Подробное решение Страница 55стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1.Хто, на вашу думку, з'яўляецца галоўным героем п'есы? Чаму вы так лічыце? Абгрунтуйце сваю думку.
Галоўным героем п’есы з’яўляецца Кім — трынаццацігадовы хлопчык з нялёгкім лёсам, менавіта ён знаходзіцца ў цэнтры падзей п’есы: прыёмны сын Юліі, як пасля высвятляецца — сапраўдны сын Ігара Каралёва. Разумны, шчыры, глыбокі, клапатлівы хлопчык, адданы сваёй прыёмнай матулі, іншым дзецям з дзіцячага дому сямейнага тыпу. Вобраз Кіма з’яўляецца асноўным у п’есе. Асноўная ідэя гэтага вобраза – сцвярджэнне думкі аб тым, што чалавек з юных гадоў павінен несці адказнасць за блізкіх, быць чулым і моцным у любых жыццёвых абставінах, мець актыўную жыццёвую пазіцыю.
2.Як вы ставіцеся да таго, што Кім хадзіў да багатых людзей, выдаваў сябе за іх сына і выпрошваў грошы на лячэнне Юлі?
Кіа нельга асуджаць. Ён не хацеў, каб яго блізкі чалавек памёр, калі ён не мог выратаваць сваю сапраўдную матулю, то ён лічыў магчымым выратаваць прыёмную, да якой прывязаўся і палюбіў.Яму нялёгка гэта рабіць, аднак любоў да сваёй матулі пераважае сорам.
3.Паназірайце за мовай Кіма і падумайце, ці дапамагае яна лепш зразумець характар падлетка.
На працягу ўсёй аповесці, мова Кіма насычана цікавымі зваротамі — “мэм”, “мадмуазэль”, ён ветлівы, разважлівы, начытаны хлопчык, ён цытуе знакамітыя творы, шмат ведае, клапоціцца пра ўсіх, ён маленькі мужчына,эрудыт, для яго характэрна пачуццё гумару, філасоўскія развагі, ён лічыць сябе даволі дарослым, шмат ведае, любіць іранізіраваць, можа паставіць у тупік любога дарослага сваімі развагамі. Неардынарная асоба, чулы, адказны хлопчык, у якога ранімая душа.
4.Якім чалавекам вам уяўляецца Юля?
Юлія — прыгожая, летуценная, вельмі добрая, шчырая, самаадданая, здольная на сапраўднае каханне, вельмі любіць і песціць сваіх прыёмных дзетак, якія адказваюць ёй узаемнасцю.
5.Што ў характары Ігара Каралёва вы ўхваляеце, што — асуджаеце?
У Ігара Каралёва быў цяжкі лёс — яго пакінула маці на падаконніку на вакзале, ён ведае, што такое выжыванне, звонку ён здаецца жорсткім і бессардэчным, аднак у душы — гэта недалюблены матуляй дзіцёнак.
У яго нямала дрэнных звычак і рыс характару: ён лаецца, займаецца бандытызмам, у яго жорсткі, напорысты і бясстрашны характар, ён самаўпэўнены, рэзкі, часам вельмі брыдкаслоўны і ваяўнічы. У свеце Каралева вядуць разборкі з дапамогай кулакоў і стрэлаў. Магутнасць забяспечваюць тоўстыя пачкі "зялёных". Імі ж аплачваецца адданасць целаахоўнікаў - усё зробяць, толькі пстрыкні пальцамі.
Аднак у яго захавалася нямала і станоўчых рыс: ён здольны пакахаць, у глыбіні душы ён добры, міласэрны, прамадушны, ён не страціў чалавечнасці, у глыбіні душы ён жадае вырвацца з жорсткага і бруднага свету мафіі.
6.Якія жыццёвыя, маральныя праблемы ўздымаюцца ў п'есе Аляксея Дударава «Кім»?
У кожным чалавеку ёсць кропля святла і чысціні, нават у самым дрэнным. Праўда, у большасці гэта глыбока схавана пад грузам пражытых гадоў і назапашаных памылак. Але калі абставіны змяняюцца, змяняюцца і людзі, становяцца чысцей і дабрэй. Каханне топіць лёд у сэрца, дапамагае змяніцца людзям, выратоўвае ад смяротных хваробаў…гэтай гісторыяй аўтар сцвярджае каштоўнасць біблейскай ісціны аб тым, што людзі павінны любіць і падтрымліваць адно аднаго.
7.«Дамалюйце» словамі фінал п'есы. Як, на ваш погляд, будуць (або могуць) складвацца жыццёвыя лёсы герояў твора?
Хацелася, каб Юля вярнулася з Германіі здаровай, у яе нарадзіўся дзіцёнак, каб Кім пасябраваў з бацькам, каб яны пачалі жыць вялікай, сяброўскай сям’ёй.
8.У чым вы бачыце жанравую адметнасць п'есы?
Асаблівасць жанра — гэта крымінальная меладрама.