Міфалогія — Фальклор — Літаратура

Подробное решение Страница 8стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. У чым вобразныя магчымасці мовы?

Выяўленчая сіла мастацкай літаратуры пачынаецца з мовы, са слова, з яго асаблівых вобразных магчымасцей. Мова — самастойная псіхічная сіла, сістэма, якая развіваецца ўнутры сябе. У ёй дзейнічаюць як мінімум дзве тэндэнцыі: першая — да эканоміі вымаўленчых намаганняў, другая — да найбольшай выразнасці. Узаемадзеянне іх садзейнічае развіццю мовы і прыводзіць да сімвалізацыі. Сімвалы — і мэта, і сродак чалавечага мыслення; стварэнне іх — першаснае імкненне, можна сказаць, патрэба чалавечага мозга, закладзеная прыродай.

2. Што характарызуе міфалогію, міфалагічнае мысленне?

Міфалогія — звод цудоўных гісторый, якія людзі прыдумвалі раней і прыдумваюць нават сёння для забавы або для тлумачэння невядомых прычын тых ці іншых з’яў.

Міфалагічны тып свядомасці ўласцівы не толькі старажытнаму чалавеку, а ўвогуле чалавеку па той прычыне, што так функцыянуе яго мозг. Глебай для міфалогіі заўсёды была навакольная рэчаіснасць. Абагаўленне прыроды, характэрнае для першабытных часоў, праяўлялася ва ўшанаванні жывёл, раслін, нават камянёў, гор і рэчак. Пры гэтым прыродна-міфалагічнае мысленне падыходзіла да рэчаіснасці з боку канк-рэтнага, індывідуальнага, але імкнулася спасцігнуць свет цалкам і адразу — як адзінства. Нашы продкі ўмелі на здзіўленне паэтычна і ў цэлым вельмі дакладна зводзіць у адно ўсе свае назіранні над прыродай. Тут сплаўлены паміж сабою пазнанне і творчасць. Старажытная міфалогія — своеасаблівая мастацкая філасофія і адначасова навука свайго часу з зана-таванай у ёй важнай інфармацыяй — гістарычнай, геаграфічнай, этнаграфічнай, але выкладзенай у вобразнай форме.

3.Як суадносяцца міфалогія і фальклор, фальклор і літаратура?

Фальклорныя творы з'яўляюцца крыніцай для вывучэння беларускай міфалогіі. Многія характэрныя ўласцівасці міфалогіі перайшлі як у фальклор, так і ў літаратуру. Канкрэтнасць слова, без чаго не існуе прыгожае пісьменства, — аснова паэтычнай вобразнасці, бо вобраз заўсёды абагульненне, выяўленае праз канкрэтнасць. Вобразамі могуць быць рэчы, з’явы прыроды, пейзажы, але найчасцей у мастацкіх творах сустракаюцца вобразы людзей, або персанажы. У міфалогіі, акрамя людзей, дзейнічаюць і іншыя персанажы — фантастычныя істоты.

Мастацкую літаратуру і фальклор неабходна разглядаць як два этапы ў развіцці мастацтва слова. Фальклор — першы этап, які захаваўся пераважна ў вуснай форме і, як правіла, без аўтарства. Літаратуру характарызуе выразны аўтарскі пачатак і форма падачы ў асноўным пісьмовая.

4. Чаму беларусы лічылі вужа дамавіком?

Вераванне было абумоўлена найперш суіснаваннем вужа побач з чалавекам. Яшчэ і сёння на Палессі не толькі ў агародах, дварах, але нават у хаце, пад яе падлогай, жывуць вужы, і жыхары ўспрымаюць іх блізкасць як нармальную з’яву, любяць за тое, што вужы ядуць мышэй, знішчальнікаў ураджаю. Звычайна лічыцца, што ў целе вужа заключана душа продка — першага насельніка дадзенага жытла — або знаходзіцца душа цяперашняга гаспадара дома, і вуж, такім чынам, з’яўляецца яго двайніком.

5. Як паводзяць сябе людзі і паўзуны ў легендзе «Дамавікова ўдзячнасць»?

Знішчэнне па неразуменні вужыных яек прывяло б да смерці і чалавечых дзяцей. Гэта ледзь не здарылася, і зброяй помсты ў дадзеным выпадку выступала злая змяя, якая атруціла малако. Безумоўна, гэта ўжо літаратурны прыём: не сам вуж помсціць — ён застаецца станоўчым персанажам, а праз змяю. Разумныя дарослыя людзі аднавілі парушаную ў іх доме гармонію: прымусілі дзяцей вярнуць яйкі вужа на месца. Учынкі персанажаў дастаткова красамоўна і выразна пераводзяць дзеянне з міфалагічнага ў маральна-этычны план: дарослыя аднаўляюць справядлівасць, не жадаючы пакрыўдзіць вужа, а вуж у сваю чаргу дзякуе за дабро, ліквідуе зло, нанесенае змяёй.

6. Чым адрозніваецца легенда ад міфа?

Легенда ад міфа адрозніваецца тым, што ў ёй з’яўляюцца дадатковыя персанажы, іншая матывацыя, чым у міфе. Легенда — своеасаблівая пра-межкавая форма паміж міфам і літаратурным творам.

7. Чаму змеі, драконы, цмокі так часта сустракаюцца ў народнай творчасці літаральна ўсіх народаў свету?

Змеі прадстаўлены амаль ва ўсіх міфалогіях свету як сімвал,які звязваўся, з аднаго боку, з урадлівасцю, зямлёй, мудрасцю, з жаночай сілай, вадой, дажджом, а з другога - з хатнім цяпельцам, агнём (асабліва нябесным), а таксама мужчынскім пачаткам.