Подробное решение Страница 278стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1.Гэты твор напісаны ў 1943 годзе і прысвечаны трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Які паэтычны троп ужывае аўтар для характарыстыкі часу?
Аўтар ужывае вобразы-сімвалы каменю (вобраз ворагаў), зярнят (маладых салдат), дарогі (шляху перамогі, ўляху дадому).
2.Праз якую ўмоўную сітуацыю перадае Аркадзь Куляшоў бязмежную самаахвярнасць маці? Якія эпітэты дапамагаюць стварыць вобраз жанчыны?
Маці, якая пасеяла зерне, у надзеі, што калі яно ўзышло, то і сыны вернуцца дадому, але немагчыма ўзрасці зерню на камені. Мацярынскае гора такое вялікае, што ёй лягчэй ператварыцца ў камень, чым застацца жыць у адзіноце, так перадаецца ў вершы самаахвярнасць маці.
“Ля каменя ўпала
Цярплівая маці ў знямозе”
“Старымі рукамі
Твой дол падмятала б штодня я”.
“I каменю маці казала:
«Вады табе мала
I матчыных слёз табе мала,
Цяпер я крывёю
Сваёю
Цябе праклінаю:
Ты станеш зямлёю,
А каменем стану сама я».”
3.Як пераасэнсоўваецца ў творы народны выраз «акамянець з гора»? Якія яшчэ народныя выслоўі ўжываюцца ў творы?
Каб сын вярнуўся дадому жывы і з перамогай, маці была гатова на ўсё, у тым ліку і праклясці камень, ператварыць яго ў зямлю, самой стаць каменем, каб даць магчымасці ўзыйсці зярнятам.
У творы ўжываюцца народныя выслоўі:
“На шчасце і ўдачу пасеяла маці зярняты”
“Не ўзыдуць зярняты,
Бо ўпалі на камень шчарбаты.”
“Не раз на ім сеялі, але ні разу не жалі.”
“Цяпер я крывёю
Сваёю
Цябе праклінаю:
Ты станеш зямлёю,
А каменем стану сама я».”
4.Твор Аркадзя Куляшова «Маці» — гэта балада. Як і паэма, балада — ліра-эпічны жанр. Параўнайце прачытаныя вамі паэму Янкі Купалы «Магіла льва» і баладу Аркадзя Куляшова «Маці», звяртаючы ўвагу на сюжэт, вобразы-персанажы, аўтарскія адносіны да падзей, мову і аб'ём твора. З якімі фальклорнымі жанрамі пераклікаюцца гэтыя творы?
“Магіла льва” расказвае паданне пра асілка Машэку, які з-за няшчаснага кахання стаў зверам і разбойнікам.
У паэме “Маці” расказваецца пра матулю. Якая адправіла на вайну свайго сына, а каб ён вярнуўся на шчасце пасадзіла зерне. Але камень не даў яму расці. Матуля пракляла яго і ён ператварыўся ў зямлю, а маці — у камень.
У “Магіле льва” дзейнічае налдзелены незвычайнай сілай асілак Машэка, а таксама яго каханая дзяўчына Наталька. У паэме “Маці” — галоўная гераіня матуля, якая гатова на самаахвярнасць дзеля сваіх дзяцей.
У “Магіле льва” аўтар шкадуе Натальку, асуджае і спачувае Машэку, у творы “Маці” аўтар суперажывае жанчыне і яе гору.
“Магіла льва” — вялікая па памеры паэма, якая складаецца з 20 раздзелаў, у “Маці” невялікі па аб’ёме памер. Мова “Магілы льва” узнёслая, эмацыянальная. У паэме“Маці” — узнёслая, сумная, урачыстая.
Магіла льва” прераклікаецца з жанрам фальклорным жанрам быліны, падання, “Маці” — пераклікаецца з фальклорным жанрам казкі, легенды.
5.Звярніце ўвагу на фотаздымак манумента ў гонар маці-патрыёткі (скульптары Андрэй Заспіцкі, Іван Міско, Мікалай Рыжанкоў; архі-
тэктар Алег Трафімчук). Ён прысвечаны Настассі Фамінічне Купрыянавай з беларускага горада Жодзіна, пяць сыноў якой аддалі жыццё за Радзіму ў час Вялікай Айчыннай вайны. Параўнайце лёс Н. Ф. Купрыянавай з лёсам герані балады Аркадзя Куляшова «Маці». Якія яшчэ творы пра Вялікую Айчынную вайну вы ведаеце? Якая агульная думка іх аб'ядноўвае?
Паэма “Маці” — мае глыбокі сімвалічны сэнс і ў вобразе галоўнай гераіні мы знаходзім абагульнены вобраз усіх матуль, якія адправілі на вайну сваіх дзяцей і не дачкаліся іх. Скамянелі ад гора. У Беларусі створана шмат твораў пра Вяліую Айчынную вайну. Напрыклад кніга Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”, М.Лынькоў “Васількі”, “Пра Ваяку Мішку і яго таварышаў” і г.д. Творы пра вайну падкрэсліваюць яе нечалавечую сутнасць, зверства, якое не павінна больш паўтарыцца на нашай зямлі.