Ян Баршчэўскі (1796-1851 гг.)

Подробное решение Страница 101стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Назавіце асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху Я. Баршчэўскага.

Нарадзіўся ў фальварку Мурагі Полацкага павета Віцебскай губерні (цяперашні Расонскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і грэкакаталіцкага святара, якая, як мяркуецца, належала да шляхетнага роду. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе набыў вядомасць чытальніка і вершапісца, выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, у 1809 напісаў паэму ў класічным стылі «Пояс Венеры» (не захавалася; мова, на якой быў напісаны твор, невядома, магчыма польская або латынь). Студэнцкія канікулы часцей за ўсё праводзіў у падарожжах па наваколлях возера Нешчарда. Збіраў беларускі фальклор, апісваў курганы і гарадзішчы.

Дзякуючы сваёй схільнасці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госцем на сямейных урачыстасцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску — «Дзеванька» (прысвечаны любімай дзяўчыне, Максімовіч) і «Бунт хлопаў». Таксама займаўся жывапісам — маляваў пейзажы і карыкатуры, якія карысталіся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў.

Пасля заканчэння Полацкага калегіума (у 1812 ў ператворанага ў акадэмію) прыблізна ў 1816 годзе, працаваў настаўнікам і гувернёрам у розных месцах на малой радзіме. Падарожнічаў па Беларусі, збіраў фальклор.

Пецярбургскі перыяд:

У сярэдзіне 1820-х (хутчэй за ўсё 1826 або 1827) пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытную літаратуру. Выконваючы даручэнні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Вялікабрытаніі і Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне і Мсціслаўшчыне. У Пецярбургу пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам, у 1839 — з Тарасам Шаўчэнкам. Уласныя рамантычныя вершы Баршчэўскага чытачы ацэньвалі без асаблівага захаплення, аднак вядома, што Міцкевіч уласнаручна дапамог паправіць некаторыя з іх. Шаўчэнка таксама крытыкаваў вершы Баршчэўскага за недастатковую колькасць у іх народнага элемента, заклікаў беларускіх пісьменнікаў служыць запрыгоненаму народу і развіваць маладую беларускую літаратуру ў дэмакратычным кірунку.

У 1840—1844 Баршчэўскі разам з іншымі членамі літаратурнага гуртка, які складаўся галоўным чынам з выхадцаў з Беларусі займаўся выданнем штогадовага альманаха «Niezabudka» («Незабудка») (1840-44) на польскай мове. Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка і яго карэспандэнтамі — пісьменнікамі Вінцэнтам Давідам, Станіславам-Аўгустам Ляховічам, журналістам і крытыкам Р. Падбярэзскім, літаратуразнаўцам і гісторыкам Ю. Барташэвічам, мастакамі Казімірам і Рудольфам (руск.) бел. Жукоўскімі, фалькларыстам І. Храпавіцкім, пісьменнікамі Л. Шцюрмерам, В. Рэутам, Т. Лада-Заблоцкім, А. Грозай(руск.) бел., Л. Грот-Спасоўскім. Сярод самых блізкіх сяброў Баршчэўскага сучаснікі называлі Г. Шапялевіча, знаёмага з паэтам яшчэ з часоў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты звіленскім «Дэмакратычным таварыствам» (1836—1838), прапагандавала (праз Ф. Лаўцэвіча) забароненыя вершы.

На старонках «Незабудкі» Баршчэўскі друкаваў галоўным чынам апавяданні ў вершах. Ад класіцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 у часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упершыню былі надрукаваныя яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», магчыма ім апрацаваная (аўтарства цалкам не даказана) народная песня «Зязюля».

У 1844—1846 выдаў свой галоўны твор — кнігу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (тамы 1-4, на польскай мове, гравюры Р. Жукоўскага(руск.) бел.), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісах «Rocznik literacki» і «Athenæum». Матэрыяльную дапамогу ў выданні кніг Баршчэўскага аказаў віленскі пісьменнік А. Здановіч. У часопісе «Рубон» у 1847 годзе выйшла другая частка аповесці «Драўляны дзядок і мадам Інсекта».

Апошнія гады жыцця:

У 1846 (або ў 1847) годзе (магчыма, у 1847-м) па запрашэнні польскага пісьменніка Г. Ржавускага(руск.) бел. пераехаў у горад Чуднаў на Валыні. Баршчэўскі падтрымліваў блізкія сяброўскія адносіны з польскім паэтам і перакладчыкам К. Пятроўскім і доктарам Г. Кёлерам, збіраў матэрыялы пра археалагічныя аб'екты, падарожнічаў. У 1849 ў Кіеве выдаў першую частку зборніка «Проза і вершы» (на польскай мове), куды ўвайшлі балады, паэма «Жыццё сіраты», аповесць «Душа не ў сваім целе». У канцы 1840-х захварэў сухотамі і пасля працяглай хваробы памёр. Пахаваны ў Чуднаве.

