Подробное решение Страница 125стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011
1. Раскажыце пра жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Мар-цінкевіча, назавіце яго галоўныя творы, кнігі.
Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч па праву лічыцца першым класікам новай беларускай літаратуры.
Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям’і. Закончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце на мэдыцынскім факультэце. З 1827 служыў у Менскай эпархіяльнай кансысторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля гораду Івянца. Тут разгарнулася яго культурна-асьветная, літаратурная і тэатральная дзейнасьць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцьця. У час паўстання 1863-64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўраду» ідэяў, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пахаваны на могілках у Тупальшчыне (в. Падневічы, недалёка ад Люцынкі), цяпер Валожынскі раён.
Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасьць пачаў з опэрных лібрэта, першыя зь якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыцьцёўлена ў Менску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесьцей і апавяданьняў — «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў 1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям’я» і «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатр, які наладжваў спэктаклі ў Люцінцы, а таксама ў Менску,Бабруйску і іншых месцах. У 1860-я — 1870-я гады напісаў камэдыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у тым ліку камэдыі, ня ўбачылі сьвету пры жыцьці аўтара.
Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесць і апавяданне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай драматургіі.
Пачаўшы пісаць, ён сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасцямі, што і ўсе літаратары гэтага перыяду — адсутнасцю ўнармаванай беларускай мовы (не было слоўнікаў і граматык). Нягледзячы на гэта, ён здолеў выйсці за вузкія дыялектныя межы і зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй Беларусі).
2. Чаму амаль усе асноўныя прыжыццёвыя кніжныя выданні пісьменніка з’явіліся менавіта ў сярэдзіне 50-х гг. ХІХ ст., а не раней ці пазней?
Прыжыццёвыя кніжныя выданні пісьменніка — «Сялянка: опера ў двух актах» (Вільня, 1846 г.), «Гапон: аповесць беларуская…» (Мінск, 1855 г.), «Вечарніцы і Апантаны: паэзія» (Мінск, 1855 г.), «Цікавішся? — Прачытай: тры аповесці і верш з нагоды» (Мінск, 1856 г.), «Дудар беларускі, або Усяго патроху» (Мінск, 1857 г.), «Люцінка, або Шведы на Літве: аповед гістарычны, у 4-х абразках» (Вільня, 1861 г.), а таксама цудам выратаваны з-пад агню царскіх цэнзараў паасобнік перакладзеных В. Дуніным-Марцінкевічам першых дзвюх песень-«быліц» паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (Вільня, 1859 г.) убачылі свет і захаваліся— сапраўдны цуд. Да паўстання 1863 года царская цэнзура «единой и неделимой» пільна сачыла за духоўным жыццём «нацыянальных ускраін», не давала ім развіваць сваю культуру, афіцыйна карыстацца роднай мовай. Крыху вальней (ды ненадоўга) дыхнулася ў сярэдзіне 1850-х гадоў, пасля смерці цара Мікалая І, чым і скарыстаўся В. Дунін-Марцінкевіч. Пасля ж паўстання 1863—1864 гадоў пра друкаванне беларускіх твораў на радзіме і гутаркі быць не магло.
3. Якімі талентамі валодаў В. Дунін-Марцінкевіч, у чым і як гэта выявілася?
Верш, паэма, вершаваная аповесць, камедыя, фарс-вадэвіль, опернае лібрэта, публіцыстыка, паэтычны пераклад — далёка не ўсім літаратурам пашанцавала, каб ля самых іх вытокаў адразу з’явілася столькі мастацкіх відаў і жанраў, як гэта здарылася з нашай літаратурай дзякуючы Беларус-каму Дудару (так сучаснікі называлі пісьменніка). А да чыста літаратурнага таленту В. Дуніна-Марцінкевіча дадаюцца яшчэ і іншыя выдатныя здольнасці — артыста, спевака, кампазітара, рэжысёра, стваральніка і мастацкага кіраўніка першага нацыянальнага тэатральнага калектыву. З усёй новай беларускай літаратуры па шырыні пісьменніцкага таленту з В. Дуніным-Марцінкевічам можа параўнацца, бадай, адзін У. Караткевіч. Аўтара лібрэта аперэт «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада» (1843), «Ідылія» (1846) і іншых можна смела назваць бацькам беларускага музычна-драматычнага тэатра. Як слушна сцвярджае тэатразнавец А. Сабалеўскі, «Дунін-Марцінкевіч, як і Катлярэўскі ва Украіне, узяў на сябе надзвычай скла-даную задачу — стварыць менавіта сінтэтычны тэатр, які б арганічна аб’яднаў, увабраў усе віды сцэнічнага мастацтва — драматычнага, музычнага, вакальнага, танцавальнага». Можна толькі ўявіць, якіх вышынь дасягнуў бы беларускі тэатр яшчэ ў ХІХ стагоддзі, калі б на тое былі спрыяльныя ўмовы! Сам жа В. Дунін-Марцінкевіч выдатна выявіў сябе на мінскай тэатральнай сцэне як рэжысёр асобных спектакляў і як акцёр — у ролі яўрэя Іагана Бенатана («Рэкруцкі яўрэйскі набор»), беларускага селяніна Навума Прыгаворкі («Ідылія») і інш.
