Подробное решение Страница 169стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011
1. Ахарактарызуйце жыццёвы і творчы шлях Янкі Лучыны. Чаму яго нельга назваць «паслядоўнікам Ф. Багушэвіча»?
Янка Лучына нарадзіўся 6 ліпеня 1851 года ў Мінску ў сям’і патомнага шляхціца Люцыяна Неслухоўскага, сакратара Мінскай палаты цывільнага суда. Быў першым дзіцем вялікай, з шасцю дзецьмі, сям’і. У 14-гадовым узросце быў прыняты ў Мінскую класічную гімназію, адразу ў 3 клас. Вучыўся паспяхова і на пачатку наступнага года быў узнагароджаны пахвальным лістом.
Скончыўшы ў 1870 гімназію ў ліку лепшых вучняў, Іван Неслухоўскі працягваць адукацыю наважыўся ў Пецярбургу, ва ўніверсітэце. Ён паспяхова здаў уступныя экзамены на матэматычны факультэт і хадзіў на ўніверсітэцкія лекцыі да мая месяца 1871, а пасля чамусьці папрасіў дазволу на адпачынак і, не дачакаўшыся сесіі, выехаў у Мінск. Урэшце выбар спыніўся на прафесіі інжынера. У гэтым выбары была пэўная даніна модзе: у асяроддзі інтэлігенцыі ў той час распаўсюджвалася думка, што тэхнічны прагрэс можа шмат змяніць у грамадстве да лепшага, станоўча паўплываць на сацыяльныя стасункі. Восенню 1871 Іван Неслухоўскі аформіў звальненне з універсітэта і паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, на механічнае аддзяленне. Спачатку ён наведваў заняткі як вольнаслухач, а праз год быў унесены ў спіс пастаянных студэнтаў. На канікулы ён прыязджаў звычайна да бацькоў — у Мінск і ў Мархачоўшчыну пад Стоўбцамі. Выязджаў і ў Варонеж, дзе год служыў на чыгунцы, перапыніўшы дзеля гэтага вучобу. У верасні 1877 рашэнне вучэбнага камітэта Тэхналагічнага інстытута аб прысваенні І. Неслухоўскаму ступені інжынера-тэхнолага было зацверджана таварышам міністра фінансаў, і малады спецыяліст, падаўшы заяву з просьбай выслаць дыплом у Мінск на імя бацькі, неадкладна пакінуў Пецярбург.
У канцы верасня або на пачатку кастрычніка Іван Неслухоўскі, верагодна, быў ужо ў Тыфлісе, дзе пачаў служыць на чыгуначных складах. Праз два гады, калі быў ужо начальнікам тых складоў, ён, «знаходзячыся ў Мінску, захварэў паралічам ног». У Тыфліс Іван Люцыянавіч не вярнуўся. Працяглае ж лячэнне не надта дапамагло: ён мог пасоўвацца толькі з дапамогай мыліц. Бяда, аднак, не пахіснула жыццялюбства, не пазбавіла прагі дзейнасці. Ён уладкаваўся на службу ў мінскае тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі, дзе прыдалася яго інжынерная адукацыя. Свае першыя беларускія творы Янка Лучына не публікаваў. Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў 1889 годзе, калі змясціў у газеце «Минский листок» верш «Вясновай парой», паклаўшы тым самым пачатак вяртанню беларускай літаратуры да друкаванага жыцця, перарванага пасля паражэння паўстання 1863 года царскімі рэпрэсіямі на чвэрць стагоддзя.Беларускамоўная творчасць Янкі Лучыны, якая дайшла да нас, колькасна нешматлікая: 14 арыгінальных вершаў («Вясновай парой», «Вясна», «Сівер», «Што птушкі казалі», «Каршун», «Што думае Янка, везучы дровы ў горад», «Стары ляснік» і інш.) і пяць перакладаў на беларускую мову твораў свайго аднадумцы і творчага настаўніка Уладзіслава Сыракомлі («Ямшчык», «Горсць пшаніцы», «Бусел», «Надта салодкія думкі», «Не я пяю — народ Божы…»). Вядома, што паэт напісаў па-беларуску нашмат больш (у прыватнасці, паэмы «Пятруся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй»), але адсутнасць беларускага друку і іншыя акалічнасці не далі магчымасці захаваць іх для нашчадкаў. У той час калі польскамоўная спадчына Івана Неслухоўскага выйшла праз год пасля яго смерці («Poezje», 1898), то беларускія вершы Янкі Лучыны ўдалося сабраць і выдаць у Пецярбургу толькі ў 1903 годзе, дый то пад выглядам твораў на… балгарскай мове.
