Подробное решение Страница 192стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1. Што вы ведаеце з біяграфіі Васіля Быкава? Якія акалічнасці жыцця пісьменніка паслужылі або маглі паслужыць матэрыялам для стварэння аповесці «Жураўліны крык»?
Васіль Быкаў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён быў двойчы паранены. Ён прайшоў праз ад вайны і тое, што ён перажыў і адчу, магло легчы ў аснову гэтай аповесці.
2.Якія творы Васіля Быкава вы чыталі? Ці ведаеце, па якіх творах пісьменніка створаны кінафільмы?
Васіль Быкаў - аўтар самых пранізлівых кніг пра вайну. Па яго творах былі пастаўлены дзесяць фільмаў, балет і опера. Экранізаваныя, у прыватнасці, былі "Трэцяя ракета", "Альпійская балада", "Пастка", "Дажыць да світання", "Воўчая зграя", "Абеліск", "Сотнікаў", "Знак бяды".
4.Выберыце аднаго (або двух для параўнання) персанажаў аповесці і пакажыце, як раскрываецца характар у паводзінах чалавека, яго адносінах да выканання загаду, да салдацкага абавязку, да таварышаў, у яго размовах, знешнім выглядзе, як усё гэта адпавядае яго папярэдняй «біяграфіі».
Пшанічны:
Сквапны, асцярожны, недаверлівы, баязлівы,Свіст звяртаецца да яго толькі адным словам “мурло”. Яго натуру ён зразумеў адразу. Пшанічны жыве па прынцыпе “Свая рубашка бліжэй да цела”.
“ Ва ўсякіх абставінах ён зробіць не болей як для адводу вачэй і як-небудзь сябе не пакрыўдзіць.” З самага пачатку вайны ён марыў здацца немцам. Ён трымаўся падалей ад усіх, не з кім не дзяліўся, быў аднаасобнікам. Аднак у эпізодзе з кашай, дзе ўсе складвалі свом харчам, ён прыхаваў ежу, а на чужую са смакам паквапіўся, не ведаючы, што яго сала таксама ў кашы зварана. У ім даўно зніклі ўсе прыкметы добрага і шчырага чалавека. Вось як апівае яго аўтар: “Пшанічны крыва ўсміхнуўся сваім мардатым адкормленым тварам”. Такім чалавекам Пашнічны стаў не выпадква. У яго быў цяжкі лёс. Яго родных – бацьку і маці раскулачылі і саслалі ў Сібір. Ён гадаваўся ў родзічаў, аднак не адчуваў сябе любімым і патрэбным. А кляймо сына кулака зачыніла ўсе дарогі перад даволі таленавітым юнаком. А ў хуткім часе ён азлобіўся, адасобіўся ад усіх. У душы стаў ненавідзець савецкую ўладу. Якая адабрала ў яго ўсё. Нават калі немцы напалі, ён адчуваў радасць. Спадзяваўся, што гэта перайначыць яго жыццё і ён здолее паказаць усім чаго ён варты на самой справе.
Старшына Карпенка:
Чалавек моцнага характару, здольны на самаахвяраванне. На старшыну заўсёды можна пакласціся: ён не падвядзе. Гэда адчуваюць усе шасцёра ваййскоўцаў, пакінутых на пераездзе. Ён устойліва і мужна пераносіць ўсе нягоды вайны, яе нечалавечыя выпрабаванні і ў той жа час застаецца звычайным чалавекам з натуральнымі, простымі марамі пра канец вайны, пра здароўе, пра жыццё. Аўтар апісвае яго як “каржакаватага, упэўненага ў сабе, уладарнага камандзіра”
На рахунку Карпенкі яшчэ і фінская вайна, адкуль ён вярнуўся з узнагародай.
