Подробное решение Страница 100стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1.Прыгадайце з пройдзенага ў сёмым класе або паглядзіце ў слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што азначаюць наступныя паняцці: «паэзія» і «проза», «лірыка» і «эпас». Параўнайце і адзначце падабенства і адрозненні паміж паняццямі «паэзія» і «лірыка», «проза» і «эпас».
Проза — адзін з асноўных відаў літаратурна-мастацкай творчасці. Невершаваная літаратура, сваім зместам звернутая на пазнанне і адлюстраванне складаных жыццёвых з'яў, людскіх узаемадачыненняў, характараў. У празаічнай форме звычайна пішуцца эпічныя творы, але могуць быць і такія, як вершы ў прозе, свабодны верш
Эпас - (гр.рассказ, апавяданне) - адзін з трох родаў літаратуры, апавядальны род. Жанравыя разнавіднасці эпасу: казка, навэла, аповесць, апавяданне, нарыс, раман і г.д. Эпас як род літаратуры прайгравае знешнюю па адносінах да аўтара, аб'ектыўную рэчаіснасць у яе аб'ектыўнай сутнасці. Эпас выкарыстоўвае разнастайныя спосабы выкладу — апавяданне, апісанне, дыялог, маналог, аўтарскія адступленні.
Паэзія — адзін з асноўных відаў мастацтва слова. Вызначаецца вершаванай формай, шырокім ужываннем слоўных вобразаў (тропаў, фігур), настроенасцю на думкі і пачуцці яркія, узнёслыя, прыгожыя, гарманічна выказаныя, як у лірычных вершах.
Лірыка — заўсёды паэзія, але паэзія — не толькі лірыка, гэта і ліра-эпічныя творы, вершы ў прозе і інш.
Лірычная паэзія заўсёды раскрывае перад намі ўнутраны свет чалавека.
У адрозненне ад эпічнага, лірычны твор, як правіла, не мае сюжэта, не паказвае чалавечыя характары ў іх развіцці і разнастайных сувязях. Лірычны твор звычайна пішацца ў форме маналога. Ён невялікі па аб'ёме. Але затое кожнае слова, кожны гук у вершы маюць асаблівае значэнне, глыбокі сэнс.
2.З мэтай паглыблення ведаў пра тэму, ідэю, праблему твора яшчэ раз прачытайце артыкул, змешчаны пасля твора «Дзяльба кабанчыка». Ахарактарызуйце пералічаныя паняцці, падмацаваўшы адказ разважаннямі аб усіх трох творах. Як гэтыя паняцці выяўляюцца ў творах розных літаратурных родаў? У якіх творах ідэя нібы фармулюецца самім аўтарам, у якіх яе трэба «вывесці» самому чытачу з апісанняў, разважанняў, выказванняў аўтара і герояў, карцін твора?
Тэма — гэта тое, пра што ідзе размова ў творы, што ў ім паказваецца, — нейкі эпізод з жыцця героя ці герояў, выпадак, падзея, жыццёвая з'ява, якая зацікавіла пісьменніка і стала асновай зместу твора.
Ідэя — гэта асноўная думка, што вынікае з усяго паказанага, вывад, выснова, якую робіць чытач, пазнаёміўшыся з творам.
Праблема — гэта тое асноўнае жыццёвае пытанне, якое пісьменнік ставіць у творы, на якое звяртае ўвагу чытача.
Гэтыя тры паняцці, у іх узаемасувязі, асабліва выразна вылучаюцца ў апавяданні «Дзяльба кабанчыка». Тэма апавядання — прыезд у госці да маці, якая адзінока жыве ў вёсцы, яе дзяцей з нагоды свежавання кабанчыка. Пісьменніка хвалюе пытанне пра тое, як складваюцца адносіны паміж дзецьмі і бацькамі ў сучасным жыцці. Гэта і ёсць уласна праблема твора. З асэнсавання ўсяго, паказанага ў творы (паводзін і выказванняў маці, дачок, Сцяпана, апісання хаты, двара, эпізода з дзяльбой кабанчыка, карціны ад'езду гасцей і г. д.), і вынікае асноўная ідэя твора: адбываецца адчужэнне дзяцей ад бацькоўскага дому, ад родных каранёў, страчваецца адказнасць за жыццё бацькоў, пакінутых дзецьмі адзінока, самотна дажываць свой век у цяжкай працы.
Праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, дарэчы, хвалюе не толькі празаікаў, але і паэтаў. Нагадаем зноў верш Рыгора Барадуліна:
“Трэба дома бываць часцей”. Абодва па-свойму ставяць адно пытанне, адну праблему, даюць, па сутнасці, аднолькавы адказ на пытанне, выказваюць адну ідэю.
Крыху іншы па тэматыцы блок драматычных твораў: А.Дудараў “Вечар” і “Кім.
У п’есе “Вечар”
Тэма — жыццё састарэлых людзей у “неперспектыўных вёсках”.
Ідэя — асэнсаванне пражытага жыцця, падвядзенне вынікаў, пакаянне.
Праблема — знікненне вёсак і іх жыхароў.
У п’есе “Кім”
Тэма — Хлопчык Кім імкнецца выратаваць сваю прыёмную матулю і захаваць сям’ю.
Ідэя — перавага спараўднага кахання над усімі праблемамі
Праблема — барацьба дабра і зла ў душы.
3.Вы ўжо сустракаліся з такімі паняццямі, як аповед, апісанне, партрэт, пейзаж, дыялог, маналог. Знайдзіце адпаведныя прыклады ў разгледжаных творах і пакажыце, у якім родзе літаратуры яны сустракаюцца часта і ў якім амаль зусім не сустракаюцца. Чаму?
У п’есе амаль не сустракаецца апісанне пейзажу, няма аповяду, рэдка вызвначаецца партрэт, затое заўсёды ёсць дыялог і маналог.(Кім, Вечар)
У прозе усе вышэй адзначаныя паняцці сустракаюцца паўсюдна (Дзяльба кабанчыка)
У вершах прысутнічае ў асноўным пейзаж, аповед, апісанне.