Янка Лучына памёр 27 ліпеня 1897 года. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках, побач з капліцай. У сталіцы Беларусі ў яго гонар названа адна з вуліц.
2. Якім паўстае ў лірыцы паэта вобраз Беларусі?
Пісаць Янка Лучына пачаў рана. Першы ж верш яго на рускай мове «Не ради славы или расчета» з'явіўся ў друку толькі ў 1886 г. У ім ён сцвярджае, што будзе служыць «стране глухой, забытой, где мрак невежества царит, в лачуге где, соломой крытой, мужнк печально днн влачит». Праграма ж яго паэтычнай дзейнасці, эстэтычнае крэда яскрава выражана ў перакладзе верша У. Сыракомлі «Не я пяю — народ божы». У ім Я. Лучына называе сваю творчасць голасам народа, адлюстраванаем яго дум і спадзяванняў:
З iм я злiўся з добрай волi,
Чы то ў долi, чы ў нядолi,
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асiна, грудзь трасецца.
Беларускамоўныя вершы Я. Лучыны выйшлі асобнай кнігай «Вязынка» ўжо пасля смерці паэта ў 1903 г. у Пецярбургу. У ёй пераважае сялянская тэматыка, што было абумоўлена патрэбамі часу і літаратуры, а таксама ўплывам на творчасць паэта яго папярэднікаў. Селянін, паводле Я. Лучыны, увасабляе сабой радзіму, з'яўляецца носьбітам лепшых маральных якасцей чалавека. I, як найбольш варты прадстаўнік народа, ён займае галоўнае месца ў творчай спадчыне паэта. 3 асаблівай мяккасцю і лагоднасцю расказвае аўтар пра лёс селяніна-беларуса, яго жыццё. У вершы «Што думае Янка, везучы дровы ў горад» раскрываецца ўнутраны стан героя. Трывога, сум, перажыванні за свой горкі лёс ахапілі селяніна ў дарозе: «усюды песні і гулянкі», а ён у старой, рванай, ветрам шытай сярмяжцы едзе ў калядныя маразы прадаваць дровы, каб купіць жыта.
Нараканні на горкую сялянскую долю гучаць і ў вершах «Сівер», «Вясна». Жыццё людзей вёскі аўтар параўноўвае з лютай зімой, якая не хоча саступіць месца вясне. Веснавое ж абуджэнне асацыіруецца з надыходам лепшага жыцця. «Устрапянуўся бы дух ў чалавечай грудзі, — усклікае герой верша «Сівер», — дый забылі бы мы мора смутку і слёз». У чаканні светлай зары, шчаслівай долі праходзіць жыццё селяніна:
I не свеціць яшчэ у пацёмках зара.
Абзавіся! — гдзе ты? — за табой я пайду
На край света шукаць! — на якой ты мяжы?..
Адзавісь, эашчабеч салавейкай ў саду! —
Яснай зоркай ўзгляні! — Гдзе ты, доля. — скажы!..
(«Вясна»)
3. Назавіце мастацкія сродкі, што спатрэбіліся Янку Лучыну для выяўлення любові да роднага краю ў вершы «Роднай старонцы».
Амаль кожны верш Янкі Лучыны — гэта маленькі шэдэўр. Галоўны матыў іх — патрыятычны. Як, у прыватнасці, у вершы «Роднай старонцы» (1891), што вызначаецца надзвычайнай шчырасцю, меладычнасцю, песеннасцю:
Ты параскінулась лесам, балотамі,
Выдмай пясчанай, неураджайнаю,
Маці-зямліца, і умалотамі
Хлеба нам мерку не даш звычайную.
Як рэаліст, Янка Лучына праўдзіва апісвае тагачасны беларускі краявід (лес, балота, «пясчана зямліца», «поле скупое, выган без пашы»). Разам з тым ён стварае і тыповы сацыяльны партрэт селяніна: «Сын твой, беднаю адзет сярмягаю, // З лыка пляцёныя лапці абуўшы»; «Часта заплача // Мужык араты дзеля злой долі, // Цяжка працуючы»; «Дасць Бог крывавым потам аратаму // Здабрыць пясчану зямліцу здарыцца…» У паказе паэта чалавек неаддзельны ад прыроды, ён — дзіця прыроды і ў духоўным, і ў фізічным, і ў сацыяльным плане. Пры гэтым паэт далучае сябе да сялянства, выступае ад імя «мы» («хлеба нам мерку», «мы… любім і цэнім — бо яны нашы», «чарка нам зварыцца»), што надае вершу асаблівую шчырасць і даверлівасць.
