Подробное решение Страница 283стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1. Гэты твор расказвае пра нашага найвыдатнейшага дзеяча культуры, пісьменніка, першадрукара, перакладчыка Бібліі на беларускую мову. Што вы яшчэ ведаеце пра Скарыну, пра яго дзейнасць за мяжой і на Радзіме? Чаму так высока ацэньваюць дзейнасць Скарыны нашчадкі? Якім паўстае Скарына з твора Янкі Сіпакова «Кантрабанда»?
Выданні Скарыны з'яўляюцца ўнікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу.
Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Яна адыходзіць ад царкоўных традыцый не столькі сваім складам і зместам (дзе многа кананічнага), колькі агульнай накіраванасцю, жывым духам і свецкай хрысціянскай прыўзнятасцю, грамадскімі, нацыянальна-патрыятычнымі, гуманістычнымі і асветніцкімі тэндэнцыямі. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці. Яны ўяўляюць сабой сукупнасць уступных, заключных і каментуючых матэрыялаў, якія дастасаваны да адпаведных біблейскіх кніг і ствараюць з імі і з усёй Бібліяй разам арганічную цэласнасць. Асноўную ролю адыгрываюць «предьсловия» і блізкія да іх па функцыях «сказання». У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх — адпаведна 2 і 21. Большасць даследчыкаў адносіць прадмовы і сказанні да адной жанравай разнавіднасці, на думку іншых (У. Конан, В. Дарашкевіч, А. Яскевіч) — сказанні бліжэй да пазнейшых беларускіх пропаведзяў, казанняў. Яны звычайна больш сціслыя, адрозніваюцца сваёй стылістыкай, красамоўствам, насычаны багаслоўскай рыторыкай.
Кнігі Скарыны прызначаліся для прыватнага і сямейнага чытання, выкарыстання ў царкоўных службах і свецкіх бібліятэках. Францыск Скарына ўлічваў адсутнасць у ВКЛ і ўсёй Усходней Еўропе развітой кніжна-пісьмовай традыцыі па перапісванні біблейскіх зводаў, недастатковае знаёмства з імі свецкіх і нават царкоўных колаў. Асобныя рукапісныя зводы Бібліі («Генадзіеўская Біблія» 1499, «Дзесятаглаў» Мацея Дзевятага 1502—07, «Пяцікніжжа» дзяка Фёдара 1514) не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза — тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны — пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні — сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі.
Даследчыкі адзначаюць стылявы і жанравы сінкрэтызм асноўных твораў Францыска Скарыны, дасканаласць выяўленчых сродкаў, публіцыстычнасць, экспрэсіўнасць, прытчавы і алегарычны характар, багацце гістарычных, філасофскіх, тэалагічных каментарыяў, сугучнасць узнёслай моўнай стылістыцы кніг Бібліі.
У вершы Скарына паўстае сапраўдным патрыётам сваёй радзімы, знаўцай роднага слова, чалавекам высокаадукаваным, гатовым на многае дзеля сваёй краіны і друкарска-асветніцкай справы.
2. Звярніце ўвагу на жанравыя асаблівасці балады «Кантрабанда».
Пра якія падзеі (сучасныя ці з даўняй гісторыі або ўзятыя з паданняў, легенд) аўтар расказвае?
• Які сюжэт у творы (спакойны, напружаны, драматычны)?
• Ці ёсць у творы элемент загадкавасці, таямнічасці?
• Якую ролю ў характарыстыцы герояў твора адыгрывае дыялог?
Свае адказы на гэтыя пытанні падмацуйце прыкладамі з твора.
У баладзе рассказваецца пра падзеі з даўняй гісторыі – пачатку кнігадрукавання на Беларусі і культурна-асветніцкай дзейнасці Ф.Скарыны.
“Бо з Прагі тут нейкі Скарына
Кнігі злаўчыўся вазіць на радзіму,”
“Спяшаўся дадому Скарына
(а гэта быў ён — вы пазналі?).
Коней сцябалі абое —
I «пан», і «фурман» коней гналі.
Глядзеў на «фурмана» з усмешкай Скарына —
Усё-ткі правёз кантрабанду ён з Богам!”
У творы сюжэт напружаны (калі фурманку прыпынілі на граніцы), у некаторых момантах нават іранічны (размова Ф.Скарыны з вартай).
“— Гэй, што ты вязеш праз граніцу? —
Чужая злавалася мова:
Пыталася варта сурова,
Шукала упарта ахова,
Шукала яна кантрабанду
У брычцы, як позняя восень, парожняй, —
Не верыла,
Што праз граніцу парожнімі ездзіць можна.”
“— Кнігі?
Ад іх толькі зло...
Бэсцяць кнігі наш люд паспаліты...
— I ты супраць кніг, падарожны?!
Які малайчына, глядзі ты!
А ведаеш, думаю я, што прыйдзе часіна такая:
Нам скажуць
Скарыну таго затрымаць,
I мы, будзь ты пэвен, яго затрымаем!
I кнігі тады мы яго
Папалім усюды ў краіне...
— Чакайце, а кнігі ж святыя, пра Бога...
Дык як жа паліць іх?..”
У баладзе прысутнічае элемент таямічнасці і загадкавасці: мы не адразу здагадваемся, што ў фурманцы едуць Скарына і…:
“Бо гэты «фурман» — быў найлепшы друкар,
Украдзены ў караля самога.
Ехаў Скарына Францыск друкаваць свае кнігі дома.”
Дыялог у баладзе дазваляе аўтару не толькі паказаць характар Ф.Скарыны, але і зрабіць супрацьпастаўленне з людзьмі, якія знаходзіліся ў варце на граніцы.
Ф.Скарына амаль кпіць над невуцтвам і сляпым выконваннем загадаў варты:
“Бо з Прагі тут нейкі Скарына
Кнігі злаўчыўся вазіць на радзіму,
Якую чамусьці пакінуў.
— Кнігі?
Ад іх толькі зло...
Бэсцяць кнігі наш люд паспаліты...
— I ты супраць кніг, падарожны?!
Які малайчына, глядзі ты!
А ведаеш, думаю я, што прыйдзе часіна такая:
Нам скажуць
Скарыну таго затрымаць,
I мы, будзь ты пэвен, яго затрымаем!
I кнігі тады мы яго
Папалім усюды ў краіне...
— Чакайце, а кнігі ж святыя, пра Бога...
Дык як жа паліць іх?..”
А выказванні варты дэманструюць недалёкасць, невуцтва, выслужлівасць, фанабэрыстасць, самаўпэўненасць і глупства разваг гэтых людзей:
“— Павінен
Сказаць я табе, чалавеча,
Што ты — кацянятка сляпое:
Можна паліць і святое, калі нам загад ёсць на тое.
Ты знаеш, і Бога самога
Мы можам паслаць на спаленне,
Калі непрыдатным ён стане
Для нашага раптам малення...”