“Пінская шляхта”

Подробное решение Страница 134стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Як у «Пінскай шляхце» спалучаны якасці вадэвіля і фарса? У чым гэта выявілася?

Паводле дакладнага вызначэння самога аўтара, перад намі «фарс-вадэвіль у 1-й дзеі».

Вадэвіль — гэта аднаактны лёгкі камедыйны твор з зай-мальнай інтрыгай, анекдатычным парадаксальным сюжэтам, дынамічнымі дыялогамі, песнямі, часам танцамі і шчаслівай развязкай.

Усё гэта прысутнічае ў «Пінскай шляхце. Тут і анекдатычны сюжэт: два збяднелыя, але ганарыстыя шляхціцы з глухога кутка Піншчыны, Ціхон Пратасавіцкі і Іван Цюхай-Ліпскі, «п’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва», бо другі назваў першага «мужыком». Сварка бацькоў пагражае шлюбу закаханых дзяцей — дачкі Пратасавіцкага Марысі і сына Цюхай-Ліпскага Грышкі. Але на разбор справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў, і ўсё канчаецца шчасліва: шляхціцы мірацца, дзяцей бласлаўляюць да шлюбу, і ўсе радасна танцуюць, спяваюць. Аднак перад намі не проста вадэвіль, а фарс-вадэвіль. Слова «фарс» паказвае, што ў вадэвілі вострая камедыйнасць павінна «напаўняцца» жыццёвай злабадзённасцю, рэалістычнай канкрэтнасцю, нават вальнадумствам. Многае з гэтага маецца і ў «Пінскай шляхце». Адмена прыгоннага права прывяла да рэзкага павелічэння класа царскіх чыноўнікаў. І ўсіх іх патрэбна было ўтрымліваць у асноўным хлебаробскай працай. Само ж чыноўніцтва зрабілася надта нахабным, стала займацца паборамі, не баялася адкрыта браць хабары. Як той станавы прыстаў Кручкоў з «Пінскай шляхты», які не саромеецца браць хабар, праводзіць адначасова «следства» і «суд» і з дапамогай пісарчука Пісулькіна абсурднымі штрафамі абірае запалоханую пінскую шляхту да ніткі.

2. Растлумачце выраз: «Страх — галоўная сіла, што рухае сюжэт твора». Пра які страх тут ідзе гаворка?

Пісьменнік ярка паказвае не столькі «цемнату» пінскай шляхты, колькі яе запалоханасць. Не забудземся, што дзеянне п’есы адбываецца не толькі «ў глушы Палесся», але і ў часы надзвычай жорсткай рэакцыі, якая наступіла ў Беларусі і Польшчы пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў. Асобныя кіраўнікі і ўдзельнікі паўстання былі павешаны, расстраляны (у тым ліку Кастусь Каліноўскі), дзясяткі тысяч трапілі ў турмы, на катаргу. Адно толькі за спачуванне паўстанцам, спяванне гімнаў або чытанне паўстанцкіх пракламацый ссылалі ў Сібір, як гэта здарылася з дачкой В. Дуніна-Марцінкевіча Камілай. Рэпрэсіі самым непасрэдным чынам закранулі і заходняе Палессе. Часам ствараецца ўражанне, што страх настолькі паралізаваў свядомасць пінскай шляхты, што яна нават не разумее, у якім стагоддзі жыве або што ў месяцы не можа быць больш чым 31 дзень (у вуснах жа Кручкова гучыць і «49 апреля», і «марта 69 дня», і «октября 45 числа»). Наогул жа, «галоўная сіла, што рухае развіццё сюжэта камедыі (фарса-вадэвіля) Дуніна-Марцінкевіча, — страх… Абодва бакі… выдатна разумеюць вынікі непадпарадкавання царскім указам, былым і існуючым. Прыстаў Кручкоў для пыхлівай шляхты ні больш, ні менш — “Найяснейшая Карона”. Паважным зваротам драматург нібы падкрэсліваў сувязь паміж дробным судовым кручкатворам і самадзержцам, што трымаў у страху ўсю імперыю» (Я. Янушкевіч).