Любоўю да роднага краю і яго працавітага народа, спагадай нялёгкаму сялянскаму лёсу, задушэўнасцю і шчымлівым лірызмам прасякнуты верш «Роднай старонцы». Паэт верыць у лепшае жыццё, і таму верш заканчваецца аптымістычнымі радкамі:
Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Прагляне ясна над нашай ніваю,
I будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй — доляй шчасліваю!..
4. Што можна сказаць пра Лучыну-пейзажыста, зыходзячы з яго паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»?
Паэма «Паляўнічыя акварэлькі» (а яна сапраўды складаецца з 10 самастойных частак, замалёвак-«акварэлек») прысвечана ўзаемадачыненням чалавека і прыроды. Прырода ў творы выступае ў якасці самастойнага аб’екта паказу. У яскравых пейзажных малюнках зафіксаваны ўсе поры года, розны час сутак (начны змрок, сонечны дзень, вечар, світанне), тыповы палескі краявід (лясныя нетры, балоты, дрыгва), розныя пароды дрэў, звяроў і птушак. Аднак гэты адвечны свет прыроды парушаецца навукова-тэхнічным прагрэсам — пракладкай у 1882—1887 гадах (калі і пісалася паэма) Палескай чыгункі (Гомель — Калінкавічы — Лунінец —Брэст).
5. Як вырашаецца ў паэме праблема ўзаемаадносін чалавека і прыроды?
Вобразам Грышкі аўтар выказвае пратэст супраць спажывецкіх, здзеклівых адносін чалавека да прыроды. Асуджае ён капіталістычны лад з яго прагнасцю нажывы, знішчэннем красы прыроды: «Ды відок той брыд-кі // Там, дзе прыроду глуміць чалавек, // Дзе гінуць можа тысячы за грош, дзе здзек, // Бо спрытны ашуканец лупіць скуру з люду, — // Відок дашчэнту той спустошылі прыблуды!..» Выхад жа ён, як і аўтар паэмы, бачыць ва ўсеагульнай адукацыі: «І паўтараю перад смерцяю: навукі! // Навукі дзецям даць!..»
6. Якімі якасцямі надзелены вобраз Грышкі і ў чым яны выяўляюцца?
Галоўным героем паэмы з'яўляецца Грышка — «дзіця прыроды вольнага Палесся», які выхаваны «імшарай, ды чаротаў песняй, ды азёр бязмежжам». У творы малююцца краявіды беларускага Палесся, лясныя пейзажы, паказваюцца жыццё і побыт лесніковай сям'і. Паэма была як бы прадвесніцай Коласавай «Новай зямлі». Уся паэма — гэта, па сутнасці, ма-налог Грышкі, яго ўспаміны пра асобныя паляўнічыя эпізоды і ўласнае жыццё («Голад», «Апавяданне даязджачага»). Маналог гэты часам перапыняецца дыялогам з «панічом», развагамі і назіраннямі самога «паніча». У сваіх маналогах Грышка самахарактарызуецца, раскрываюцца асноўныя рысы яго народнага беларускага характару: смеласць, кемлівасць, вынослівасць, глыбокае веданне фаўны і флоры, любоў да прыроды, беззапаветная адданасць дружбе.
7. Супастаўце «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» Янкі Лучыны і «Записки охотника» І. Тургенева. Чым падобныя гэтыя творы і чым яны адрозніваюцца?
Галоўны персанаж паэмы — вопытны палескі паляўнічы Грышка, да якога «паніч» (яго вуснамі аўтар выказвае і ўласныя меркаванні), як да шчырага сябра, прыязджае паляваць на ласёў («Першае маё паляванне на ласёў», «На ласёў рык»), глушцоў («На глушцоў»), ваўкоў («Аблава на ваўкоў»), іншых звяроў. Уся паэма — гэта, па сутнасці, маналог Грышкі, яго ўспаміны пра асобныя паляўнічыя эпізоды і ўласнае жыццё («Голад», «Апавяданне даязджачага»). Маналог гэты часам перапыняецца дыялогам з «панічом», развагамі і назіраннямі самога «паніча». У сваіх маналогах Грышка самахарактарызуецца, раскрываюцца асноўныя рысы яго народнага беларускага характару: смеласць, кемлівасць, вынослівасць, глыбокае веданне фаўны і флоры, любоў да прыроды, беззапаветная адданасць дружбе. Гэтым, а таксама сваёй паляўнічай страсцю ён нагадвае вобразы «Записок охотника» рускага пісьменніка Івана Тургенева.