2. У чым асаблівасці структуры кнігі «Шляхціц Завальня»?

Твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня» ўяўляе сабой зборнік апавяданняў. Усе апавяданні заснованы на легендах і паданнях роднага краю». Гэта чатырнаццаць апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх складаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Расказы пра розныя фантастычныя здарэнні перамяжоўваюцца псіхалагічнымі замалёўкамі людскіх характараў — перш за ўсё самога шляхціца.Вобраз шляхціца Завальні яднае гэтыя творы ў адно мастацкае цэлае.

3. Якім паўстае вобраз шляхціца Завальні ў кнізе?

Завальня — вельмі каларытны мастацкі вобрраз, створаны Янам Баршчэўскім. У гэтым вобразя ўвасобіліся лепшыя рысы нацыянальнага характару: любрў да роднай зямлі і да свайго бліжняга, працавітасць, руплівасць, сціпласць. У характары героя пераплятаецца шчырая вера ў Бога з цікавасцю да ўсяго дзіўнага і незвычайнага, уласцівага паганскім паданням. Дзядзька Завальня — досыць заможны шляхціц і добры гаспадар, які жыў у « ...дзікім баку Беларусі». Уставаў герой з пеўнямі і займаўся гаспадарчымі справамі. Пры гэтам дзядзька асуджаў тыхі хто кепска глядзеў гаспадарку, а час бавіў толькі на паляванні ды займаўся сабакамі. Меў дзядзька і свае погляды на выхаванне дзяцей:

“Розгаю дух святы дзетак біць радзіць, Розга аніяк здароўю не вадзіць.”

Яшчэ меў добры звычай Завальня кожную завейіную ноч запальваць свечку і ставіць яе на падаконнік, каб людзі не блукалі ў цемры. Гэта сведчыць пра тое, што «...жыла ў ягоным хрысціянскім сэрцы любоў да бліжняга».

Завальня любіў прыроду — больш за ўсё падабалася яму саджаць дрэвы. Яшчэ герой «...меў прыі роджаную душу паэта і хоць сам не пісаў ні прозайі ні вершам, але кожнае апавяданне пра разбойнікаўі герояў, пра чары і цуды надзвычай яго займала; кожную ноч ён засынаў не іначай як слухаючы чарадзейныя гісторыі». А вось гісторыя народа не цікавіла Завальню, паколькі гэта «...не займальная рэч для таго, каго не цікавяць тэатр свету і асобы, шта іграюць розныя сцэны». Цярплівасць дзядзькі не мела межаў — адну і тую ж гісторыю ён быў здольньі слухаць па шмат разоў.

4. Як падаецца прырода ў апавяданнях?

Зусім невыпадкова кніга Я. Баршчэўскага пачынаецца з яго дакументальнага «Нарыса Паўночнай Беларусі», дзе аўтар падрабязна апісвае прыроду родных мясцін, сваё ўласнае фарміраванне як паэта, які чытаў у «кнізе прыроды»: «Гэтая кніга прыроды вучыла мяне сапраўднай паэзіі, сапраўдным пачуццям лепей, чым сённяшнія гаваркія крытыкі...» У шмат якіх апавяданнях дзеянне праходзіць на ўлонні прыроды. Лес, пушча, свет жывёл і птушак — акружэнне беларуса, тая прастора, у якой ён арганічна існуе. Дакладныя апісанні прыродных умоў, уведзены ў тканіну твора пейзаж — выдатнае дасягненне Баршчэўскага-празаіка, яго наватарства ў літаратуры.

5. Што сімвалізуюць вобразы Плачкі і Сына Буры?

Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальныя і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Нельга сказаць, што яны ва ўсім аўтарскія, магчыма, для іх з’яўлення існавала фальклорная аснова.

