Подробное решение Страница 280стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1.Трагічны выпадак, пра які расказвае напісаная А. Куляшовым у 1942 годзе «Балада аб чатырох заложніках», сапраўды адбыўся з сям’ёй партызанскага камандзіра бацькі Міная — Міная Піліпавіча Шмырова. Як апісаныя падзеі раскрываюць бесчалавечную сутнасць фашызму?
Каб знішчыць партызанскага камандзіра, фашысты ўзялі ў заложнікі яго дзяцей і сястру, а калі ён не з’явіўся — бязлітасна растралялі. Нельга нават уявіць, якімі патрэбна быць зверамі, каб застраліць маленькіх дзяцей. Старшны, крывавы твар фашызму адкрываецца перад намі.
2.З самага пачатку ў баладзе ўзнікае вобраз жыта, потым ён паўтараецца («сын у сне гаворыць аб жыце»). Які сімвалічны сэнс мае гэты вобраз?
Жыта — сімвал жыцця, міру. Нездарма меньшаму хлопчыку яно сніцца:
Сын у сне гаворыць аб жыце,
Па якому
Пойдзе дадому.
Але ён не пойдзе дадому, чытач гэта разуме і ад гэтага кантрасту словы гучаць вельмі трагічна.
3. Радкі гэтага твора часта «разрываюцца» на асобныя словы, асабліва ў пачатку балады. Як вы думаеце, чаму?
Гэта дапамагае аўтарау лаканічна, чотка пранізліва-рэзка намаляваць страшную карціну гібелі дзяцей бацькі Міная.
4. Сюжэт гэтай балады характарызуецца выключнай напружанасцю. Якое слова абазначае яго кульмінацыю (вышэйшы момант напружання)?
На нашу думку гэта слова “Стрэл”.
5. Якія радкі найлепш выказваюць аўтарскія адносіны да падзей?
Апошнія радкі:
Вось і ўсё.
Перад бацькам Мінаем
Станьце, ўсе бацькі, на калені!