3. Як паказвае драматург засцянковую шляхту?

У камедыі паўстаюць яркія вобразы засцянковай шляхты. Па сваім матэрыяльным і культурным узроўні яна нічым не адрознівалася ад сялянства. Пратасавіцкі, Цюхай-Ліпскі і Куторга — заможныя сяляне, простыя хлебаробы, уласнымі рукамі апрацоўваюць зямлю, ходзяць у лапцях, большасць з іх непісьменныя. Але яны ўпарта лічаць сябе людзьмі вышэйшага класа, з пагардай адносяцца да сялян. Пратасавіцкі пабіў Ліпскага толькі за тое, што ён назваў яго мужыком. Камізм гэтых вобразаў у тым, што фармальная прыналежнасць да высокага дваранскага саслоўя ніяк не вяжацца з іх фактычным становішчам простых хлебаробаў. Аўтар дасціпна высмеяў у п'есе такое «дваранства», яго ганарлівасць, невуцтва і грубасць. Грышка і Марыся — прадстаўнікі маладога пакалення. Маладыя людзі не «хварэюць» на шляхецтва, не хочуць мірыцца з застарэлымі традыцыямі і звычкамі, за якія моцна трымаюцца іх бацькі. Яны гатовы абараняць сваё шчасце і каханне. Але на працягу твора мы не бачым актыўнасці маладых. Маладыя людзі спадзяюцца больш на заўзятага хабарніка Кручкова, чым на свае ўласныя сілы. У мове шляхты сустракаюцца вульгарызмы, якія сведчаць аб нізкай культуры глухіх шляхецкіх засценкаў. Разам з тым, яна вельмі багатая на вострыя і дасціпныя народныя выразы, прыпеўкі, прыказкі. Імі часта карыстаецца Куторга.

4. З дапамогай якіх мастацкіх сродкаў характарызуе В. Дунін-Марцінкевіч вобраз Кручкова?

Станавы прыстаў Кручкоў — у самом прозвішчы змешчана яркая яго характарыстыка: “кручок”, “чыноўнік-кручкатвор”. Ён не саромеецца браць хабар, праводзіць адначасова «следства» і «суд» і з дапамогай пісарчука Пісулькіна абсурднымі штрафамі абірае запалоханую пінскую шляхту да ніткі. Не толькі ўдзельнікам бойкі, але і яе сведкам, нават тым, хто бойкі не бачыў (абсурд!), прысуджаецца кара і вялікі штраф: «Обжалованный Протосовицкий имеет зараз же уплотить пошлин 20, прогонных 16 и на канцелярию 10 рублев. Жалующийся Липский в половине того, сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, — по 9 рублев, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па 3 рублі. Плаціце!» Гэта — з пастановы «суда».

Кручкоў - тыповы вобраз прадстаўніка царскага суда ніжэйшай інстанцыі. Ён усякую судовую справу разглядае з пункту гледжання асабістай нажывы, як "харошае жніво". Кручкова менш за ўсё цікавіць сутнасць разглядаемай справы, ён не задаецца мэтай вы-светліць, хто вінаваты і на чыім баку праўда. Ён заў-сёды судзіць у сваю карысць. Для яго не існуюць такія паняцці, як справядлівасць, сумденнасць, чалавекалюбства. Трапную характарыстыку атрымоўвае ён ужо ў пачатку п'есы. Героя няма на сцэне, але дра яго ўжо складваецца пэўнае ўяўленне як пра хабарніка. " Абдзярэ, як ліпку", - гаворыць пра яго Ціхон Пратасавіцкі. "У яго і рукі даўжэйшыя. Чырвонае - бедае ўсё перадзелае", - гаворыць пра яго Куторга. "Дзе ўнадзіцца юрыста, вымеце хату дачыста", - спявае той жа Куторга ў куплетах.

