Подробное решение Страница 119стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011
1. Што вы можаце распавесці пра жыццёвы і творчы шлях Та-раса Шаўчэнкі?
Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка выйшаў з народных нізоў. Нарадзіўшыся 9 сакавіка 1814 года ў сям’і прыгоннага селяніна (у вёсцы Морынцы на Чаркашчыне), ён, магчыма, не раскрыўся б ва ўсёй сваёй велічы, калі б не прыехаў са сваім панам у Пецярбург і не сустрэўся там з высакароднымі і таленавітымі людзьмі. Сярод іх — украінскія і рускія мастакі І. Сашэнка, К. Брулоў, А. Венецыянаў, паэт В. Жукоўскі і інш. Яны зрабілі ўсё, каб Т. Шаўчэнка атрымаў вольную. У 1838 годзе яго выкупілі з прыгону. Атрымаўшы жаданую свабоду, у радасным натхненні Т. Шаўчэнка стварае свае першыя зборнікі вершаў «Кабзар» (1840) і «Чыгірынскі Кабзар» (1844), вучыцца ў Акадэміі мастацтваў ды малюе так паспяхова, што з часам за творы ў жанры гравюры атрымлівае ганаровае званне акадэміка жывапісу. Расійская сталіца, якая ў першай палове ХІХ стагоддзя была моцна ўлюбёная ва «ўкраінскасць», прымае Т. Шаўчэнку ў свае абдымкі. Яго запрашаюць у арыстакратычныя салоны. Ён малады, прыгожы, у яго мяккае ўкраінскае вымаўленне, ён прачула чытае ўласныя вершы, цудоўна спявае… Аднак больш, чым выгоды сталічнага жыцця, ён любіць свой занядбаны край, сваю родную зямлю і яе народ. Ён пакідае Пецярбург, каб стаць супрацоўнікам Кіеўскай археаграфічнай камісіі (1845—1847). За ўдзел у тайным Кірша-Мяфодзіеўскім таварыстве арыштаваны і аддадзены ў салдаты (1847-57). Пасля ссылкі (з 1858) жыў у Пецярбургу. Прыхільнік рэвалюцыйнага шляху ліквідацыі прыгонніцтва, яднання славянскіх народаў у барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
2. Тарас Шаўчэнка — паэт-грамадзянін. Падрыхтуйцеся да выказвання на гэту тэму.
Т. Шаўчэнка вольны, аднак большасць яго родных засталіся прыгоннымі. Ён піша пра гаротнае жыццё сялян пад панскім прыгнётам. Т. Шаўчэнка высока цэніць народныя пераказы, легенды, песні, у якіх услаўляецца колішняя слава ўкраінскіх казакоў, гераізм, які яны праяўлялі ў барацьбе з прыгнятальнікамі.
Не толькі творчасцю, але і сваім трагічным і адначасова гераічным лёсам Т. Шаўчэнка паказаў прыклад самаадданага служэння Украіне, роднаму народу і яго культуры. Украінскі паэт разам з прагрэсіўнымі прадстаўнікамі расійскага грамадства выступаў супраць царскага самадзяржаўя і дэспатызму. Яскравы прыклад — невялікая паэма «Цары» (1848). Творы Тараса Шаўчэнкі прасякнуты любоўю да радзімы, напісаны народнай мовай, вызначаюцца блізкасцю да фальклору, разнастайнасцю рытмаў, меладычнасцю. У ранняй яго творчасці (вершы, балады, паэмы «Кацярына», 1838, «Гайдамакі», 1841; драма «Назар Стадоля», 1843, і інш.) спалучэнне рамантызму з рэалістычнымі тэндэнцыямі. У паэме «Наймічка» (1845) стварыў яркі драматычны вобраз жанчыны-маці.
Тарас Шаўчэнка ў сваёй творчасці выразіў думкі і настроі, якія былі важнымі ў жыцці ўкраінцаў у той час. Яго творчасць знайшла водгук у сэрцах людзей, аб чым сведчыць тое, што ў другой палове XIX і ў пачатку XX ст. ці не адзінаю кніжкай у большасці вясковых хат Украіны быў «Кабзар»; вершы з яго вучылі напамяць, па ім вучыліся чытаць. У той час творы Шаўчэнкі аб'ядналі ўкраінскі народ, асабліва жыхароў Левабярэжнай Украіны
3. Шаўчэнка-патрыёт і Шаўчэнка-інтэрнацыяналіст. Як выяўлялася любоў да роднага народа і да іншых народаў у яго творчасці?
