Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму. Агульная характарыстыка эпохі.

Подробное решение Страница 141стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Раскажыце пра станаўленне рэалізму ў сусветнай і бе-ларускай літаратуры, вызначце этапы гэтага станаўлення.

У ХІХ стагоддзе еўрапейскія, у тым ліку беларуская, літаратуры прайшлі шлях ад рамантызму да рэалізму, які ў савецкім літаратуразнаўстве атрымаў назву класічны, або крытычны, рэалізм, а ў заходнім — пазітывізм.

На месца выключнага (у рамантызме) рэалізм паставіў тыповае — як выражэнне заканамернага ў жыцці, адзінства абагульненага і індывідуальнага, праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці ў формах самой рэчаіснасці.

Рэалізм узнік і развіваўся паступова. У беларускай літаратуры можна вызначыць наступныя этапы:

Ранні этап — рэалізм Адраджэння:

выявіўся найперш у асветніцкай дзейнасці і творчасці Францыска Ска-рыны (празаічныя і вершаваныя прадмовы і пасляслоўі да перакладаў асобных кніг Бібліі), у паэзіі Міколы Гусоўскага («Песня пра зубра») і інш.

Асветніцкі рэалізм ХVІІІ — сярэдзіны ХІХ стагоддзя:

Зварот увагі на ніжэйшыя слаі грамадства, на асобныя этнасы, народы, краіны, іх своеасаблівасць, быт, культуру, патрэбы. У прыватнасці, яго рысы мы назіралі ў асобных «беларусазнаўчых» польскамоўных і беларускамоўных творах пісьменнікаў, сваім нараджэннем і тэматыкай цесна звязаных з Беларуссю (А. Міцкевіч, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі і інш.). Пафасам адкрыцця беларусаў як народа прасякнуты паэмы Вікенція Равінскага «Энеіда навыварат» і Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе», якія ў ХІХ стагоддзі шырока бытавалі ў якасці ананімных фальклорных твораў.

Класічны (крытычны) рэалізм:

Галоўныя рысы — тыповасць, праўдзівасць, сацыяльная скіраванасць, гістарызм. Да іх ушчыльную наблізіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, у прыватнасці сваёй вершаванай аповесцю «Халімон на каранацыі» (1857) і фарсам-вадэвілем «Пінская шляхта» (1866). Аднак канчаткова класічны рэалізм у Беларусі сцвердзіўся ў беларускамоўнай творчасці Францішка Багушэвіча і польскамоўнай — Элаізы Ажэшкі («Зімовым вечарам», «Хам», «Над Нёманам» і інш.).

2. Што паўплывала на ўзнікненне рэалізму як літаратурнага напрамку ў беларускай літаратуры ХІХ ст.?

На ўзнікненне рэалізму як літаратурнага напрамку ў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя паўплывалі розныя фактары. Па-першае, адмена прыгоннага права, цяжкае несправядлівае становішча сялян, якія не атрымалі кавалка зямлі, павялічвалася сацыяльнае размежаванне, маёмасная няроўнасць, сяляне разараліся. Яны вымушаны былі пакідаць свой родны кут і ў пошуках працы ісці ў гарады ці выязджаць у замежныя краіны або абжываць бяскрайнія прасторы Сібіры і Далёкага Усходу — «выбірацца ў прочкі». Па-другое, дзякуючы сялянам узнікалі новыя фабрыкі і заводы, разбудоўваліся гарады, пракладваліся чыгункі. Па-трэцяе, Да прыгнёту сацыяльнага далучаўся нацыянальны. Яшчэ за год да нараджэння Францішка Багушэвіча (1839) была афіцыйна ліквідавана на Беларусі ўніяцкая царква, да якой традыцыйна належалі бяднейшыя слаі насельніцтва і якая ўжывала ў набажэнстве і беларускую мову. У год жа нараджэння пісьменніка (1840) «по высочайшему повелению» цара Мі-калая І пад забарону трапілі ўжо самі назвы Беларусь і Літва, якімі дагэтуль іменаваліся адпаведна ўсходне-, а таксама цэнтральна- і заходнебеларускія землі (сённяшняя Літва тады называлася Жэмайція, або Жмудзь). Землі, што ўваходзяць у склад цяперашняй Беларусі, на доўгі час атрымалі назву не этнічную, а геаграфічна-адміністрацыйную — «Северо-Западный край». Беларуская мова не дапускалася да афіцыйнага ўжытку. Дый сама яна не прызнавалася, не лічылася самастойнай, а толькі гаворкай («наречием») рускай мовы, ігнаравалася, высмейвалася, забаранялася.

3. У чым выяўлялася суіснаванне рэалізму і рамантызму ў літаратуры ХІХ ст.?