Пры стварэнні вобраза Кручкова аўтар карыстаецца прыёмам пераўвелічэння. Такі прыём дазваляе пісьменніку зрабіць вобраз прадметам усеагульнага емеху. Цяжка паверыць, што Кручкоў не ведаў, колькі ў месяцы дзён, у які час ён жыве. У час судовай справы ён выказвае такія "ісціны", якія можа абвергнуць дзе-сяцігадовае дзіця. Па словах Кручкова, у месяцы каст-рычніку - 45 дзён, у красавіку - 49, у сакавіку - 69. Ён сцвярджае, што імператрыца Лізавета Пятроўна выдавала свае ўказы ў 1893 годзе, у той час як сам дзейнічае ў 60-х гадах XіX стагоддзя. і гэтую бязглуздзіцу слухае шляхта - былое рыцарства польскіх каралёў і феадалаў. Яна нават прыходзідь у захапленне ад юры-дычных здольнасцяў прыстава. Гэтым аўтар высмен-вае не толькі тупасць, нахабства, самавольства царскіх чыноўнікаў, але і абмежаванасць шляхты, яе невуцтва, якое так на руку хціваму Кручкову. Той наскрозь ба-чыць закасцянелую, пыхлівую шляхту і выкарыстоўвае любую магчымасць вывудзіць з яе кішэняў грошы.

Мова Кручкова характарызуе яго як чалавека абмежаванага, тупога. У час выканання службовых абавязкаў яна насычана мноствам юрыдычных тэрмінаў, спецыфічнымі словамі і выразамі, канцылярызмамі, Ён блытае рускія і беларускія словы. Тэта мова некультурнага, малапісьменнага і абмежаванага чалавека. У другім выпадку, калі Кручкоў не вядзе следства, а размаўляе з сялянамі, яго мова іншая. Ён размаўляе на чыста бела рускай мове, гэта мова звычайнага селяніна, толькі па сэнсе вызначаецца непрыкрытым крывадушдіам.

Сатырычна выкрываючы нахабнасць царскага чыноўніка Кручкова, якога палешукі называюць «Найяснейшая Карона» (а гэты зварот у тыя часы афіцыйна прымяняўся толькі ў дачыненні да манарха), В. Дунін-Марцінкевіч прымяняе прыём гратэску.

5. Дайце характарыстыку вобраза Куторгі. У чым яго неадназначнасць?

Харытон Куторга — стары кавалер, які паабяцаў выступіць сведкай за Пратасавіцкага, у замен на тое, што іх дачка будзе яго жонкаю.

Куторга прызнаецца Марысі ў каханні. Гаворыць дзяўчыне кампліменты і цалуе ручкі. Марыся на заляцанні старога шляхціца гаворыць, што думае толькі пра Грышку. Куторга пагражае Марысі, калі яна не пойдзе за яго, то будзе сведчыць супраць Пратасавіцкага, Марысінага бацькі. Хваліцца, што дакажа асэсару так, як яму трэба.

Пахвальбу Куторгі чуюць Кручкоў і Пісулькін. Кручкоў за згоду «крыва прысягнуць» загадвае арыштаваць Куторгу.Яго выпускаюць толькі калі шляхта нарэшце адкупліваецца ад Кручкова.

У мове Куторгі нямала трапных выказванняу, ён часта ўжывае народныя прыказкі і прымаўкі: "не цяпер, то ў чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы не нацалуешся".

