Подробное решение Страница 165стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011
1. Назавіце найбольш характэрныя матывы паэзіі Ф. Багу-шэвіча, якія выявіліся і ў паэме «Кепска будзе!». Раскрыйце іх сутнасць.
«Кепска будзе!» — так назваў Багушэвіч сваю невялікую сацыяльна-бытавую паэму, сутнасць якой вызначылі два асноўныя матывы, характэрныя для ўсёй яго літаратурна-мастацкай творчасці: Праўда і Свабода. Паэт паказвае, як адсутнасць Праўды — мана, няпраўда — прадвызначыла драматычную долю чалавека, з якога ўсё жыццё «здзеквалісь Бог і людзі». Не ілжы, не мані, бо — «Кепска будзе!», папярэджвае паэт ужо самой назвай твора, якая выяўляе яго асноўную ідэю.
Другі матыў — свабода і воля. У паэме «Кепска будзе!» знаходзім выдатныя радкі з услаўленнем свабоды, па сутнасці — сапраўдную оду свабодзе. Аліндарка (чытай: паэт) апавядае, як ні птушкі, ні звяры не згаджаюцца жыць без волі, у няволі гінуць самахоць.
2. Вызначце асноўныя элементы сюжэта паэмы: завязку, кульмінацыю, развязку.
Завязка (“ілжэхрышчэнне” немаўляці), кульмінацыйныя моманты (іх два: арышт Аліндаркі і айчыма; судовае пасяджэнне) і развязка (вочная стаўка Аліндаркі з вясковымі суседзямі, пасля чаго яго выпусцілі з турмы).
3. Як жыццястойкасць беларускага народа супрацьпастаўлена ў паэме сацыяльнай несправядлівасці?
Пераломныя моманты ў лёсе героя паэмы (а значыць, і ў сюжэце твора) акрэслены чаЂсавай мастацкай дэталлю. Падкрэсліваецца, прычым ажно пяць разоў, што падзея адбывалася «ў марцы». Што гэта за месяц? Гэта — самы канец зімы. У той жа час — і самы пачатак вясны. Калісьці ў некаторых народаў (у тым ліку ў славян) год пачынаўся менавіта ў сакавіку, дакладней — 25 сакавіка, у дзень вясенняга раўнадзенства (працягласць дня дасягае працягласці ночы). У сакавіку «агрызаецца» зіма: «Прыйдзе марац — адмарозіць палец». Паводле міфалагічных уяўленняў, у гэты час варожыя чалавеку сілы могуць нанесці яму шкоду. Тройчы гэтыя сілы прыносілі душэўную траўму Аліндарку: «у марцы» яго ілжыва ахрысцілі; «у марцы» маці памерла; «у марцы» загінуў бацька. Але, з другога боку, светлыя сілы сакавіка прыносяць чалавеку і радасць. Менавіта «ў марцы», «якраз у дзень Звеставання» (25 сакавіка), пачалі, нарэшце, разглядаць справу Аліндаркі ў судзе. «У марцы» яго адпусцілі на свабоду.
Такім чынам, у паэме «Кепска будзе!» Ф. Багушэвіч як сапраўдны рэаліст выкрыў сацыяльную несправядлівасць, што панавала ў беларускім грамадстве ў другой палове ХІХ стагоддзя. Разам з тым ён паказаў надзвычайную жыццястойкасць простага селяніна Аліндаркі, а ў яго вобразе — і ўсяго беларускага народа.
4. Як і ў чым выявіўся ў паэме «Кепска будзе!» гуманістычны ідэал пісьменніка?
У паэме «Кепска будзе!» пісьменнік уславіў праўду і свабоду як асноўныя гуманістычныя вартасці, якімі павінен кіравацца чалавек любога сацыяльнага стану. Гэта дасягваецца праз вобразы Аліндаркі і яго айчыма, якія ўяўляюць сабой наш беларускі народ.