Прычым асветніцкі, а затым і класічны рэалізм у пісьменнікаў ХІХ стагоддзя суіснавалі побач з асобнымі рысамі рамантызму (выключнасць герояў, умоўнасць абставін, вобразная незвычайнасць і г. д.). Што мы назіраем як у Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча («Ідылія», «Гапон»), так і ў пісьменнікаў канца ХІХ стагоддзя — Францішка Багушэвіча («Хцівец і скарб на святога Яна», «Быў у чысцы»), Янкі Лучыны («Паляўнічыя акварэлькі з Палесся») і інш.Па-чацвёртае, нацыянальна-вызваленчага паўстанне начале з Кастусём Каліноўскім 1863 г. — ўвасабленне на прак-тыцы беларускай нацыянальнай ідэі.

4. Што вы ведаеце пра жанр гутарак у беларускай літаратуры?

У час паўстання К.Каліноўскага і пасля яго стварэнне і пашырэнне шматлікіх ананімных вершаваных і празаічных гутарак — твораў, у якіх у форме непаспешлівага, доказнага дыялогу асвятляліся сацыяльна-палітычныя (зямля і воля, адмена прыгоннага права, характар эксплуатацыі рабочага чалавека) і маральна-этычныя (праўда і крыўда, п’янства, распуста моладзі) праблемы («Вось які цяпер люд стаў», «Гутарка двух суседаў», «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Дзядзька Антон», «Гутарка пана з селянінам» і інш.). У канцы ж стагоддзя ідэі Кастуся Каліноўскага падхапілі беларускія народнікі, студэнты пецярбургскіх ВНУ, якія выдавалі на гектографе падпольны часопіс «Гоман» (1884).

5. Пакажыце вялікае значэнне публіцыстыкі ў літаратурным і грамадскім жыцці Беларусі ХІХ ст.

Калі літаратары з расійскай часткі Украіны маглі публікавацца ў Аўстра-Венгрыі (напрыклад, у Львове), куды ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай трапілі заходнеўкраінскія землі і дзе такога жорсткага нацыянальнага ўціску не было (там выходзілі газеты, часопісы, кнігі на ўкраінскай мове), то беларускія пісьменнікі такіх магчымасцей зусім не мелі. У 1863 годзе ў Польшчы ўспыхнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Яно перакінулася і на беларускія землі. Тут яго ўзначаліў таленавіты публіцыст, прадаўжальнік справы рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў, юрыст па адукацыі Кастусь Каліноўскі. Менавіта ён стая ля вытокаў стварэння першай газеты на беларускай мове «Мужыцкая праўда» (зразумела, падпольнай; выйшла ўсяго 7 нумароў), ва ўласнай беларус-камоўнай рэвалюцыйнай публіцыстыцы і паэзіі. Пачатае Кастусём Каліноўскім не прапала дарэмна. Яно адгукнулася ў пашырэнні ў часе паўстання і пасля яго шматлікіх ананімных вершаваных і празаічных гутарак — твораў, якіх у форме непаспешлівага, доказнага дыялогу асвятляліся сацыяль на-палітычныя (зямля і воля, адмена прыгоннага права, характар эксплуатацыі рабочага чалавека) і маральна-этычныя (праўда і крыўда, п’янства, распуста моладзі) праблемы. У канцы ж стагоддзя ідэі Кастуся Каліноўскага падхапілі беларускія народнікі, студэнты пецярбургскіх ВНУ, якія выдавалі на гектографе1 падпольны часопіс «Гоман» (1884). Вялікае пашырэнне ў вусным ужытку атрымалі вершы, байкі, гутаркі, нават цэлыя паэмы, якія дзякуючы вершаванай мове маглі лёгка запамінацца і перадавацца ад аднаго чалавека да другога.

6. Чым вызначалася грамадскае жыццё ў Беларусі ХІХ ст. і як яно ўплывала на літаратурны рух?

У ХІХ стагоддзі, найперш у другой яго палове, адраджэнню не толькі беларускага прыгожага пісьменства, але і гістарычнай памяці народа, узвышэнню яго годнасці і гордасці паспрыялі розныя беларусазнаўчыя даследаванні, якія штораз часцей пачалі з’яўляцца як у рускім, так і ў польскім друку. Іх аўтарамі — а гэта былі запісы фальклору, развагі пра беларускую мову, гісторыю, культуру, вусную народна-паэтычную творчасць — з’яўляліся ўраджэнцы беларускай зямлі ці людзі, духоўна пародненыя з ёй (А. Міцкевіч, У. Сыракомля, Я. Чачот, М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў, П. Шэйн, Я. Карловіч, Я. Карскі, А. Кіркор, М. Доўнар-Запольскі, І. Насовіч, А. Багдановіч, М. Федароўскі і інш.). Многае значыла і маральная падтрымка вядомых іншанацыянальных пісьменнікаў і вучоных, сярод якіх былі і рускія рэвалюцыйныя дэмакраты.