Куторга — «хітры ліс», што перахірыў самога сябе і «ўехаў у нерат — ні ўзад, ні ўперад». Пацярпеўшы фіяска, Куторга самакрытычна зазначае: «Які тут у чорта розум, калі так неасцярожна папаўся ў бяду, вось швед пад Палтавай!» Усё сваё пісьменніцкае і чалавечае захапленне найбагацейшым скарбам народным — мовай — В. Д. Марцінкевіч выявіў праз вобраз Куторгі, мова якога надзвычай багатая на трапныя народныя залацінкі: «млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе»; «здаровы, як рыжкі баровы». I куплеты Куторгі — таксама фальклорная рэмінісцэнцыя, што з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем увагі пісьменніка да творчасці народа і шырокага выкарыстання фальклору ва ўласнай. Вобраз Куторгі — адзін з самых яскравых у «Пінскай шляхце». Пры гэтым ён не адназначны. З аднаго боку, Куторга гатовы дзеля ўласнай ка-рысці «крыва» сведчыць на судзе. З другога боку, ён — свое-асаблівы філосаф («Быць філосафам — то значыць: // Не бач, што не трэба бачыць»), выяўляе здольнасці спевака, спявае рамансы, прыпеўкі. Менавіта яму аўтар даручае закончыць свой фарс-вадэвіль традыцыйным зваротам да публікі.

6. Што можна сказаць пра аўтэнтычную мову «Пінскай шляхты»? Хто і як яе «апрацоўваў»?

Сёння «Пінскую шляхту» мы звычайна ўспрымаем на літаратурнай беларускай мове. На самай справе, аўтэнтычны тэкст напісаны на рускай мове — прозвішчы дзеючых асоб, усе аўтарскія рэплікі і заўвагі — і заходнепалескім (пінскім) дыялекце (беларуска-ўкраінскай гаворцы, як называў гэты дыялект акадэмік Я. Карскі) — маналогі і дыялогі дзеючых асоб, радкі песень. Тым самым драматург адчувальна ўзмацніў рэалістычны пачатак твора. Прыгадаем, што жыццёвае праўдападабенства такім чынам выяўляецца і ў некаторых іншых творах В. Дуніна-Марцінкевіча. Так, на польскай мове, як было гэта і ў жыцці, гавораць паны, на беларускай — сяляне ў «оперы ў дзвюх дзеях» «Ідылія» і ў «фарсе-вадэвілі ў 1-м акце» «Залёты». Літаратурную норму мове твора прыдаў на пачатку ХХ стагоддзя («апрацаваў») Янка Купала. Дунін-Марцінкевіч меў выразныя філалагічныя здольнасці, свабодна валодаў беларускай, рускай і польскай мовамі. Ён, раз’язджаючы па Беларусі ў сувязі з выкананнем розных юрыдычных абавязкаў (гэтым, апрача сельскай гаспадаркі, зарабляў грошы на пражыццё), знаёміўся і з асобнымі дыялектамі жывой беларускай мовы.

7. Чым у творы дасягаецца камічны эфект?

Вызначальнае ў камедыі — фарсавае, гратэскавае, моцнае, часам даведзенае да абсурду, адлюстраванне рэчаіснасці. Ярка выкарыстоўваецца прыём гратэску. У сюжэце гэтага твора абсурдна бадай усё, акрамя любоўнай інтрыгі, што пакладзена ў яго аснову.

