Беларуская літаратура і Антычнасць

Подробное решение Страница 14стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Што вам вядома пра эпоху Антычнасці? Чым вызначаецца гэты час? У чым яго значэнне для культуры чалавецтва?

Антычнасць культура — — гэта культура старажытных грэкаў і рымлян — самы трывалы падмурак, аснова цяперашняй цывілізацыі, той, якую мы называем заходняй. Антычнасць магутна паўплывала на агульны працэс станаўлення і развіцця еўрапейскай і ў цэлым сусветнай культуры. У Старажытнай Грэцыі і Рыме нарадзіліся палітычныя сістэмы (дэмакратыя) і формы дзяржаўнай улады (імперыя, рэспубліка); тут узніклі філасофскія школы, якія вызначылі развіццё чалавечай думкі на 2500 год наперад; тут у літаратуры і мастацтве былі створаны шэдэўры, якія ўвайшлі ў скарбонку чалавечай культуры і з’яўляюцца неад’емнай часткай і нашага жыцця. Сіла ўздзеяння антычнага мастацтва заключаецца ў яго гар-манічнасці: ні адзін з элементаў твора не перавышае іншы, а ўсе знаходзяцца паміж сабою ў роўных стасунках. Антычнае мастацтва — гэта класіка, узор творасці на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва.

2. Што характарызуе міфалогію грэкаў і рымлян? Якіх мі-фалагічных герояў вы ведаеце?

Культура Антычнасці заснавана на выключна багатай міфалогіі грэкаў, якую ўспрынялі і рымляне. Старажытнагрэчаская міфалогія сфарміравалася першапачаткова на востраве Крыт, а затым і на мацерыковай Грэцыі прыкладна ў ІІІ тысячагоддзі да нашай эры. Найбольш міфаў створана пра алімпійскіх багоў, з якіх галоўны — Зеўс.

Алімпійская міфалогія сцвярджае найперш культ гераізму, мужчынскі свет, але адначасова свет гармоніі ды прыгажосці, дзе багіні займаюць пачэснае месца. Уся міфалогія будуецца на барацьбе новага са старым — герояў з рознымі пачварамі. Дзеці Зеўса (Геракл, Персей і інш.) устанаўліваюць на зямлі задуманы іх бацькам парадак, будуюць новыя ра-зумныя адносіны і ачышчаюць свет ад разбуральных сіл хаосу, увасобленых у змеепадобных істотах.

3. У чым сімвалічны сэнс міфалагічных вобразаў?

Яны апекаваліся пэўнымі планетамі, увасаблялі розныя стыхіі прыроды, псіхічнае жыццё чалавека. Адухаўлялі і ўвасаблялі нават навуковыя катэгорыі: Зеўс — уладу і агульную арганізацыю жыцця; яго жонка Гера — сямейныя адносіны; Гесція — хатні побыт; Дэметра — культурнае земляробства; Артэміда — адносіны людзей з жывёльным светам; Апалон — мастацтва; Гефест — фізічную працу, рамяство; Гермес — гандаль і падарожжы; Афіна — інтэлектуальную працу; Геба — маладосць і юнацкую рамантыку; Дыяніс — весялосць; Афрадыта — прыгажосць і каханне; Арэс — палкасць і прагу разбурэння. Кожнае божышча — магутная касмічная, жыццёвая сіла, што вызначае паводзіны, лёс чалавека.

4. Хто першы еўрапейскі паэт?

Першы ў еўрапейскай культуры паэт — Гамер (VIII ст. да н. э.).

5. Што аб’ядноўвае паэмы «Іліяда» і «Адысея»?

У паэмах апавядаецца пра Траянскую вайну, якая адбылася прыкладна ў ХІІІ—ХІІ стагоддзях да нашай эры. Падставай для вайны грэкаў з траянцамі стала, паводле Гамера, выкраданне траянскім царэвічам Парысам грэчаскай прыгажуні Алены. Вайна цягнулася дзесяць гадоў, але дзеянне «Іліяды» ахоплівае апошнія яе тыдні. З абодвух бакоў знакамітыя героі — Ахіл, Гектар — дэманструюць мужнасць і адвагу. Троя аказалася знішчанай, разрабаванай, яе героі забітыя, жанчыны і дзеці апынуліся ў палоне.

Пра далейшыя падзеі мы даведваемся з іншай гам гамераўскай паэмы — «Адысея». Яна распавядае пра падарожжы па моры аднаго з самых разумных, кемлівых герояў-грэкаў — Адысея і яго спадарожнікаў. Творы Гамера ўражваюць сваёй шматграннасцю і шматпланавасцю (што якраз характэрна для паэм-эпапей). Тут адбіліся стагоддзі культурна-гістарычных напластаванняў, нездарма ў далейшым па паэмах навучалі дзяцей геаграфіі, ваеннай справе, мараходству і шмат якім іншым навукам. Персанажы Гамера сталі «вечнымі вобразамі» сусветнай літаратуры — сімваламі агульначалавечых імкненняў, пачуццяў, жаданняў. Так, Ахіл — герой «Іліяды» — увасабляе гераічны пачатак у чалавеку, але і складанасць, парадаксальнасць характару; Адысей — вечную прагу чалавека да падарожжаў, прыгод і ў той жа час любоў да роднага дому; Пенелопа — жаночую вернасць.

6. Чым значны вобраз Праметэя?

Вобраз Праметэя называюдь вечным вобразам літаратуры, паколькі ў дм. увасобіліся агульначалавечыя імкненні да свободы.

7. Якія традыцыі антычнай літаратуры выкарыстоўваюць беларускія аўтары?

Антычная літаратура стала арсеналам для шмат якіх еўрапейскіх літаратур, у тым ліку беларускай. Імёны антычных багоў згадвалі выдатныя дзеячы эпохі Адраджэння — Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі, дэманструючы тым самым сваю эрудыцыю, еўрапейскую адукаванасць. У беларускіх парадыйных паэмах ХІХ стагоддзя «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» антычныя багі выступаюць у вобліку і са звычкамі беларускіх сялян, што як бы набліжае Антычнасць да Новага часу, злучае часы і народы — грэкаў і беларусаў. Адзін з самых адукаваных паэтаў ХХ ст., класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч шырока ўводзіў у свае творы вобразы антычных міфаў, літаратуры (верш «Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя...»), выкарыстоўваў формы антычнага, вельмі спецыфічнага верша («Пентаметры»). Традыцыі Антычнасці адчуваюцца ў найлепшым творы беларускай літаратуры — геніяльнай паэме «Новая зямля» Якуба Коласа.