4. У творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча выразна праявіліся рысы сентыменталізму і рамантызму. Дакажыце гэта.
5. В. Дунін-Марцінкевіч як літаратар прайшоў шлях ад сентыменталізму і рамантызму да рэалізму. Ці быў такі шлях характэрны і для рускай літаратуры? Калі так, прывядзіце прыклады.
Такі шлях быў характэрны і для рускіх літаратараў. Напрыклад твор “Ідылія” па сваім сюжэце, тэматыцы, тыповым шчаслівым заканчэннем — прыклад сентыменталісцкіх твораў. У расійскай літаратуры такі сюжэт з «пераапрананнем» герояў сустракаемся ў аповесці Аляксандра Пушкіна «Барышня-крестьянка». Пяру гэтага знакамітага пісьменніка належаць і такія знакамітыя творы “Яўген Анегін”, “Капітанская дачка”, “Дуброўскі”, у якіх выразна прасочваецца пераход ад сентыменталізму, рамантызму і да рэалізму аўтра.
6. Прааналізуйце верш Янкі Купалы «Памяці Вінцука Марцінкевіча». На што звярнуў увагу пясняр, характарызуючы свайго папярэдніка?
У сваім вершы «Памяці Вінцука Марцінкевіча» (1910) Янка Купала, паказваючы духоўную сувязь паміж Беларускім Дударом і беларускімі адраджэнцамі пачатку ХХ стагоддзя (дый увогуле ўсімі беларусамі), пісаў:
Хто мы — адбірала нам памяць,
Чужыншчынай ціснула грудзі.
Не раз падцікалася з думкай,
Што мы ўжо — не мы і не людзі…
Нябожчык Вінцук Марцінкевіч
Не сцерпіў такой нашай мукі, —
Паслухаўшы сэрца, бярэ ён
Дуду беларускую ў рукі…
Як стораж, стаў смела на варце
Радзімых запушчаных гоняў,
Стаў сеяць па-свойску ўсё тое,
Што мы далей сеем сягоння.
А кемкую меў ён натуру, —
Спанатрыў, дзе праўду шукаці,
У тахт беларусавай думцы
Патрапіў запеці, зайграці.
Для пісьменніка «спанатрыць» (зразумець) народную думку, выказаць яе («у тахт» патрапіць «запеці, зайграці»), тым больш выказаць яе своечасова, вельмі важна, ды, бадай, не самае галоўнае. Галоўнае па-мастацку, на высокім эстэтычным узроўні выявіць, увасобіць тую думку ў слове. І на гэта таксама звярнуў увагу Янка Купала, кажучы пра Беларус-кага Дудара:
Калі засмяецца, бывала,
То хоць за бакі ты бярыся;
Калі ж і разжаліцца сумам,
Дык хоць ты з слязою жаніся.
У ацэнцы творчай спадчыны В. Дуніна-Марцінкевіча Янка Купала аказаўся больш аб’ектыўны і прадбачлівы, убачыўшы ў ім сапраўднага генія і наватара ў беларускай літаратуры.
7. Чым была выклікана некаторая недаацэнка творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча Ф. Багушэвічам і М. Багдановічам?
Максім Багдановіч сцвярджаў: «…Заслугі Марцінкевіча перад беларускай літаратурай ляжаць усё ж не ў галіне мастацкіх дасягненняў, а ў галіне чыста гістарычнай. Яны ў тым дэмакратызме, які веяў ад сентыментальна-народніцкіх паэм Марцінкевіча, у той гуманізатарскай тэндэнцыі, якая выразна праступае з кожнага іх радка і якая была па тым часе вельмі не лішняй. Нарэшце, адзначым, што, шмат пішучы і шмат друкуючы, ён узбуджаў вакол сваіх твораў размовы і палеміку, нагадваў пра існаванне беларускай мовы і зародкаў беларускай літаратуры, наводзіў на пытанне пра магчымасць іх далейшага развіцця». Амаль з усім можна згадзіцца ў гэтым выказванні Максіма Багдановіча, апрача прымяншэння заслуг Беларускага Дудара перад беларускай літаратурай «у галіне мастацкіх дасягненняў». Магчыма, аўтар «Вянка» не выказаўся б так катэгарычна, калі б ведаў самыя значныя мастацкія творы пісьменніка. Аднак, на жаль, знакаміты фарс-вадэвіль «Пінская шляхта» і камедыя «Залёты» змаглі ўбачыць свет толькі пасля смерці Максіма Багдановіча, у 1918 г. А вершаваныя аповесці «Травіца брат-сястрыца», «Злая жонка» і «Халімон на каранацыі» — яшчэ пазней, ажно пасля Вялікай Айчыннай вайны...