Ён вопытны воін, аптыміст, чалавек моцнага характару, “дбаў пра іншых і ніколі асабліва не клапаціўся аб сабе. Здаралася, ён заставаўся на нядоўга камандзірам батальёна, даўжэй — камандзірам роты, немцы асабліва яго нідзе не білі, звычайна выходзіла так, што і Карпенка, налаўчыўшыся, даваў добрай здачы. Ён не вельмі палохаўся сам, пільна сачыў за боем, не даваў спуску баязліўцам, байцы трошкі крыўдавалі на яго за лішнюю строгасць, але ў баях цанілі крыклівага старшыну.”
Гэта чалавек верны прысязе і сваёй Радзіме. Нават смяротна паранены, ён аддаваў загады, заклікаў біць немцаў.
5.Як бы вы растлумачылі паводзіны Пшанічнага і Аўсеева ў крытычнай сітуацыі? Знайдзіце адказ на гэтае пытанне ў іх ранейшым жыцці.
Пашнічны і Аўсееў — людзі з асаблівымі лёсамі. У кожнага з іх была свая сцяжынка, якая прывяла іх да самых нізкіх інстынктыўных паводзін самазахавання. Пшанічны наіўна лічыў, што будзе прыняты немцамі і нават атрымае добрую пасаду пры іх, бо пры савецкай уладзе яго лічылі ні кім, другі — у самы цяжкі час бяжыць з полю боя, бо не прывык у жыцці змагацца з цяжкасцямі, пераадольваць сябе, быць самаахвярным.
6.Чаму аповесць называецца «Жураўліны крык»? Які сэнс гэтай назвы і як ён раскрываецца ў дачыненні да аднаго з герояў твора?
“Жураўліны крык” — гэта сум, журба па заўчасна загінуўшых маладых хлапчуках, які гінулі невядомымі героямі. Трагедыя гібелі, бесчалавечнасці вайны, жорсткая праўда яе — не ўсе былі героямі, нехта бег, сдаваўся, а нехта, як Карпенка, Світс, Фішар і Глечык выконвалі свой патрыятычны абавязак да канца.
У чаканні свайго апошняга бою і прадчуваючы сваю хуткую гібель, васемнаццацігадовы Глечык раптоўна чуе крык журавоў і яго сэрца ўзгадвае ўсе лепшыя яго гады жыцця. Усведамлення хуткай гібелі цяжка лажыцца на сэрца, асабліва, калі ён убачыў маленькае жураўля:
“— Курл!.. Курл!.. Курл!..
Наўздагон за зніклай чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыламі, не дужа высока ляцеў, быццам шкандыбаў у паветраным абшары, адсталы, падбіты журавок. Ад яго амаль ча-лавечай роспачы аж здрыгануўся здзіўлены Глечык, нешта суладнае сваім затоеным пакутам пачуў ён у тым жалобным голасе, і грымаса болю і жалю скрывіла яго круглявы хлапечы твар. А журавель крычаў, кідаў у ветраны прастор дарэмныя гукі трывогі, махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай выгчнастай шыяй, але дагнаць чародку не мог.”
Юнаку стала шкада жураўлёнка, ён бачыў у ім сябе — адзінокага, пакінутага на смерць і моцнай прагай жыцця ў маладым сэрцы. Усё жыццё пранеслася ў яго перад вачамі. Але хлопец здолеў пераадолець сябе перад будучыняй, праявіўшы сябе заўчасна пасталелым мужчынай, з жалезнай воляй:
“Ён разумеў, што гэта канец, і з усяе сілы зацяў у сабе нясцерпную журботу душы, у якой вялікаю прагай да жыцця ўсё біўся далёкі прызыўны жураўліны крык...”
7.Складзіце падрабязны план аповесці, даўшы загаловак кожнаму яе раздзелу. Для назваў раздзелаў вазьміце асобныя сказы з тэксту. Напрыклад, раздзел першы можна назваць так: «Дарогу трэба перакрыць на суткі», другі раздзел — «Байцы на пераездзе рупна ўляглі ў рабст,» і г. д. Падрыхтуйце па гэтаму плану характарыстыку кампазіцыі твора.
1 частка — “Дарогу трэба перакрыць на суткі”
2 частка — “Байцы на пераездзе рупна ўляглі ў работу”
3 частка — “На пераездзе першы ўчуў нядобрае баец Пшанічны.”