Абсурдны канфлікт, з-за якога «заварылася ўся гэта каша»: Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. Такой абразай «гонару» нанесена «смяротная» крыўда. Пыхлівыя шляхціцы выкінулі пальчатку адзін ад-наму — і каша варыцца. В. Дунін-Марцінкевіч — выдатны майстар стварэння эфекту абсурду. Эфект дасягаецца найперш камічнымі сітуацыямі, якія выдатна вызначаюць цану «гонару і годнасці» пыхлівых шляхціцаў. Кручкоў назначае Ціхону Пратасавіцкаму, «как угалоўнаму прэс-тупніку», «25 лоз на голой земле без дывана» (вядома ж, які дыван таму, каго абазвалі мужыком!); Івану Цюхаю-Ліпскаму, «как нанёсшаму лічнае аскарбленіе Протасавіц-каму», «15 лоз на дыване». Да ўсяго ж і штрафы заплацілі «в пользу врэменнаго прысуцтвія». Але самым вялікім выдаткам для сябе з усяго гэтага «дзела» Ціхон лічыць той, што кару давядзецца адбываць на сырой зямлі: «Даў бы сто рублёў, каб дыван падаслалі». Самым гратэскавым у п'есе з'яўляецца вобраз Круч-кова. Гэта здзеклівая пародыя на правасудцзе. Прыёмам давядзення ўчынкаў галоўнага героя да абсурду («свідзецелям, каторыя відзелі драку і не разнялі дзеруіцыхся — па 10 лоз на дыване і па 10 руб. штрафа в пользу врэмен-ного прысуцтвія; всей прочэй шляхце, каторая не відзела дракі, за то, што не відзела, а цем самым не магла і разняць дзерушчыхся — па 5 лоз на дыване і па 5 руб. штрафа...») Сістэма, улада, у якой такія, з дазволу ска-заць, «слугі», не толькі не мае права на існаванне, але і асуджана на крах. Калі ёй служаць прайдзісветы, авантурысты, хабарнікі і невукі (Кручкоў нават не ведае, колькі дзён у месяцы, блытае ўказы, правіцеляў і нават эпохі: «марта 69-га дня», «49-га апрэля», Екацярына Вялікая, паводле яго «вучонасці», царавала ў 1903 годзе), то рана ці позна такая сістэма павінна рухнуць, бо якая ўлада — такія і слугі; і наадварот гэты алгарытм таксама правільны. Нездарма ж Кручкоў увесь час падкрэслівае, што ён дзенічае ад імя «найяснейшай кароны».

8. Як у п’есе спалучаецца развязка дзеяння з яго завязкай?

Заканчэнне твора звычайна супадае з развязкай дзеяння. У «Пінскай шляхце», аднак, развязка папярэдняга дзеяння супадае з завязкай наступнага. Кручкоў, імкнучыся да нажывы, пры сваім ад’ездзе хітра страўлівае яшчэ адну пару пінскай шляхты. Ён адводзіць убок Альпенскага і паведамляе, што Статкевіч адмаўляе яму ў праве называцца шляхціцам. Затым падыходзіць да Статкевіча і кажа: «Знаеш? Цябе Аль-пенскі аблаяў мужыком». Статкевіч раз’юшыўся: «Ён смеў назваць мяне мужыком?! Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату — дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва!» Зноў пачынаецца бойка. Калі ж Ліпскі просіць Кручкова разняць «дерущихся», «а то і з вас штраф будзе належыць», той адказвае: «Не ка мне, не ка мне, — няхай у суд падаюць, тагды прыеду на следства! Бывайце здаровы!» І з Пісулькіным пакідае пінскую шляхту ў надзеі на новы прыезд, на новы добры «ўлоў».

9. Раскажыце пра ўплыў «Пінскай шляхты» і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча ўвогуле на беларускую літаратуру.

Фарс-вадэвіль В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» вось ужо сто гадоў не сыходзіць са сцэны шэрагу беларускіх тэатраў. Асаблівым поспехам карыстаецца яго ўвасабленне рэжысёрам М. Пінігіным на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У пастаноўцы гэтага рэжысёра спектакль у перакладзе на польскую мову ідзе і на варшаўскай сцэне. Відавочна, і праблемы п’есы, і майстэрства драматурга імпануюць гледачам. «Пінская шляхта», як і некаторыя іншыя драматычныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча, аказала ўплыў на развіццё беларускай драматургіі. У прыватнасці — на творчасць Янкі Купалы, на яго камедыю «Паўлінка». Творчасць Дуніна-Марцінкевіча аказвала значны ўплыў на фарміраванне беларускай нацыянальнай літаратуры і ў пазнейшыя часы.