Подробное решение Страница 102стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
2.Успомніце, што вам вядома пра віды народных песень (сямейна-абрадавыя, каляндарна-абрадавыя, лірычныя). Да якога віду адносяцца песні, з якімі вы пазнаёміліся, у якіх жыццёвых сітуацыях яны выконваліся?
Песні можна аднесці да сямейна-абрадавага, вясельнага віду. Яны выконваюцца падчас вясельнага абраду.
3.Уважліва перачытайце тэкст песні «Бяроза з лістом». Звярніце ўвагу на тое, як многа ў ёй памяншальна-ласкальных слоў, пяшчотных зваротаў. Якія перажыванні выклікаюць гэтыя словы?
У песні “Бяроза з лістом” сустракаюцца памяншальна-ласкальныя словы і пяшчотныя звароты: “лісточак”, “мамулька”. Яны выклікаюць сум, ад таго, што дачцэ прыйдзецца развітвацца з маці, любоў да сваёй матулі, перажыванні аб будучым лёсе дзяўчыны.
4.Вызначце агульнае ў будове народных песень. З чым звязаны паралелі са светам прыроды, пастаянныя звароты да яе сіл?
У будове песень ёсць агульныя рысы:
Паўторы слоў, выкарыстанне памяншальна-ласкальных суфіксаў, абодва вершы маюць форму дыялога, пытальыя і клічныя сказы.
У свеце народнай фантазіі прырода і чалавек нібы роўныя: бяроза з лістком размаўляюць, сумуюць, як і маці з дачкой. Такое адухаўленне прыроды стварае асаблівы настрой, асаблівую пранікнёнасць песні.
5.Якая з народных песень спадабалася вам найбольш? Што сугучнае свайму настрою вы ў ёй пачулі? Якія выяўленчыя сродкі (эпітэты, параўнанні, метафары) робяць гэтую песню прыгожай і выразнай?
“Бяроза з лістом”:
Эпітэты: белая бяроза, мамулька родная
Метафары: восень шумела