Дзякуючы Т. Шаўчэнку ўвесь цывілізаваны свет атрымаў — у форме паэтычнага слова — усёахопную праўду пра гістарычнае прызначэнне ўкраінцаў. Першыя творы паэта вырасталі пераважна з украінскай вусна-паэтычнай творчасці. Родны фальклор «дараваў» паэту не толькі матывы, сюжэты для твораў (балады, паэма «Кацярына» і інш.), але і рытма-інтанацыйныя сродкі арганізацыі верша (каламыйкавы верш). Разам з тым і Т. Шаўчэнка ўзбагачаў украінскі фальклор. Многія яго вершы атрымалі музычнае ўвасабленне, сталі народнымі песнямі («Запавет», «Раве ды стогне Днепр шырокі…»). Нямала твораў паэт прысвяціў і ўкраінскай гісторыі (паэма «Гайдамакі», драма «Назар Стадоля»).
Аднак Т. Шаўчэнка веліччу свайго сэрца імкнуўся сагрэць усё славянства. З-пад яго пяра выходзяць творы, прысвечаныя рускім, палякам, чэхам. Падзеі з чэшскай гісторыі ўвасоблены, у прыватнасці, у паэме «Ерэтык» пра Яна Гуса. У творчасці паэта з’яўляюцца каўказскія матывы (паэма «Каўказ»). І ўсюды Шаўчэнка застаецца верны сваёй галоўнай ідэі — заклікаць народы да самапазнання, беражлівага стаўлення да роднага слова і веры продкаў. Так, пазнаёміўшыся ў Пецярбургу з літаратарамі Янам Баршчэўскім, Рамуальдам Друцка-Падбярэскім, мастаком Міхаілам Мікешыным, братам Кастуся Каліноўскага Віктарам і інш., паэт наказваў ім, «каб не пакідалі сваёй працы для народа, бо гэта іх павіннасць, а праца іх, нягледзячы на цяжкія варункі, не прападзе дарэмна, і сляды гэтай працы застануцца» (Р. Зямкевіч).
Палымяная мара Т. Шаўчэнкі — «каб усе славяне сталі добрымі братамі // І сынамі Сонца-Праўды» — упісвае творцу і ў наш час. Зрэшты, ён з’яўляецца сучаснікам на вякі. Само жыццё паэта — узор хрысціянскага пакутніцтва за ідэю, за чалавецтва. Ён адкрыта і з’едліва выступаў супраць тыраніі і таталітарнага рэжыму («Сон»), асуджаў адступніцтва, здраду, хцівасць, гвалт (пасланне «І мёртвым, і жывым…»). Ён «мучыўся, але не каяўся» і няўхільна сцвярджаў сваю любоў да слабых і пакрыўджаных. Паэт часта ў сваіх творах абапіраўся на Біблію, трактуючы яе як цэласную маральна-этычную сістэму.
Для Т. Шаўчэнкі беларуская зямля і яе насельнікі не былі чужымі і незнаёмымі. Праз Беларусь паэт некалькі разоў праязджаў і праходзіў, пачынаючы з дзіцячага ўзросту. Пятнаццацігадовым хлапчуком-казачком ён правандраваў Беларуссю з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, калі ў абозе пана Энгельгарта ехаў з Кіева ў Вільню. Праз Беларусь пралягалі яго шляхі, калі ён дабіраўся з Вільні ў Пецярбург, з Пецярбурга ў Кіеў і назад, з Кіева ў Пецярбург. Дарожныя назіранні затым адлюстраваліся ў аповесці «Музыка», у яго «Дзённіку». З беларусамі паэт сустракаўся не толькі ў Пецярбургу, але і ў казахскіх стэпах, дзе адбывалі ссылку ўдзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў. У прыватнасці, у ссылцы паэт пазнаёміўся і пасябраваў з мастаком Браніславам Залескім, родам са Случчыны, прысвяціў яму верш («Як мы былі йшчэ казакамі»), а калі Залескі вярнуўся на радзіму, то перапісваўся з ім, пасылаў яму свае карціны.
4. У чым і як у паэзіі Кабзара выявілася сувязь з вуснай народна-паэтычнай творчасцю? Якія вершы паэта сталі папулярнымі народнымі песнямі?
