Лірычная творчасць

Подробное решение Страница 161стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Як разумеў Ф. Багушэвіч ролю паэзіі ў жыцці народа? Пакажыце гэта на прыкладзе верша «Мая дудка».

Якім павінна быць мастацтва? Каму павінен служыць мастак? Пошукам адказу на гэту праблему прысвечаны верш «Мая дудка».

«Мая дудка» — своеасаблівае творчае крэда Ф. Багушэвіча. Па форме — гэта алегарычны маналог, звернуты да дудкі, што ў дадзеным выпадку ўвасабляе сабой паэзію. Увогуле, у паэтаў нярэдка розныя інструменты ўвасаблялі паэтычную творчасць. Герой верша «Мая дудка» хоча зрабіць дудку, якая б весяліла людзей, выклікала ў іх радасць. Але такая дудка маўчыць, бо «бачыць» вакол сябе слёзы, стогны і плач людзей. Дудка «ад жалю, ад смутку» аказалася здатнай толькі да сумных песень, у якіх выразіла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аўтар, павінен складаць праўдзівыя песні, якія б паказвалі не толькі гістарычную праўду і лёс народа, але і шлях да лепшага жыцця.Перад намі, па сутнасці, творчае крэда пісьменніка — класічнага рэаліста. Для рэалізму характэрны зварот да асноўных праблем пэўнага часу, выяўленне сацыяльнай праўды жыцця. Разам з тым яму не супрацьпаказана і пэўная рамантычная ўмоўнасць, што, у прыватнасці, увасабляецца ў сімволіцы. Вобраз дудкі беларускай, які вызначыў і назву ўсёй кнігі Ф. Багушэвіча, сімвалізуе сабой мастацтва з яго асноўнай мэтай — служыць працоўнаму чалавеку, стваральніку ўсіх матэрыяльных даброт.

2. Чым «дудка» Ф. Багушэвіча адрозніваецца ад «дуды» В. Дуніна-Марцінкевіча?

Беларускім Дударом называюць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — па назве аднаго з яго вершаваных зборнікаў («Беларускі Дудар»). Аднак «дудка» Ф. Багушэвіча значна адрозніваецца ад «дуды» В. Дуніна-Марцінкевіча. Голас «дуды», спакойна-разважлівы, памяркоўны, быў скіраваны ў бок тагачаснай шляхты: пачуйце, панове, мяне, вашага сабрата, я вам дакажу, што і мужыкі — такія ж людзі, палюбіце іх усім сэрцам, гэтых «братоў меншых». Вядома, у часы прыгоннага права такія заклікі былі своечасовымі і ўвогуле прагрэсіўнымі. У той жа час «дудка» Ф. Багушэвіча ўжо зусім іншая. Па-першае, на ёй іграе не шляхціц. Паэт наўмысна ўкладае яе ў вусны селяніна, мужыка. Па-другое, яна не іграе, а — галосіць. Хацелася б, ой як хацелася б іграць на ёй нешта вясёлае, «каб усе ў кола, // Узяўшыся ў бокі, // Ды пайшлі у скокі… // Каб аж пыл курыўся». «Грай, васола, грай, // Альбо долю дай!..» — загадвае паэт сваёй «дудцы», сваёй Музе. Але дзе тут весяліцца, калі, як ён кажа далей:

Сорак гадоў б’юся,

Ніяк не звярнуся,

Ніяк не натраплю

Вадзіцы хоць каплю,

Ды такой вадзіцы,

Ды з такой крыніцы,

Што, як хто нап’ецца,

Дык вольным стане.

І тады паэт вырашае: «Кіну ж тую дудку, // А зраблю другую». Якую? «Ад жалю, ад смутку». Каб яна плакала «над народу доляй», каб іграла «слёзным тонам // Над народу сконам». І толькі тады, калі не стане няшчасных крывавых слёз, кажа паэт, — «тагды кончу гранне». Тут аўтар выступае як паэт-рэаліст, гэта таксама розніць яго творчаць ад творчасці В.Д-М.

