Я.Купала. Паўлінка

Подробное решение Страница 301стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1. Чаму Паўлінка і Якім Сарока сустракаюцца ў сакрэце ад бацькоў?

Паўлінка і Якім Сарока сустракаюцца ў сакрэце ад бацькоў, з-за таго, што яе бацькі жадаюць ажаніць сваю дачку на больш “шляхетным” пане Быкоўскім. Лічачы, што так забяспечаць ёй добрае будучае. Стары Крыніцкі не любіць настаўніка і не жадае мець зяця з мужыкоў.

2. Якія выказванні і паводзіны Паўлінкі сведчаць пра тое, што яна кахае маладога настаўніка?

Паўлінка ў першай дзеі вельмі чакае з’яўлення Якіма. Яе сэрца трапечацца, песні не пяюцца:

“Ох, ох, як жа маркотненька! Проста хоць збірай манаткі ды йдзі ўпрочкі з хаткі. Ужо вечарэе: зараз не будзе як шыць, а трэба сягоння канешне кончыць. Заўтра Пакровы... у Міхалішках кірмаш... Эх, эх, каб хаця той прыйшоў, каго так хочацца сягоння пабачыць.”

Яна перажывае нелюбоў бацькі да Якіма, ёй цяжка, што родны бацька не жадае зрабіць яе шчасліваю.

“Нож точыць... востра нож точыць родны мой татка на таго, каго сам калісь любіў і каго я палюбіла... (Устаючы, горача.) I на векі вечныя любіць буду”

У паводзінах з Якімам яна жартаўлівая і гарэзлівая:

“П а ў л і н к а (нібы са злосцю). Не я твая, а ты мой на векі вечныя!”

“П а ў л і н к а. Гэта ты, як пятух, а я, як...

Я к і м (перапыняючы). Як курыца.

П а ў л і н к а. Не курыца, а як зязюлька.

Я к і м. Як зязюлька, праз акно фырр! а пятух цап, а поп крапілам пырсь! а там...

П а ў л і н к а (смеючыся). А там ізноў фырр!..

Размахвае рукамі і хоча вырвацца. Якім мацней прыціскае яе к сабе і хоча пацалаваць; яна нібы бароніцца, а пасля хватае яго за шыю, і доўга горача цалуюцца.”

“П а ў л і н к а (папраўляе ложак, пасля прыглядаецца да фатаграфіі, цалуе яе і хавае за пазуху, прыціскаючы грудзі рукамі). А што, смачна? цёпленька?.. Га?.. Каля самага сэрцайка дзявочага... Пэўна чуеш, як яно, бедненькае, трапечацца. Выгадна табе тут, як нідзе, нікому!.. Але не, не! Гэтак не выпадае. Яшчэ трохі порана... Паслязаўтра — іншая рэч. А цяпер... (Ідзе к абразу.) Пасядзі лепш, саколік, за абразікам. Седзячы гэтак у бога за плячыма, меней будзеш мець грэшных думак у галаве, чымся песцячыся тут (паказвае) у маладой дзяўчыны.”

3. Па якіх каларытных выслоўях Сцяпана Крыніцкага і Пранціся Пустарэвіча іх можна адрозніць паміж сабой?

Сцяпан Крыніцкі: “каханенькая, родненькая”, “дзве дзюркі ў носе і сканчылося”

Пранціс Пустарэвіч: “Глупства, глупства, пане дабрудзею! Пахвалёны Езус.”, “вось-цо-да!”

4. Як ставіцца Паўлінка да сваіх бацькоў?

Паўлінка любіць сваіх бацькоў, але не жадае павінавацца іх воле, выходзіць замуж за не любімага, яна не баіцца ім пярэчыць, выказваць свае думкі, жаданні.

5. Знайдзіце ў тэксце другога акта п’есы неабходны матэрыял для характарыстыкі Адольфа Быкоўскага, Сцяпана Крыніцкага, Пранціся Пустарэвіча, падкрэсліўшы пыхлівасць, духоўную абмежаванасць засцянковай шляхты.

Адольф Быкоўскі:

Быкоўскі адкрыта дэманструе сваю "вышэйшасць" і "разумнейшасць". Дзеля гэтага ён адкрыта пагарджае ўсім "мужыцкім", асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што дзяўчына, убачыўшы разумнага, кемлівага і багатага пана, адразу дасць сваю згоду на шлюб. Ганарлівы, фанабэрысты, упэўнены ў сабе, не разумеючы камічных сітуацый, у якіх ён аказваецца. Аднак усё гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабачнасць. Нізкі, нікчэмны, мізэрны. У выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю выганяе пана са сваёй хаты.

