Пытанні і заданні да раздзела

Подробное решение Страница 298стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1. Якія рысы, уласцівыя эпічным і лірычным жанрам, аб’ядноўваюць у сабе паэмы, балады, прытчы, байкі?

Эпас знаёміць нас са знешнім светам праз падзеі, вучыць бачыць і разумець розныя чалавечыя характары ў дзеянні. Лірыка дапамагае глыбей спазнаць свет чалавечых эмоцый, зразумець перажыванні іншых людзей, разабрацца ва ўласнай душы. У эпічных творах часта сустракаюцца эмацыянальныя выказванні, якія перадаюць адносіны аўтара да падзей і герояў, нават вялікія аўтарскія разважанні, якія называюцца лірычнымі адступленнямі. I наадварот, у лірычных творах, напрыклад, у пейзажнай лірыцы, вы знаходзілі апісанні, уласцівыя эпасу. Існуюць таксама творы, у якіх лірычны і эпічны спосабы адлюстравання жыцця маюць аднолькава важнае значэнне. Такія творы называюць ліра-эпічнымі. Гэта — паэма, балада, прытча, байка.

2. На прыкладзе адной з прачытаных вамі паэм раскажыце пра яе жанравыя асаблівасці: тэму, ідэю, сюжэт, вобразы-персанажы, аўтарскія перажыванні і пачуцці, адлюстраваныя ў творы.

Паэма «Магіла льва».

Янка Купала стварыў моцны і незвычайны характар — Машэку. Але праз яго лёс паэт асуджае жорсткасць і ўслаўляе дабро, чалавечнасць, высакародства.

У творы «Магіла льва» пераасэнсоўваюцца народныя легенды, паданні. Менавіта таму яна блізкая да вуснай народнай творчасці, тут выкарыстоўваюцца ўласцівыя народным песням і легендам сродкі мастацкай выразнасці. Інтанацыя паэмы ўзнёслая, велічная, яна падкрэслівае значнасць тэмы.

Важнае значэнне ў паэме маюць лірычныя адступленні, якія перадаюць пачуцці і думкі герояў, а таксама разважанні аўтара. Спалучэнне ўласцівасцей эпасу і лірыкі дае магчымасць своеасабліва, узрушана і эмацыянальна, расказаць пра важныя праблемы народнага жыцця.

3. На прыкладзе адной з балад пакажыце, што ўласціва гэтаму літаратурнаму жанру.

Балада — невялікі сюжэтны верш гераічнага ці легендарнага зместу, у якім расказваецца пра незвычайнае здарэнне. Характэрнымі асаблівасцямі балады з’яўляюцца напружаны, з элементамі фантастыкі сюжэт, трагічная развязка. Напрыклад балада «Кубак» Іагана Фрыдрыха Шылера. У аснове сюжэта — гістрыя смелага юнака-пажа, які рызыкнуў жыццём дзеля прыхаці жорсткага і ўладнага караля. Двойчы выпрабоўваючы лёс, ён загінуў у страшным віры.

У баладнага слова асаблівы лад і тон. У гэтай баладзе пануе атмасфера незвычайнага, трагічнага — малады юнак рызыкуе жыццём і выцягвае з віру кубак караля, аднак той падштурховае яго на фактычнае самагубства. І падмануты амаль фантастычным абяцаннем караля юнак гіне ў моры — гэта трагічны фінал, характэрны для балад.

4. Чым блізкія паміж сабой і чым адрозніваюцца паэма і балада?

Балад — невялікі сюжэтны верш гераічнага ці легендарнага зместу, у якім расказваецца пра незвычайнае здарэнне. Характэрнымі асаблівасцямі балады з’яўляюцца напружаны, з элементамі фантастыкі сюжэт, трагічная развязка.

Паэма (ад грэч. — тварэнне) — вялікі вершаваны, часцей сюжэтны твор, які расказвае пра важныя падзеі, апявае моцныя характары і перадае глыбокія перажыванні аўтара і яго герояў.

Спалучэнне ўласцівасцей эпасу і лірыкі дае магчымасць своеасабліва, узрушана і эмацыянальна, расказаць пра важныя праблемы народнага жыцця.

5. Што адрознівае прытчу ад іншых ліра-эпічных твораў?

Прытча адрозніваецца ад яе шыратой абагульнення, значнасцю заключанай у прыпавесці ідэі. Дзеючыя асобы прытчы не маюць ні знешніх чорт, ні "характару" .Гэта нейкі чалавек, нейкі цар, нейкая жанчына, нейкі селянін, нейкі бацька, нейкі сын. Гэта "чалавек наогул". Сэнс прыпавесці не ў тым, які чалавек у ёй намаляваны, а ў тым, які этычны выбар зроблены чалавекам. Таксама ў прыпавесці няма ўказанняў на месца і час дзеяння, паказу з'яў у развіцці: яе мэта не малюнак падзей, а паведамленне пра іх.

Асноўныя тэмы прыпавесці — праўда і крыўда, жыццё і смерць, чалавек і бог. Нельга зразумець прытчу па-за кантэкстам: яе сэнс абумоўлены прычынай, па якім прытча расказаная.

6. Што аб’ядноўвае такія літаратурныя жанры, як прытча і байка?

Байка — кароткае вершаванае апавяданне, якое мае павучальны або выкрывальны характар. Сюжэт байкі алегарычны: найчасцей расказваецца пра звычкі і паводзіны жывёл, а падразумяваюцца і высмейваюцца заганы людзей. Іначай кажучы, байка, як і прытча (невялікі апавядальны твор, які ў іншасказальным выглядзе заключае маральнае павучанне), заўсёды мае пераносны, іншасказальны сэнс.