3. Раскрыйце сутнасць і ролю сімвалічных і алегарычных вобразаў у паэзіі Ф. Багушэвіча (вершы «Мая дудка», «Хмаркі»).

У вершы “Мая дудка” паэтычным сівалам выступае музычны інструмент. Дудка ў Ф. Багушэвіча ўвасабляе сабой паэзію. Увогуле, у паэтаў нярэдка розныя інструменты ўвасаблялі паэтычную творчасць. Так, у Тараса Шаўчэнкі гэта была кобза. Адсюль і назва яго першага паэтычнага зборніка: «Кабзар». Пазней самога ўкраінскага паэта сталі называць Кабзаром. Вобраз дудкі беларускай, які вызначыў і назву ўсёй кнігі Ф. Багушэвіча, сімвалізуе сабой мастацтва з яго асноўнай мэтай — служыць працоўнаму чалавеку.

У вершы “Хмаркі” вобраз іх набывае алегарычнае зрначэнне і сэнс. За імі можна бачыць чалавека, якога лёс гнаў, як і самога Ф. Багушэвіча ў свой час, «без дарожанькі», пераганяў з месца на месца, і ён станавіўся, як і тыя хмаркі, «без вуголчыка, без прытулачку».

4. Супастаўце вершы Ф. Багушэвіча «Хмаркі» і М. Лер-мантава «Тучки». Вызначце агульнае і рознае ў іх.

Часам паэт звяртаецца і да алегорыі. Як, напрыклад, у вершы «Хмаркі». Верш гэты — шматзначны. На першы по-гляд, яго трэба было б аднесці да чыста пейзажнай лірыкі. Але гэта, калі разумець хмаркі толькі ў прамым значэнні, як з’яву прыроды. Аднак іх патрэбна ўспрымаць і ў алегарычным сэнсе. За імі можна бачыць чалавека, якога лёс гнаў, як і самога Ф. Багушэвіча ў свой час, «без дарожанькі», пераганяў з месца на месца, і ён станавіўся, як і тыя хмаркі, «без вуголчыка, без прытулачку». Гэта ўжо — сацыяльныя, грамадскія матывы. Дарэчы, у такім, алегарычным, сэнсе мы ўспрымаем і верш М. Лермантава «Тучки» («Тучки небесные, вечные странники…»). Магчыма, гэты твор рускага па-эта прадвызначыў з’яўленне і верша Ф. Багушэвіча. Аднак у беларускім творы можна ўбачыць і яшчэ адзін матыў — менавіта філасофскі. Ён — у апошніх радках верша:

Уміраючы, жыццё носіце,

Усяму жыццё, сабе толькі крэс!

Крэс — канец, смерць. Праліваючыся дажджом над зямлёй, над нівамі, паміраючы, хмаркі прыносяць жыццё гэтым раслінам, дрэвам. Як тыя зярняты: паміраючы ў раллі, даюць жыццё новаму коласу. Ці не апраўдана такая смерць? І ці не ў гэтым вечным кругазвароце — моц і сэнс жыцця? Пытанні філасофскія. Таму верш можа ўспрымацца і як філасофскі.

5. Як у вершы «Ахвяра» выявіўся народны пункт погляду на тагачасную рэчаіснасць?