Увесь "Кабзар" непарыўна звязаны з народнай творчасцю. Гэта цалкам натуральна і зразумела. Паэт вырас з украінскага фальклору і ніколі гэтых сувязей не парываў. Адзін з гісторыкаў украінскай літаратуры яшчэ ў дожовтневі часы пісаў: "З Котляревским да літаратуры народ увайшоў і сеў у ей па куце, остаючись там і па гэты дзень жаданым госцем". Калі пра літаратуру да Шаўчэнкі яшчэ можна было выказацца ў такі спосаб, то з прыходам Кабзара народ ва ўкраінскай літаратуры стаў не госцем, а гаспадаром.Заўседы адчуваючы непарыўную сувязь з народам, пост смела чэрпаў з вуснапаэтычнай творчасці ідэі, сюжэты, вобразы, рытміку. Гэта не "мяжа", уласціва яго папярэднікам і сучаснікам-рамантыкам, гэта не стылізацыя пад фальклор, да якой звярталіся шматлікія пасты да Шаўчэнкі, у час яго і пасля яго. Элементы вуснай народнай творчасці (у пэўнай ступені і неўсвядомлена) ўпляталіся ва ўласныя думы і словы паэта. Часам ен мог запазычыць з народнай песні нават асобныя радкі.
Многія творы Шаўчэнкі сталі песнямі: “Думы мае”, “Запавет”, “Сон”, “Мінаюць дні, мінаюць ночы”, “Доля”, “Зацвіла ў даліне”, “Цячэ вала з-пад явара” і інш.
5. Якім чынам падзеі беларускай гісторыі дапамаглі Тарасу Шаўчэнку глыбей выявіць ідэйную сутнасць паэмы «Цары»?
У аснову ўрыўка з паэмы «Цары» пакладзены вядомыя ўсім гістарычныя падзеі, ўдзельнікамі якіх стаў кіеўскі князь Уладзімір і полацкая князёўна Рагнеда. Калі князёўна адмовіла Уладзіміру, ён захапіў горад і на вачах Рагнеды забіў яе бацьку Рагвалода і яго сыноў, братоў Рагнеды. Саму князёўну гвалтам прымусіў стаць яго жонкай. Гэта гісторыя мае працяг. Праз пэўны час князёўна, якая не змагла дараваць Уладзіміру смерць сваіх родных, робіць спробу забіць соннага князя Уладзіміра, але той прачынаецца. Смерць княгіні здавалася б непазбежнай, але за маці заступаецца сын Ізяслаў. Усё далейшае жыццё Рагнеды звязана з горадам Ізялавам (зараз Заслаўе), які атрымаў назву ў гонар сына княгіні.
ІІІаучэнка, апісваючы гэтыя гістарычныя падзеі, маючы і сучасных яму цароў усклікае: «Дык вось наколькі ў іх святога, у тых царах!»
6. Раскажыце пра сувязь Тараса Шаўчэнкі з Беларуссю.
Для Т. Шаўчэнкі беларуская зямля і яе насельнікі не былі чужымі і незнаёмымі. Праз Беларусь паэт некалькі разоў праязджаў і праходзіў, пачынаючы з дзіцячага ўзросту. Пятнаццацігадовым хлапчуком-казачком ён правандраваў Беларуссю з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, калі ў абозе пана Энгельгарта ехаў з Кіева ў Вільню. Праз Беларусь пралягалі яго шляхі, калі ён дабіраўся з Вільні ў Пецярбург, з Пецярбурга ў Кіеў і назад, з Кіева ў Пецярбург. Назіраючы ўмовы жыцця прыгнечаных царызмам беларусаў, Шаўчэнка знаходзіў шмат агульнага з жыццём сялян на роднай яму Украіне. Усё ўбачанае і перажытае пазней пісьменнік адлюстраванне ў яго творах. Паэт быў асабіста знаёмы з Янам Баршчэўскім, дзякуючы якому пачуў і палюбіў беларускія народныя песні, з братам Кастуся Каліноўскага — Віктарам.
Для беларусаў Шаўчэнка стаў, па словах Янкі Купалы, «бацькам мілым». Усё, пра што расказвае вялікі Кабзар, было блізкім і добра зразумелым і нашаму народу. Творы пісьменніка перакладаліся на беларускую мову і ставіліся на сцэнах беларускіх тэатраў: Творчасць Тараса Шаўчэнкі аказала дабратворнае ўздзеянне на станаўленне і развіццё новай беларускай літаратуры. Сёння складана нагадаць пісьменніка, які б не звяртаўся да творчай спадчыны вялікага сына ўкраінскага народа. 3 павагай і захапленнем пісалі пра яго Янка Купала і Якуб Колас, Максім Танк, П. Панчанка і П. Броўка.