Няведаннем асноўных марцінкевічаўскіх твораў абумоўлена і меркаванне Францішка Багушэвіча, выказанае ім у прадмове да кнігі «Смык беларускі» (1894): кніжкі «якогась пана Марцінкевіча… як бы смеючыся з нашага брата (г. зн. з селяніна) пісаны». Сапраўды, некаторымі сваімі раннімі творамі пісьменнік, кажучы яго словамі, імкнуўся, з аднаго боку, сялян «заахвоціць… да асветы і паправіць маральна», з другога — адукаваць паноў, паказаць ім, што вясковы люд — «гэта дзеці адной маткі, што гэта пакрыўджаныя браты і хрысціяне, якія маюць права на веды, як на нябесны хлеб» (з допісу ў варшаўскую «Польскую газету» ў 1861 г.). В. Дунін-Марцінкевіч ніколі не смяяўся з селяніна. Больш таго, ён таксама бачыў сацыяльную няроўнасць, усім сэрцам ненавідзеў прыгоннае права. Яшчэ ў «Ідыліі» (1846), першым з твораў, які дайшоў да нас цалкам, вуснамі селяніна Ціта заявіў: «Кажуць, што мужык хіцёр, ураг сваім панам і іх абмануе. Як жа нам быць шчырымі, калі яны з-пад ногця кроў нам высысаюць і, як з гадам, з мужыком абыходзяцца. А мы ж такі апошніх сіл дабываем, штоб на іх прыхаці зарабіць».
8. Пісьменнік У. Караткевіч у рамане «Каласы пад сярпом тваім», які вы будзеце вывучаць у наступным класе, так апісаў знешнасць В. Дуніна-Марцінкевіча: «На краёчку канапы, у кутку, сядзеў, зручна ўціснуўшыся ў мяккую падушку, нібы патануўшы ў ёй круглаватай фігуркай, маленькі дабрадушны гарбун. Горб у яго быў невялічкі і нагадваў бы лёгкую сутуласць, калі б толькі правае плячо не было вышэй за левае… На круглым мяккім абліччы блукала ўсёдаравальная, расчуленая ўсмешка. Гарбуну было год сорак пяць, але праставатыя блакітныя вочы, светла-русыя валасы, у якіх цяжка было заўважыць сівізну, румяны ўсмешлівы рот надавалі ягонаму абліччу добры, наіўны, у нечым дзяціны выраз. Зірнуўшы на яго, нельга было не сказаць: “Ах, які добры чалавек!”». Параўнайце гэты слоўны партрэт з фотапартрэтам В. Дуніна-Марцінкевіча 1863 г., змешчаным на форзацы вучэбнага дапаможніка. Апішыце вынікі сваіх назіранняў.
Трэба адзначыць, што У.Караткевіч вельмі дакладна і ярка намаляваў партрэт В. Дуніна-Марцінкевіча, адзначыўшы ўсе ўласцівасці яго знешнасці. На фотаздымку на нас сапраўды глядзіць добрадушны, “кругленькі”, з “расчуленай усёдаравальнай усмешкай” пісьменнік, які стаў выдатнай фігурай нашай літаратуры. Круглатвары, адкрыты, з уважлівымі вачыма, ён здаецца зазірае ў душу. Адчуваецца, што гэта прыемны, чулы, адкрыты чалавек, з якім хочацца пасябраваць, паразмаўляць, параіцца, як з добрым настаўнікам.
9. Як ушаноўваецца памяць В. Дуніна-Марцінкевіча ў Беларусі і ў свеце?
Па рашэнні ЮНЕСКА 200-годдзе В. Дуніна-Марцінкевіча ў 2008 годзе адзначалася ва ўсім свеце.
Імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча носіць вуліца ў Менску. Таксама імя В. Дуніна-Марцінкевіча носіць Магілёўскі абласны тэатар драмы і камэдыі ў Бабруйску. Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў (БСТД) заснавалі тэатральную прэмію імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У Беларусі існуе Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі, які таксама носіць імя драматурга. 4 лютага 2008 году Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «В. Дунін-Марцінкевіч. 200 год». Пошта Беларусі ў 2008 годзе выпусціла марку, прысвечаную пісьменніку.
На магіле пісьменніка ва ўрочышчы ТупаЂльшчына, недалёка ад Люцінкі, пастаўлены помнік, а ў самой Люцінцы месца, дзе стаяла хата Беларускага Дудара, адзначана мемарыяльным знакам. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена і на радзіме пісьменніка, у вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна. Выдадзены самы Поўны, у двух тамах, збор твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Творы яго перакладаюцца і друкуюцца на розных еўрапейскіх мовах. Імем В. Дуніна-Марцінкевіча названы Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, вуліцы ў Мінску, Мала-дзечне, Івянцы і іншых населеных пунктах Беларусі. З вялікім поспехам ідуць спектаклі па п’есах «Пінская шляхта» і «Ідылія» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску, у іншых тэатрах рэспублікі і за мяжой. Асобныя творы пісьменніка атрымалі музычнае ўвасабленне.