Ф. Багушэвіч як пісьменнік-рэаліст быў нераўнадушны да сацыяльнай несправядлівасці, да няпраўды. Ён добра ведаў, што ў гэтай несправядлівасці найперш вінаваты не простыя людзі, якія не маюць ні матэрыяльных даброт, ні ўлады, а паны, якія праўду калісьці пахавалі, «каменем накрылі, зямлю пааралі». І ў вершы «Ахвяра» паэт ад імя селяніна просіць: «Маліся ж, бабулька, да Бога, // Каб я панам ніколі не быў…» Увесь верш — своеасаблівае тлумачэнне «панскіх заган». Прычым гэтае тлумачэнне ідзе ў форме пажадання самому сабе. Паэт у сваёй малітве да Бога зыходзіць з традыцыйных хрысціянскіх пастулатаў, зафіксаваных яшчэ ў дзесяці запаведзях Хрыста (не забі, не ўкрадзі, палюбі бліжняга, як самога сябе, і г. д.): каб «не жадаў бы ніколі чужога», «каб людзей прызнаваў за братоў», «чужых жон каб не вёў да граху», «каб па двойчы мне грошы не браць за праданы кусочак раллі»… Працуючы следчым і адвакатам, Ф. Багушэвіч не раз сустракаўся з антымаральнымі, антыхрысціянскімі, грахоўнымі ўчынкамі прадстаўнікоў пануючых класаў. Разам з тым у сферу маральных каштоўнасцей паэт уключае і нешта новае, а менавіта нацыянальна-патрыятычнае: «каб за край быў умёрці гатоў», «каб не прагнуў айчызны чужых», «каб не здрадзіў за грошы свой люд», «каб сваю мне зямельку араць // І умёрці на ёй хоць калі»… Несумненна, у тагачаснай інтэлігенцыі (па-іншаму — панства) Ф. Багушэвіч бачыў недахоп гэтых якасцей, таму ў канцы свайго верша «Ахвяра» ён яшчэ раз нагадвае бабульцы:

Дык прасі ж ты у Бога, малі,

Каб я панам ніколі не быў!

У зборным вобразе пана паэт увасобіў увогуле ўсіх прадстаўнікоў улады, прыгнятальнікаў працоўнага чалавека. Як сялянскі адвакат (і не толькі ў прафесійным сэнсе, але і ў пераносным), Ф. Багушэвіч усюды і заўсёды быў на баку пакрыўджаных.

6. Што вы можаце сказаць пра рэалістычнасць паказу жыцця, матыў праўды ў паэзіі Ф. Багушэвіча?

Асноўнае, што вызначае яго творчы метад пісьменніка — праўдападабенства, рэалістычнасць паказу парэформеннай рэчаіснасці Беларусі. «А праўду сказаў Бурачок у сваёй “Дудцы”…» — так пачынае пісьменнік прадмову да сваёй другой кніжкі «Смык беларускі», вызначаючы адзін з асноўных матываў і гэтага зборніка, і ўсёй уласнай творчасці. Праўда часта персаніфікуецца, набывае рысы жывой істоты. У гэтым сэнсе паказальныя нават самі назвы некаторых вершаў Ф. Багушэвіча, у прыватнасці «Як праўды шукаюць», «Праўда». Верш «Праўда» напісаны ў форме звароту да Бога. Ён нагадвае шчырую споведзь чалавека, які зведаў жыццёвыя пакуты, ліхую долю ад няпраўды на гэтым свеце. Прычым праўда ўспрымаецца як справядлівасць — сацыяльная, маральная. А якая гэта справядлівасць, калі «звякаюць ланцугі на людцах», калі «крыж уеўся ў плечы, ланцугі ў рукі»… Селянін Ф. Багушэвіча не рады свайму з’яўленню на свет: «Ой, Божа мой, Божа, нашто я радзіўся?!» У той час як верш «Мая дудка» прасякнуты ў цэлым мажорным настроем, што выяўляецца нават у рытміцы, рытма-інтанацыйны лад «Праўды» (цэзураваны шасцістопны харэй) стварае інтанацыю, далёкую ад радаснай. Такую інтанацыю фальклорнага плачу-галашэння падтрымліваюць і народна-паэтычныя звароты: «Ой, нашто ж мне дана // Тая мая мова…»; «Ой, нашто ж мне вочкі, // Ой, нашто ж мне ясны?»; «Нашто ж тыя вушы…»; «Ой, ці не на тое ж…» і г. д.

Ф. Багушэвіч звяртаючыся да Бога, просіць, каб той паслаў «Праўду сваю тую // З неба на зямельку, слязьмі залітую», як калісьці пасылаў свайго Сына — Ісуса Хрыста. Але, ведаючы людскую жорсткасць, тое, што і за дзве тысячы гадоў людзі не падабрэлі і не паразумнелі, ён папярэджвае:

Пашлі ж цяпер Духа, да пашлі без цела,

Каб уся зямелька адну праўду мела!