Подробное решение Страница 346стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1. Чым адрозніваюцца драматычныя творы ад эпічных і лірычных?
Асноўнай асаблівасцю драматычнага спосабу адлюстравання жыцця з’яўляецца паказ чалавека ў дзеянні, раскрыццё яго характару праз паводзіны, учынкі, выказванні. Гэтым драматычныя творы блізкія да эпічных. Але ў эпічных творах звычайна расказваецца аўтарам пра тое, што адбывалася з героямі раней, пра падзеі, якія ўжо былі, прайшлі. У драматычных — дзеянне паказваецца, яно адбываецца непасрэдна перад намі, падзеі разгортваюцца на нашых вачах
2. Якімі сродкамі і прыёмамі паказу жыцця вызначаюцца драматычныя творы?
У драматычных творах адсутнічае аўтарскі аповед, апісанне, зрэдку сустракаюцца толькі тлумачэнні таго, як выглядае сцэна, ды рэмаркі — кароценькія заўвагі аб знешнім абліччы персанажа, яго паводзінах. Сам падзел драматычнага тэксту на часткі вельмі адметны: гэта дзея, акт, карціна, з’ява.
Драматычныя творы маюць форму дыялога — размовы дзвюх і больш асоб. Але не ўсякі дыялог, не ўсякая размова можа быць асновай для драматычнага твора. Дыялог часта прысутнічае і ў эпічных творах — раманах, аповесцях, апавяданнях, там, дзе героі абменьваюцца думкамі, што-небудзь паведамляюць адзін аднаму. У драматычных творах дыялог непасрэдна звязаны з дзеяннем, з канфліктам, што ляжыць у аснове сюжэта, ён падштурхоўвае, рухае дзеянне п’есы. Драматычныя творы часцей за ўсё сюжэтныя, заснаваныя на вострым канфлікце, барацьбе характараў. Побач з дыялогам у драматычных творах нярэдка сустрэнем і маналог, або рэпліку — разгорнутае эмацыянальнае выказванне, разважанні героя, звернутыя да гледача ці чытача.
3. Назавіце асноўныя жанры драматычнага роду. Чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго ў паказе жыцця і герояў?
Самыя даўнія з драматычных жанраў — трагедыя і камедыя. Яны ўзніклі каля двух з паловай тысячагоддзяў таму, яшчэ ў Старажытнай Грэцыі, з народных прадстаўленняў, якія разыгрываліся ў час розных свят, карнавальных відовішчаў. Трагедыя мае ў сваёй аснове вельмі востры канфлікт, непрымірымую барацьбу супрацьлеглых сіл, якая заканчваецца смерцю галоўнага героя. Камедыя — наадварот, паказвае такія жыццёвыя з’явы, якія выклікаюць смех. Смех можа быць і нязлосным, лёгкім (гумар), і вельмі з’едлівым, вострым (сатыра). Драма як жанр узнікла значна пазней. Яна адрозніваецца ад камедыі і трагедыі тым, што паказвае з’явы паўсядзённага жыцця, канфлікты, нярэдка вострыя (драматычныя), але без трагічнай развязкі.
У залежнасці ад зместу, характару дзеяння вызначаюць такія віды камічных твораў, як вадэвіль, фарс.
4. Каго вы ведаеце з беларускіх драматургаў? Прыгадайце самых выдатных драматургаў свету. Назавіце вядомыя вам творы гэтых аўтараў або пастаўленыя па іх спектаклі.
Дудараў, Пенігін, Дунін-Марцінкевіч, Макаёнак, Матукоўскі.
Шэкспір “Рамэа і Джульета”, Мальер “Недарасль”, Гогаль “Рэвізор”, Астроўскі “Навальніца” і нш.