Янка Купала. Магіла льва

Подробное решение Страница 261стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Сцісла перакажыце сюжэт твора. Які момант у развіцці дзеяння з'яўляецца найбольш напружаным?

Жыў-быў у беларускай вёсцы асілак-юнак Машэка. Ён пакахаў дзяўчыну Натальку. Збіраўся на ёй жаніцца. Каб зарабіць грошы на васелле, пагнаў плыты пад Кіеў. А калі вярнуўся назад дазнаўся, што яго любая дзяўчына жыве з багатым панічам у палацы, забыўшы яго. Крыўда і боль ператварылі Машэку ў злоснага звера, разбойніка, які забіў шмат людзей. Аднойчы ён напаў на карэту, дзе ехала Наталька. Ён узгадаў свае былыя пачуцці і прывёў яе ў сваё сховішча. Аднойчы ноччу Наталька яго забіла. Машэку пахавалі ў высокай магіле, якую назвалі “Магілай льва”, пазней тут узнік горад Магілёў. Самы напружаны момант — калі Наталька забівае Машэку — адразае яму галаву.

2.Знайдзіце звязаныя з развіццём дзеяння апісанні прыроды, якія папярэджваюць нас аб тым, што адбудзецца нешта страшнае.

“Людзей не знаў лес гэты хмурны,

Зайздросна сцежкі свае крыў,

Адно сваім дном Днепра бурны

З вясны да восені ўдаль плыў.

А з пушчы вырваўшысь на поле,

Шумеў і грозны слаў праклён,

Што не даваў яму лес волі —

Давіў галлём з усіх старон.”

3.Якім быў галоўны герой паэмы Машэка ў юнацтве? Знайдзіце ў пачатку твора эпітэты, якія найбольш выразна вызначаюць яго характар.

У юнацтве Машэка быў добрым, адкрытым, сапраўдным асілкам:

“Асілкам гэтакім адроду

Машэка быў ў сваёй радні, —

Дзіцём нясці ўжо мог калоду,

Якой трох сталых — не маглі.

Але хоць сілу меў такую, —

Нікому крыўды не рабіў, —

Натуру меў ён залатую,

Як бы ягнём, патульны быў.”

Эпітэты: залатая натура, машэка-асілак, патульны быў.

4.Што змяніла, зламала Машэку? Якім ён стаў? Пацвердзіце свае словы ўрыўкамі з тэксту. Як змяніліся адносіны паэта да свайго героя? Як ён цяпер называе Машэку?

Машэку зламала каханне да дзяўчыны Наталькі, якая кінула яго і пайшла жыць у плац да пана.

“Сплыла і ўся яго надзея

Дажыць у радасці жыццё.

Каханне ў сэрцы гэтак сеяў,

А жаць прыйшлося пракляццё.”

Крыўда і жаданне помсціць з’ядала сэрца і душу Машэкі. Ён вельмі пакутаваў:

“Падчас бліжэй к двару падходзіў,

Страшэнна кляў і выгражаў,

I страх на стражу ўсю наводзіў,

Якую пан сабе дзяржаў.

Але не меў Машэка сілы

Такой, што сцены б разваліў

Туды, дзе вораг з яго мілай

Пасцель пуховую дзяліў.

Не мог на мак яму змяць косці,

Пракляцце толькі прызываў,

Ад сцен адходзіў з большай злосцю

I штосьці жудкае кнаваў.”

З цягам часу злосць і прага помсты, нянавісць да ўсяго свету праглынула Машэку і ён збягае ў лес і ператвараецца ў сапраўднага лютага звера, які адсякае людзям галовы:

“У муках страшных дачакаўся

Машэка першых дзён вясны

I з вёскай роднай папрашчаўся,

Уцёк з радзімай стараны.

У пушчу ўцёк, у ёй асеўся,

Змяніўся ўвесь, як ваўкалак,

У скуру воўчую адзеўся

I стаў на жыр выходзіць так.”

Аўтраскія адносіны таксама мяняюцца, ён называе Машэку “звер”, “ваўкалак”, “кат”.

5.Ці можна нейкім чынам апраўдаць тыя зверствы, якія чыніў Машэка?

На наш погляд такія зверствы нельга апраўдаць, як не дрэнна было Машэку, забойства не магло прынесці яму палёгкі, а ён, наадварот, прынёс гора многім нявінным людзям.

6.Прачытайце словы, у якіх Янка Купа.па, адступаючы ад сюжэта, разважае пра страшную сілу помсты. Якое значэнне ў творы мае гэтае лірычнае адступленне, як яно характарызуе самога паэта?

Што ёсць на свеце горш ад помсты,

Што знойдзеш ад яе страшней,

Каго не згоніць з сцежкі простай,

Не ўкіне ў цьму, за ноч цямней?

Душу і думы атумане,

Ачэпіць зводным павуццём

I распасцяжыць уладанне

Над целам, над усім жыццём.

Засела так яна ў Машэкі,

I суладаць з ёю не мог,

Крыві б пусціў, здаецца, рэкі,

I ў іх бы з крыўдай сваёй лёг.

Крывёй ці віннай, ці нявіннай

Насмерць упіўся бы з душой,

Другіх губіў бы і сам гінуў,

Абы цярпеў чужы і свой.

У гэтым лірычным адступленні аўтар выказвае асуджальныя адносіны да тых, хто апантаны помстай. Аўтар сцвярджае думку, што помста не прынясе палёгку, а толькі зробіць яшчэ горш. Лірычнае адступленне накіравана да чытача, каб глыбей раскрыць сэнс змены Машэкі, расказаць пра тое, што яго зрабіла лютым зверам і “ўкінула ў цьму, за ноч цямней”.