Вобраз Плачкі — жаночы прывід, які плача ў месцах, пакінутых людзьмі, на могілках ці на палях баёў, — незнаёмы ў іншых месцах Беларусі, не ўключаны ў звычайную міфалагічную сістэму славян. Рацыянальна растлумачыць персанаж даволі проста: на тэрыторыі Беларусі, якая пастаянна перажывала варожыя нашэсці, часта можна было бачыць постаці апранутых у чорны ўбор маці ці ўдоў на магілах родных людзей. Некаторыя прыродныя ўтварэнні — туман, сухое дрэва — таксама маглі выклікаць ва ўяўленні падобную постаць. Завальня дае на аповед пра Плачку такі каментарый: «На маю думку... гэта папярэджанне людзям, каб выправілі свае норавы. Але прыкра, што людзі цяпер такія разумныя, што ўсё яны ўжо ведаюць, ні ў якія цуды не вераць, ім трэба скарбы, каб, не працуючы, мець усё тое, што толькі заманецца. Яны за золата прададуць усё тое, што нашы бацькі цанілі некалі даражэй за жыццё». На пярэчанне пляменніка, што «багаты чалавек шмат дабра можа зрабіць», дзядзька зга-дзіўся, аднак дадаў: «Але няхай жа ён навучыцца перш пазнаваць і любіць тое, што ёсць дабро. А тады Бог зробіць яго годным уладаром зямных скарбаў, як таго старога чалавека, якому ў вакно кінулі асінае гняздо, і яно перамянілася на вачах у яго ў залатыя пенязі». Гэтыя словы Завальні — код да разумення ўсёй вобразнай сістэмы твора, дзе ставяцца самыя важныя для чалавека пытанні: як ён разумее каштоўнасці жыцця, як адказвае на яго выклік, чаго дамагаецца ў жыцці, як выбірае паміж дабром і злом? Часам з’яўляецца падказка — містычны вобраз Усеагульнай Душы, Душы Радзімы — Плачкі, якая як бы ўвасабляе нацыянальныя ка-штоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.

Сын Буры — чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. Вельмі часта такія людзі — рэвалюцыянеры, змагары за свабоду, за незалежнасць сваёй краіны. Сын Буры — гэта і ён сам, аўтар: «Я наведаў далёкія краіны, сярод чужога народа яе журботны голас заўсёды гучаў у маіх вушах. Пераплываў моры — шумныя хвалі не маглі заглушыць яе журботнага спеву. Усюды яна была маёй адзінаю марай».

Вобраз Сына Буры, можа, таму што ён яўна аўтабіяграфічны, атрымаўся нейкі недаказаны. Але адчуваецца ў ім расчараванасць сваёй наканаванасцю да «буры», сваёй генетычнай рэвалюцыйнасцю.

6. Чым незвычайны вобраз Белай Сарокі ў аднайменным апавяданні?

Вобраз Белай Сарокі не зафіксаваны фалькларыстамі. Сустракаецца сарока ў некаторых устойлівых выразах, скажам, пра чуткі, якія «сарока на хвасце прынесла». У рускай казцы «Белая вуціца» менавіта сарока прыносіць жывую ваду для гераіні, і, значыць, сарока тут — станоўчы персанаж. Зусім інакш у Я. Баршчэўскага.

Упершыню пра Белую Сароку ўзгадвае пасланнік і так апісвае яе: « Белая Сарока мудрасцю свет здзіўляе, яе твар — цуд прыгажосці, постаць высокая, велічная; адзенне з дарагіх дыяментаў і перлаў, жыве ў палацы, ... духі па яе загадзе здабываюць скарбы з зямлі і мора, дзікіх мядзведзяў прыі вучыла да сябе, і яны, як пакорлівыя сабакі, заўсёды гатовы ёй служыць. Словам, яна мацнейшая за ўсіх чарнакніжнікаў».

Белая Сарока з'явілася да Скамарохі ў выглядза птушкі, але птушка была «большая і зграбнейшая за іншых сарок, пёры на ёй белыя, як снег, вочы чорныя». Калі птушка апусцілася на падлогу, то вокамгненна ператварылася ў кабету чароўнай красы «рост высокі, твар ружовы, вочы вялікія, поўныя прывабнасці, на галаве і на ўсім адзенні зіхацяць дыяменты і каштоўныя камяні».

Паводле гэтага апісання і далейшых дзеянняў самой Белай Сарокі, якая спакушае паноў на Беларусі багаццем, а галоўнае, сваёй пекнасцю і прыгожымі словамі, некаторыя беларускія даследчыкі зрабілі выснову, што вобраз гэты — сімвал рускай царыцы Кацярыны ІІ. Сапраўды, некаторыя падставы так лічыць ёсць. Асабліва калі помніць, што менавіта Кацярына ІІ удзельнічала разам з імператарамі Аўстрыі і Прусіі ў раз-дзелах Польшчы, чаго польскія інтэлігенты, у тым ліку, бясспрэчна, Я. Баршчэўскі, дараваць ёй не маглі. Таму ён і вывеў яе ў дэманічным вобразе, хоць і прывабным знешне.

І ўсё ж тэкст не дае падставы трактаваць вобраз Белай Сарокі толькі зыходзячы з гістарычных рэалій. У тым і таямнічасць, і значнасць твора Я. Баршчэўскага, што вобраз Белай Сарокі тут — шматслойны. Ды і сам аўтар, як бы негатыўна ні ставіўся да рускай царыцы, не мог ісці на прамы падман, сцвярджаючы, што яна шкодзіла сялянам. Дакументы сведчаць, што якраз пасля далучэння Беларусі да Расіі сяляне адчулі сябе пад абаронай вышэйшай сілы, пачаўшы слаць Кацярыне ІІ шматлікія петыцыі і скаргі.

