Подробное решение Страница 296стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1. У байцы Кандрата Крапівы «Ганарысты Парсюк» асноўная думка твора раскрываецца праз іншасказанне, праз сюжэт, у якім галоўнай дзейнай асобай выступае Парсюк. Чым адрозніваецца ад папярэдняй байкі твор Уладзіміра Корбана «Музыкальная камедыя»?
Ад папярэдняй байкі твор У.Корбана адрозніваецца тым, што тут няма алегарычных асоб у выглядзе жывёл. Тут на вобразе матулі і яе сына ўвасоблены абагульнены вобраз выхавання ў сям’і, калі бацькі не заўважаюць памкненні сваіх дзяцей і штурхаюць іх на іншы, на іх думку, лепшы шлях.
2. Знайдзіце ў тэксце байкі «Музыкальная камедыя» радкі, у якіх непасрэдна фармулюецца мараль байкі. Падумайце і адкажыце, ці толькі да гэтага выпадку — захапленне хлопчыка тэхнікай — можна дастасаваць гэтую думку. Які больш шырокі, абагульнены сэнс
яна мае?
“А ў нас яшчэ бывае так часамі,
Я дам параду мамам усім чыста:
Не трэба перашкод малым рабіць.
Куды шаноўней слесарам выдатным быць,
Чым дрэнным піяністам.”
Гэтую думку можна дастасаваць не толькі да гэтага канкрэтнага выпадку, кожны з дзяцей мае права на асабістае самавызначэнне і заняцце любімай справай, каб знайсці самога сябе ў жыцці.
3. У байцы ўжываюцца яскравыя выказванні тыпу: «Ні богу свечка ні чорту качарга». Скажыце, як яны называюцца і дзеля чаго ўжыты.
Гэта народная прыказка. Яны ўжываюцца для надання байцы каларыту, вобразнасці, народнасці, абагульненасці праблемы, трапна характарызуюць герояў, надаюць камічны эфект.
4. Ці ёсць у гэтай байцы іронія, гіпербалы?
Іронія:
Падрос ён, шавялюру адпусціў,
— Ну як жа! — «Чыжыка» блямболіць
навучыўся!
Гіпербала:
Матуля ў крык: «Мой Федзя
Ды каб у бруд палез, у пыл?
Я гэтага не дапушчу ніколі!
У нас ён будзе піяністам —
Сучасным Лістам!»
«Я Шубертам, Бетховенам зрабіўся!»
— Дзе трэба і не трэба ён часціў
I талентам сваім хваліўся.