзеныя ў пачатку ХХ ст., маглі знайсці працяг у развіцці беларускай нацыянальнай культуры на працягу ўсяго ХХ ст.?

Выхванне нацыянальнага адраджэння і свядомасці беларусаў, гістарычанай памяці народа, у тым ліку падезі дзвюх Сусветных войнаў, стварэнне духоўных каштоўнасцей, развіццё дзіцячай літаратуры, тэатра, крытычнай дзейнасці і г.д.