Сцяпан Крыніцкі: застольны небагаты шляхціц 45 гадоў, клапатлівы бацька і някепскі гаспадар, але фанабэрысты, крыху сквапны, ганарлівы, самаўпэўнены, недалёкі, любіць піць гарэлку. Лічыць сябе шляхціцам, аднак усё сведчыць аб тым, што ён паводзіць сябе як звычайны селянін: у яго мове шмат прыказак і прымавак, ён трымаецца народных традыцый, з задавальненем танцуе пад “мужыцкую” лявоніху. Нават абстаноўка ў доме, дзе ён гаспадар – простая, сялянская.

Сцяпан грэбліва адносіцца да Якіма, толькі па адной прычыны – Якім з мужыкоў. Ён не зважае на тое, што настаўнік – адукаваны, цікавы чалавек, добры і адкрыты. Яму больш да душы недалёкі пусты Быкоўскі. Абмежаванасць светапогляду Сцяпана парушае шчасце яго дачкі.

Пранцісь Пустарэвіч: характарыстыка гэтага героя адразу адчуваецца ў яго прозвішчы Пустарэвіч. Гэта адвечна падвыпіўшы дзяцюк, пусты, фанабэрлівы, недалёкі, ён таксама лічыць сябе католікам – шляхтай, аднак усё ў яго паводзінах сведчыць пра адваротнае: спявае, таньчыць, гаворыць польскай трасянкай. Яго паводзіны выклікаюць смех і недарэчнасць.

7. Каму з герояў аўтар сімпатызуе, каго асуджае, высмейвае?

Аўтар сымпатызуе маладому настаўніку і яго каханай — Паўлінцы. Асуджае і высмейвае Адольфа Быкоўскага, да старэйшага пакалення адносіны дваякія - Сцяпана Крыніцкага, Пранціся Пустарэвіча аўтар адмаўляе з гумарам, мяккасць бяздейнасць Альжбеты паказвае са спачуваннем, дабрату і знешнюю грубасць Агаты – з добразычлівай усмешкай.

8. Знайдзіце ў творы прыклады камічнага паказу персанажаў і паспрабуйце адрозніць, дзе камізм не злосны (гэта значыць ужываецца гумар), а дзе — надзвычай востры, з’едлівы, іншымі словамі, пісьменнік выкарыстоўвае сатыру.

Камізм не злосны:

Нязлочны гумар адчуваецца ў паказе Пранціся Пустарэвіча, які любіць пагуляць і выпіць: эпізоды пра тое. Як ён згубіў каня, яго любімыя выслоўі, таксама любоў да ўсяго беларускага.

Камічна гучыць прозвішча Быкоўскага, калі аўлінка ўзгадвае яго і кпіць:

“Паўлінка (прыпамінаючы): Як жа ён, як?.. Здаецца, Бык... Бычок...

Сцяпан: Ага, ён, ён. Не, не так! Быкоўскі, каханенькая, родненькая, вось як. Пан Адольф Быкоўскі.

У выніку такога абыгрывання акцэнтуецца ўвага на «жывёльнай» сутнасці прозвішча пана Адольфа:

“Паўлінка (насмешліва):Але ж, калі мяне ўжо неяк, як цмокам, стала цягнуць да гэтага Бык... Бычка... Ах, якяго?..

Сцяпан (з націскам):Быкоўскага.”

Абыгрыванне прозвішча пана Быкоўскага (у розных «жывёльных» варыянтах) - адзін з прыёмаў неаднаразовага высмейвання гэтага персанажа ў творы. Так, Паўлінка, каб выведаць (удакладніць), пра якога зяця бацька вядзе гаворку, перапытваецца: “А як ж а годнасць гэтага... гэтага, ну як яго... што некалі татавым зяцем зробіцца?” Далей у вуснах персана жаў (Паўлінкі, яе маці і бацькі) гэтае прозвішча абыгрываецца ў розных варыянтах –“Альжбета: Д ыкгэт ы ж, гэты... Ты, пэўна, яго бачыла некалі... Адольф Быкоўшчык.

Паўлінка:Быкоўшчык!!

Сцяпан:Але. Але. Пан Адольф Быкоўскі!”

Акрамя гэтага шмат гумару ў сцэне, калі Быкоўскі вучыць танцаваць Паўлінку свае танцы: падзі-спаць і г.д.

Камізм востры:

Выражаецца ў эпізодзе гульні Паўлінкі з Быкоўскім у карты. Гуляючы з Паўлінкай у карты, Быкоўскі таго, хто прайграе, называе (на шляхецкі лад) гаспадаром. Паўлінка ж карыстаецца, як і прынята («па-мужыцку»), словам «дурань». Каб тонка, з пачуццём гумару, высмеяць шляхціца Адольфа, яна выкарыстоўвае гэтае слова ў двух прамых значэннях - спачатку ў той, хто прайграў, а затым – у сэнсе “неразумны, тупы, абмежаваны чалавек””. Так, пасля пройгрышу Быкоўскага Паўлінка паўтарае: Дурань пан! Дурань пан!, а потым (пасля яго рэплікі ўдакладнення гаспадар) дадае: (убок) “Які чорта гаспадар, калі дурань?”

