Пытанні і заданні да раздзела

Подробное решение Страница 259стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Назавіце асноўныя адзнакі эпічнага роду. Адкуль бярэ пачатак гэты род літаратуры?

Асаблівасцю эпічных твораў з’яўляецца шматбаковы паказ жыцця чалавека ў разнастайных яго праявах. Вобразы герояў раскрываюцца пры апісанні пісьменнікамі іх учынкаў і паводзін, партрэта, мовы, ролі пейзажу ў стварэнні вобраза, у аўтарскай характарыстыцы. Эпічныя творы даюць шырокія замалёўкі дзейнасці чалавека, паказваюць шматграннасць праяў яго жыцця. Гэты род літаратуры бярэ пачатак з фальклору, народнай казкі.

2.Якія віды народных, фальклорных апавядальных твораў вы ведаеце? Назавіце іх, прывядзіце прыклады.

Да эпічных жанраў у фальклоры адносяцца казкі (Дзед і баба, кот і ліса, лісіца і журавель), паданні, легенды (пра возера Нарач, Свіцязь), сказы, прыказкі, прымаўкі.

3.Чым адрозніваецца апавяданне ад навелы, аповесць ад апавядання? Пакажыце гэта адрозненне на прыкладах твораў, змешчаных у вучэбным дапаможніку або іншых, прачытаных вамі твораў.

Невялікія творы, у якіх характар чалавека раскрываецца праз асобныя падзеі, здарэнні ў яго жыцці, называюцца апавяданнямі.

Разнавіднасцю апавядання з’яўляецца навела — невялікі твор, які расказвае аб незвычайным, выключным здарэнні ў жыцці чалавека і мае нечаканую развязку. Прыкладам таму можа паслужыць вывучаны ў папярэднім класе твор «На Каляды к сыну» Змітрака Бядулі.

Аповесць большая за апавяданне, сюжэт яе звычайна складаецца з некалькіх эпізодаў, якія звязаны з галоўным героем і ахопліваюць значны перыяд яго жыцця. Па характары развіцця дзеяння, па сюжэце аповесць таксама больш складаная, чым апавяданне. Часцей за ўсё ў ёй расказваецца пра адзін чалавечы лёс, але ў сувязі з лёсамі іншых людзей. Прыкладам аповесці можа быць твор Янкі Брыля «Сірочы хлеб», вывучаемы ў сёмым класе, які складаецца з шэрагу эпізодаў з жыцця Даніка Мальца

4.Якія прыёмы і сродкі паказу жыцця выкарыстоўваюцца ў эпічных творах? Ахарактарызуйце іх.

Аповед — паведамленне пра падзеі, што адбываліся ў жыцці герояў, пра паводзіны, учынкі герояў.

Важную ролю адыгрывае апісанне —падрабязная перадача, пералічэнне прыкмет, асаблівасцей розных з’яў жыцця, месца дзеяння, карцін прыроды (пейзаж), знешняга выгляду герояў (партрэт), іх мовы, манеры гаварыць, розных прадметаў, рэчаў. Апісанне нярэдка пераходзіць у аўтарскую характарыстыку. Пісьменнік знаёміць нас з героем, характарызуючы яго як чалавека, паказваючы яго схільнасці, адносіны да жыцця, да іншых людзей. Але пісьменнік звычайна малюе не проста вобраз чалавека. Як правіла, гэта абагульнены вобраз, тып, характар, якому аўтар надае пэўныя якасці, рысы, аблічча. Узнікае так званы вобраз-характар. Праз узаемаадносіны з іншымі вобразамі раскрывае ўнутраны свет героя, яго думкі і пачуцці. Праз пейзаж пісьменнік перадае настрой чалавека, яго перажыванні, радасныя ці журботныя, праз партрэт раскрывае рысы характару: дабрыню, лагоднасць ці суровасць.

Мова, манера гаварыць, выказваць свае думкі — таксама важны прыём. Адзін гаворыць вельмі коратка, сцісла, другі любіць паразважаць, падзяліцца сваімі думкамі, перажываннямі. Манера гаварыць залежыць не толькі ад асабістых схільнасцей чалавека, але і ад таго, як адносяцца да яго іншыя людзі.

5.Супастаўце паняцці: эпас — проза. Паспрабуйце вызначыць (можна з дапамогай Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў), ці аднолькавае значэнне гэтых паняццяў-тэрмінаў. Калі не аднолькавае, то ў чым яны збліжаюцца і чым адрозніваюцца?

Проза — адзін з асноўных відаў літаратурна-мастацкай творчасці. Невершаваная літаратура, сваім зместам звернутая на пазнанне і адлюстраванне складаных жыццёвых з’яў, людскіх узаемадачыненняў, характараў. Эпас (ад грэч. epos - слова, расказ, песня), адзін з трох асноўных родаў мастацкай літаратуры (разам з лірыкай, драмай). Асноўныя празаічныя жанры Э. - раман, аповесць, апавяданне. У беларускай літаратуры да ўзораў Э. адносяцца «Песня пра зубра» М.Гусоўскага, «Новая зямля» Я.Коласа, «Людзі на балоце» І.Мележа і інш.

У празаічнай форме звычайна пішуцца эпічныя творы, але могуць быць і такія, як вершы ў прозе, свабодны верш.