Подробное решение Страница 286стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1. Якімі вы ўяўляеце герояў балады: пажа, караля, каралеўну? На чыім баку сімпатыі паэта?
Паж уяўляецца прыгожым маладым юнаком – статным, моцным, адважным. Прыгожая і спагадная каралеўна. Кароль уяўляецца жорсткім, уладным, самаўпэўненным, бязлітасным самадурам, які прывык да выканання любога свайго жадання.
2. Якія радкі балады перадаюць найбольш напружаныя моманты дзеяння?
“Але юнак апярэдзіў прыбой,
Надзеі на Бога усклаў,
I кінуўся ўніз са скалы крутой,
Нырнуў і ў прорве прапаў.
I агарнула прыдворных трывога,
Шкада ўсім стала хлапца маладога.”
“I раптам бліснула нешта з вады:
То не лебедзь крыламі б’е,
Змагаецца з хвалямі паж малады.
Ён правай рукою грабе,
А ў левай кубак высока трымае,
I крык захаплення над прорвай лунае.”
“I вір мяне пацягнуў, павалок
З нястрымнай сілай на дно,
А знізу сустрэчны імчаўся паток,
I яны зліліся ў адно.
I так мяне біла, круціла, вярцела:
Я думаў, душа адарвецца ад цела.”
“I ўжо да мяне падплывала акула,
Драпежніца кроў сваім носам пачула.
I стала мне жудасна, ледзь не самлеў,
Мой дух агарнуўся тугой:
Ніхто не ўратуе, я ў прорве вісеў
Сам-насам са смерцю ліхой,
Не чуючы добрага слова людскога,
Сярод страшыдлаў прадоння марскога.
I тут на мяне з багровай імглы
Накінуўся спрут-васьміног,”
“Каралеўну спалохаў бацькаў загад:
«Калі ласка, я вельмі прашу,
Зазнаў ён і так небяспекі шмат,
Не губіце жывую душу,
Не прымушайце юнага пажа,
Няхай хто з рыцараў храбрасць пакажа».
“I прасвятлела душа юнака,
Каханне адолела страх.
Румянцам палае ў красуні шчака,
I слёзы ў яе на вачах.
I кінуўся хлопец у вір галавою,
Каб шчасце знайсці ці пакончыць з сабою.”
3. Чаму кінуўся ў вір юнак-паж у першым і другім выпадку?
У першым выпадку ён вырашыў даказаць каралю, што ў яго свіце ёсць смелыя і адчайныя людзі, не баязліўцы, адважныя і лоўкія.
У другім выпадку – абяцанне караля аддаць руку дачкі-каралеўны, якую юнак пакахаў, зняло з яго страх смерці і ён кінуўся ў вір.
4. Якое ўражанне выклікае апісанне бурлівага мора аўтарам у пачатку балады і з аповеду юнака? Якія эпітэты, параўнанні, метафары дапамагаюць стварыць адпаведны настрой?
Мора здаецца вельмі небяспечным, шумным, стыхійным, страшным, жудасным.
Эпітэты: чорная прорва, вір шалёны, чорныя нетры, бурлівая плынь, імклівая чарада, струменем іскрыстым, нястрыманая сіла, Ненажэрная прорва, парпуровая глыб, дзівосныя рыбы, гадаў агідных, мясістых, нетрах барвістых, багровай імглы
Метафары: вір шалёны шумеў і бурліў; Паток, што вір усмоктваў, глытаў; Ненажэрная прорва яго не забрала; I вір мяне пацягнуў, павалок; I вір падхапіў мяне ў тое ж імгненне I вынес наверх, Бог паслаў мне збавенне».
Параўнанні: I пырскі фантанам віліся ў паветры; I плёскат, і булькат, і клёкат, і шып —Нібы стрэўся агонь з вадой; Навокал усё бушавала, дрыжала, Быццам мора яшчэ адно мора раджала; I пашчу Харыбда ашчэрыла зноў,Таемны разявіла зеў,I туды, як у лейку, з гулам і свістам Вада палілася струменем іскрыстым; Пада мною была пурпуровая глыб,
Нібы шлях у пякельную мглу.
5. Ці можна параўнаць душу караля з «ненажэрнай прорвай»? Абгрунтуйце сваю думку.
Душа караля і сапраўдны падобна “ненажэрнай прорве”, якая прагла жорсткіх уцех, смяротных забаў. Ён разумеў, што ў другі раз юнаку так не пашанцуе, але ўсё ж падштурхнуў юнака да фактычнага самазабойства, паабяцаўшы руку каралеўны.
6. Як вы лічыце, ці адбываліся апісаныя ў баладзе падзеі на самай справе?
На нашу думку гэта мастацкая фантазія аўтара.