Сватанне Быкоўскага выклікае ў Паўлінкі спачатку іронію і смех, а потым, калі ўсім стала зразумела, што за шляхетнасцю і ганарыстасцю пана нічога больш няма, — пагарду.

9. Якімі прыёмамі і сродкамі ствараюцца смешныя, камічныя сцэны, вобразы герояў? Прывядзіце прыклады.\

Асноўны выяўленчы сродак у драматычным творы – самавыяўленне героя праз дзеянне. Мова драматычнага твора насычана падтэкстам. У п ’есе сустракаемся з самымі разнастайнымі відамі ці адценнямі смеху: гумарам і сарказмам, жартам і шаржам, іроніяй і каламбурам. Камічнымі вобразамі ў «Паўлінцы» з’яўляюцца Адольф Быкоўскі, Крыніцкія і Пустарэвічы.

У п ’есе сустракаюцца параўнанні (параўнальныя звароты), якія выражаюць камічны эфект свежай вобразнасцю: “Паўлінка Перш-наперш будзе, ці я люблю, пасля - ці вельмі моцна, а пасля - ці гатоваўсё чысценька зрабіць, што чарнабрывы Якім захоча, а там, а там... і паехала, я к на непадмазаных калёсах... ;”

“Агата: Кінь ты ўжо, тудэма-сюдэма, плявузгаць, як латак у млыне! Гуляюць - няхай гуляюць;

Адольф: А панна Паўлінкаўсё жартуе. (Адвітваецца. Выходзячы, убок.) Вот так на ўсе бакі дзеўка! Адным словам, як сторублёвая кабыла.” Так, у апошнім прыкладзе з дапамогай параўнання выяўляецца сапраўднае (іранічна-з’едлівае) стаўленне Быкоўскага да Паўлінкі. Камічны эфект узрастае, калі ў адной рэпліцы выкарыстоўваецца некалькі параўнанняў якія трапна характарызуюць стан персанажа:

“Паўлінка: Што ж гэта, пан Адольф, надуўся, я к м ы ш на крупы абояк апошняе ў печ усыпаўшы?”

Гіпербала. Камічны эфект выражаюць гіпербалізаваныя выразы, у якіх выяўляецца супярэчнасць і поўная або частковая неадпаведнасць зместу фак- там рэчаіснасці, якія моцна перабольшваюцца: “Паўлінка: (Да музыкаў.) Зай- грайце, калі ласка, польку, але такую, як ведаеце... каб аж свет хадыром пай- шоў!” Выраз свет хадыром пайшоў у пэўнай ступені сінанімічны фразеалагізму свет перавярнуўся (разм. ‘адбылося такое, чаго ніколі не было’).

Фразеалагізмы. Сцяпан Крыніцкі жаліцца сваяку Пранцісю Пустарэвічу: “...дачушкамая сакатушка сплуталася з гэтым... з гэт ым бязбожнікам (Якімам Сарокам), і хоць ты ёй вар на галаву лі. Вось якую «мудрую» параду дае Пранцісь: Маладзенькая, собственно, вось-цо-да(пра Паўлінку). Бярозавай кашы не шкодзіла б, пане дабрудзею. Вылучаны гутарковы фразеалагізм (‘розгі або дубец, рэмень і пад.’) выражае камічны эфект .

Іншамоўныя словы. У п ’есе ўжываюцца іншамоўныя словы, у той або іншай ступені асвоеныя беларускай мовай. Гэта можа быць іншамоўнае слова, якое часткова або поўнасцю захоўвае свае фанетычныя асаблівасці і перадаецца сродкамі беларускай графікі. Напрыклад з польскай мовы, якія ўводзяцца ў маўленне асобных персанажаў як у натуральнай форме, так і ў дастасаванай да фанетычнага ладу беларускай мовы. Гэта выкарыстоўваецца, каб паказаць сваю прыналежнасць да шляхетнага, а не мужыцкага роду пан Быкоўскі: “Адольф (самадавольна): Хе-хе-хе! Старую трэба пшыдусіць, а маладую пшымусіць; Проша, проша, панічка! Польск. пшыдусіць - бел. прыдушыць; таксама: пшымусіць - прымусіць, проша - калі ласка.

12. Улічваючы разгляд усіх папярэдніх пытанняў, вызначце жанр п’есы Янкі Купалы «Паўлінка».

"Паўлінка" – гэта сацыяльна-батывая камедыя з элементамі вадэвіля. Асноўны канфлікт п'есы грунтуецца на сутыкненні дэмакратычнай моладзі з носьбітамі старога ўкладу жыцця.