4 частка — “Свая рубашка бліжэй да цела, а жыццё для яго даражэй за ўсё”
6 частка — “Так спакваля ў гэтую пакінутую людзмі будыніну сышліся яны пяцёра…”
7 частка — “Дурны я чалавек... вось. Шалёны, безгаловы... — казаў Свіст. — Наогул абармот. Толькі цяпер зразумеў гэта...”
8 частка — “Адно з двух, думаў Аўсееў, ці ўсе яны на чале з старшыной — круглыя асталопы, ці ён сам — ныцік і трус.”
10 частка — “Ціхае і прыгожае было маленства Васількі Глечыка.”
11 частка — “Нялёгкае было жыццё сялянскага хлопца Карпенкі”
12 частка — “Калі страляніна за лесам сціхла, Фішар схамянуўся ад свае трывожнай задуменнасці і схапіў лапатку...”
13 частка — “Ад паспешнай хады Пшанічны разагрэўся, расшпіліў каўнер шыняля і трохі сцішыў крок.”
14 частка — “Ён вельмі дакладна адчуваў свой абавязак і ўжо набраўся рашучасці да канца выканаць яго...”
15 частка — “Карпенка рвануў дзверы і зычным голасам, здольным узняць полк, закрычаў у старажоўку:
— У ружжо!!!”
16 частка — “Аўсееў пакутаваў і ўсё папракаў сябе, прадчуваючы хуткую гібель, папракаў, што не знік ноччу, калі стаяў на варце.”
17 частка — “ўвесь гэты восеньскі панылы абшар напоўніўся бязладным страшэнным грымоццем.”
18 частка — “Страляніна паменшала, і абцярушаны зямлёй, замурзаны, спа-кутнелы Глечык адарваўся ад сваёй вінтоўкі.”
19 частка — “Хлопец невыразна адчуваў, што, перажыўшы яго, ён ужо не мог застацца ранейшым — ціхмяным, боязкім Глечыкам, нешта новае — мужнае і цвёрдае — уваходзіла ў яго характар.”
Аповесць мае цікавую кампазіцыю. Завязка дзеяння — шасцёра байцоў застаюцца на чыгуначным пераездзе. Каб затрымаць фашыстаў на суткі. Кульмінацыя —няроўны бой з немцамі, пасля якога Глечык забівае бегучага наўцёкі Аўсеева. Развязка — Глечык маральна гатовы прыняць свой апошні бой.
Твор падзелены на часткі, якія не толькі адлюстроўваюць падзею аднаго дня, але і зазіраюць далёка ў мінулае. Кожны баец у розных частках аповесці ўзгадвае сваё мінулае, адчувае шкадавання і сум. Перад намі праходзяць не толькі вобразы байцоў, але і іх гісторыі жыццця, які дазваляюць зразумець матывы іх паводзінаў і адносін да свайго абавязку.
8.У творы расказваецца пра адзін эпізод пачатку вайны. Чаму аўтар назваў твор аповесцю, а не апавяданнем?
Па характары развіцця дзеяння, па сюжэце гэты твор таксама больш складананы чым апавяданне. Тут вядзецца расказ пра лёсы некалькіх бацоў, якія былі пакінуты ля пераезду,каб на суткі стрымаць немцаў.
9.Услед за творам змешчана выказванне пісьменніка і крытыка Алеся Адамовіча. Знайдзіце ў гэтым выказванні абзац, дзе вельмі сцісла, коратка і дакладна характарызуецца змест аповесці, сэнс усяго, што паказана ў творы.
Шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе Першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. Адчуванне страшэннай і незразумелай катастрофы. I нявер'е, што гэта праўда, што гэта можа быць. I рэальнасць — усе шасцёра бліжэй за ўсіх да той злавеснай сілы, якая сунецца з захаду і перад якой усё, гэткае, здавалася, надзейнае, незразумела адступіла і адступае. А яны асталіся — загад і абавязак, — хоць кожная жылка крычыць, патрабуе не чакаць.