Спачатку Белая Сарока, прыляцеўшы да Скамарохі, паўстае ў творы станоўчым персанажам: яна цікавіцца жыццём краю, і шляхціц цэлую ноч расказвае ёй, «хто ў ваколіцах як жыве, якую славу мае сярод суседзяў, якія даходы з фальваркаў». Сустрэўшыся ў далейшым са сваімі прыхільнікамі, Белая Сарока нязменна гаворыць пра дабро, добрыя сэрцы, шчырыя жаданні, проста зачароўваючы сваіх слухачоў. Тым не менш служкі, жывёлы, сама прырода адчуваюць прысутнасць моцнай дэманічнай сілы. У тым і кашмар яе, што яна выступае ў прыгожым абліччы, спакушае зусім правільнымі словамі.

Такім чынам, Белая Сарока — такая з’ява, якую немагчыма разгледзець адразу. Сарока і воран у нашых суседзяў украінцаў — чорныя, дэманічныя птушкі. Так, сарока, як лічаць украінцы, створана чортам і служыць яму за каня. У сарок перакідваюцца ведзьмы. Гэтае вераванне было характэрна і для беларусаў. У той жа час міфалогія славян сведчыць і пра пачцівае стаўленне да сарок і воранаў. Чамусьці менавіта яны згадваюцца ледзь не ў першай для дзіцяці гульні-забаўцы: «Сарока-варона кашку варыла, дзетак карміла...» Зноў-такі менавіта яны для выратавання герояў лятаюць за жывой вадой, прытым што яўна — птушкі смерці. Асабліва звяртае на сябе ўвагу тое, што колер сарокі чорна-белы, гэта самая яскравая яе ўласцівасць. Белая сарока — дзіва. Намёк у творы на Белую царыцу, як сцвярджаюць беларускія даследчыкі, не вытрымлівае крытыкі, бо «белымі» называлі рускага цара ці царыцу толькі ў Азіі, і ніяк не маглі называць у блізкай Беларусі з антрапалагічна такім жа насельніцтвам, што і ў Расіі. У самім слове «сарока» чуецца слова «рок», што значыць «лёс», і лічба «сорак», якая ў еўрапейскім рэгіёне заўсёды мела асаблівае значэнне. Можна меркаваць, што сарока ў старажытнай міфалогіі знаходзілася на мяжы светаў. Такім чынам, у назве, у самім звароце пісьменніка да вобраза птушкі тоіцца загадка.

Белая Сарока ў Я. Баршчэўскага — яўны Цмок, вялікай моцы («З поўначы, шугаючы полымем, ляцеў цмок, і іскры сыпаліся з яго»). І ў той жа час у яе, як у кожнай вясковай ведзьмы, ёсць прыхільнасць да малака, што для яе збіраюць па ваколіцы злыя духі. Акрамя таго, «тады было шмат заломаў у жыце, з’явіліся такія порсткія звяркі, што забіць іх было немагчыма, і яны па аборах стрыглі авечак, а мядзведзі, нападаючы ўсюды на пчальнікі, забіралі мёд». Гэта хутчэй сведчыць пра нейкія парушэнні ў прыродзе, выкліканыя касмічнымі фактарамі — скажам, з’яўленнем каметы ці падзеннем вялікага метэарыта (той самы «цмок»). Але немагчымасць растлумачыць нязвыклыя з’явы і працэсы ў рэчаіснасці прымушаюць мацней працаваць народную фантазію і прыводзяць да з’яўлення такіх незвычайных вобразаў, як Белая Сарока. Дапытлівыя ж людзі, як Завальня і яго сябры, знаходзяць усім такім з’явам вельмі правільнае тлумачэнне, якое б зрабіла гонар сучасным мудрацам: «Мы самі вінаватыя, што д’яблы размножыліся ў нашым краі; прычына ўсяму — глупства шляхты, хцівасць і нязгода паноў». Пад словам «д’яблы» можна разумець рознае.

7. Раскажыце пра сувязь кнігі «Шляхціц Завальня» з беларускім фальклорам.

Ян Баршчэўскі — рамантык. У гісторыі беларускага рамантызму пісьменнік займае адметнае месца. Яго рамантызм народжаны «...паэзіяй светасузірання». Хараство навакольнага свету, прыгажосць народных звычаяў і павер'яў абудзілі творчую фантазію і жаданне пісаць. Таму сёння заварожвае і захапляе чытачоў створаны ў кнізе «ПІляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» вобраз Беларусі як самабытнага краю, які мае свакй дзівосную паэзію, сваю адметную духоўную культуру. Кніга напісана на багатым фальклорным матэрыяле, а паколькі адметнасць беларускага рамантызму ў сувязі літаратуры з фальклорам, то можна лічыць кнігу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» рамантызаванай, а самога пісьменніка рамантыкам.