7.Якой вам уяўляецца Наталька? З дапамогай якіх параўнанняў, эпітэтаў стварае аўтар яе партрэт?

Наталька надзвычай прыгожая маладая дзяўчынка, у якую моцна закахаўся Машэка:

Наталька ў вёсцы між сваімі

Найпрыгажэйшаю была,

Грудзямі, шчочкамі, вачыма,

Як мак, між макамі цвіла.

Павеўна, як даспелы колас,

Ішла наперад у танок,

З грудзей гарачых звонкі голас

Змяняла ў песню — як званок.

Прыхільна хлопцы аглядалі

Яе павабны гібкі стан,

Дый толькі сціха уздыхалі...

Адзін Машэка быў тут пан.

Эпітэты: павабны гібкі стан, грудзей гарачых, звонкі голас.

Параўнанні: як мак між макамі цвіла, павеўна, як даспелы колас, змяняла песню, як званок

8.Якія ўзнёслыя сповы знайшоў паэт, каб перадаць прыгажосць і сардэчнасць беларускіх дзяўчат? Якое пачуццё аўтара заключана ў гэтых словах?

“О, шмат прыгожанькіх дзяўчатаў

Старонцы нашай Бог прыдбаў!

Царэвіч ехаць мог бы ў сваты

К ёй не адной, каб толькі знаў.

Душы і сэрцайка такога,

I той бязмернай дабраты

Шукаці хіба толькі ў Бога, —

Ў другіх людзей не знойдзеш ты.

На беларускую дзяўчыну,

Калі тут праўду ёй аддаць,

Ніхто йшчэ каменем не кінуў

I не паважыцца кідаць.”

Аўтар выказвае глыбокую любоў, павагу, замілаванне да беларускіх дзяўчат, лічыць іх самымі лепшымі.

9.Як тлумачыць паэт здраду Наталькі? Асуджае ён дзяўчыну ці шкадуе?

Наталька, якую Машэка прынёс у сваю бярлогу, была ўжо даўно не той, каго ён пакахаў. Яна даўно жыла ў палацы, прывыкла да раскошы. Наталька не любіла Машэку больш:

Спазнаўшы панскія раскошы,

Дзіцё сяла і грамады,

Не мела сіл змагчы ў пустошы

I адзіноцтва, і жуды.

Хоць на Машэку спазірала

Прыхільным поглядам падчас,

А ўсё у думках штось кнавала,

Агонь благі ў вачах не гас.

На нашу думку, аўтар шкадуе дзяўчыну, якая здрадзіла самой сабе, пайшоўшы ў палац с панам. Ён параўноўвае яе з русалкай:

А толькі бедную Натальку

Жыццё з ім цешыць не магло,

Як тую грэшную русалку —

Жывыя людзі і святло.

10.Чаму Наталька забіла Машэку? Як паставіліся да яе ўчынку людзі? Якую ацэнку ён выклікае ў вас?

Наталька забіла Машэку, бо яна не кахала яго, не хацела жыць з ім, лічыла яго зверам, разбойнікам не вартым жыцця. Людзі ўсхвалілі ўчынак дзяўчыны, падзівіліся яе смеласці.

11.Што вы можаце сказаць пра інтанацыю твора, яго гучанне?

Інтанацыя ў паэме ўзнёслая, велічная, на працягу твора яна пераходзіць ад узнёслай да трывожна-напружанай, калі расказваецца пра смерць Машэкі.

12.Растлумачце сэнс назвы твора. У якіх яшчэ вядомых вам фальклорных творах тлумачылася паходжанне назваў мясцін? Што збліжае паэму «Магіла льва» з легендамі?

“Магіла льва” — гэта народнае паданне пра паходжанне горада Магілёва, па народных вераваннях тут недалёка ад магілы Машэкі заснаваўся гэты горад.

З легендамі паэму збліжае:

Гэта фантастычня гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях, якія адбываліся ў мінулым.

Гісторыя нясе своеасаблівы выхаваўчы сэнс (помста можа ператварыць чалавека ў звера).

Напрыклад “Курган” Кпалы, легенды пра возера Нарач, Свіцязь.

13.З сёмага класа вы ведаеце паэму Янкі Купалы «Курган». Успомніце гэты твор і паспрабуйце вызначыць, чым ён блізкі да паэмы «Магіла льва» па настроі, адносінах да мінуўшчыны, выкарыстанні фальклорных прыёмаў і вобразаў.

Паэма Я.Купалы “Курган”, як і паэма Коласа “Магіла льва” — па-мастацку апрацаваныя і пераасэнсаваныя беларускія народныя паданні. У паэме Янкі Купалы «Курган» праз сутыкненне гусляра і князя паказваецца лёс народнага мастацтва, яго сіла і непадкупнасць. У паэме «Магіла льва» Янка Купала таксама стварыў моцны і незвычайны характар — Машэку. Але праз яго лёс паэт асуджае жорсткасць і ўслаўляе дабро, чалавечнасць, высакародства. Гэтыя паэмы можна назваць ліра-эпічнымі — спалучэнне ўласцівасцей эпасу і лірыкі дае магчымасць своеасабліва, узрушана і эмацыянальна, расказаць пра важныя праблемы народнага жыцця.

Агулнае тут і ўшанаванне гісторыі свайго народа,якой бы яна не была, якімі крыўдамі ні поўнілася. Абодва творы таксама аб’ядноўвае і сувязь з фальклорам, выкарыстанне фальклорных прыёмаў і вобразаў.