Подробное решение Страница 175стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
2.Твор падзелены на часткі. Прыдумайце назву кожнай частцы, перакажыце іх змест. Якая вас найбольш уразіла і чаму?
1 частка — Параненае ласяня (маленькае ласяня адбілася ад маці і яго ўгрыз воўк. Ласяня сцякала крывёю, лежачы пад кустом, тут яго знайшоў ляснік і аднёс дадому.)
2 частка — Смачнае малако (ляснік выратоўвае ласяня, прыпыняе кроў, накладвае павязку, корміць параненага. Ласяня знаёміцца з дзецьмі лесніка: маленькім хлопчыкам і дзяўчынкай, які дапамагаюць бацьку выхадзіць цялятка).
3 частка — Губаты — лепшы сябр. (Ласяня выздаравела і вельмі пасябравала з дзецьмі лесніка. Аднак той імкнуўся адпусціць яго ў лес. Напачатку Губаты адчуў кліч знаёмай прасторы, але пасля халоднай і калючай сустрэчы незнаёмай пррыроды, ён памкнуўся вярнуцца. Дзеці бегалі і клікалі яго, насуперак бацькавым словам, яны не хацелі з ім развітвацца.)
4 частка — Смерць Губатага.(Ласяня ператварылася ў моцнага маладога лася, якому не ставала волі. У рэшце ляснік вырашыў адвесці яго ў лес, падалей ад дому. Надзеўшы ласю мех на галаву ён прывёў яго ў Налібоцкую пушчу. Так Губаты стаў прывыкаць да дзікай прыроды.Аднак тое, што ён не баяўся людзей каштавала яму жыцця. Аднойчы яго напаткалі браканьеры і застрэлілі).
3.Уважліва прачытайце першую частку. Знайдзіце ў тэксце словы, з якімі ляснік звяртаецца да ласяняці. Якім чалавекам, мяркуючы па гэтых словах, уяўляецца вам ляснік?
Ляснік паўстае ў апавяданні, як чулы, уважлівы, любячы прыроду і ўсё жывое чалавек. Убачыўшы параненае ласяня ён гаворыць яму:
“— Ну, што з табою, маё цялятка? Ножку зламала, гойсаючы, ці матка цябе кінула?.. — і яшчэ рукою палэпаў яго па спіне, ад чаго яно зноў заплюшчыла вочы, задрыжала, сціснулася.
Той раптам, як толькі даткнуўся да раны, адхапіў — як ад агню — руку, што стала чамусьці чырвона-яркай, абцёр яе аб зямлю.
— Ды вось яно што!.. — усклікнуў. — Ваўке цябе парвалі... Беднае ты маё, бязвіннае...
I ён хуценька ўстаў, нарваў паблізу травы і ёю, прыціс-каючы, выцер ніжэй раны, кінуў убок, зноў вырваў і працягнуў жмут да калена — услед за яго рухам нага запякла, зайшлася ад болю. Адляцелі і зазвінелі мухі.
— Трэба ратаваць цябе, цяля маё, — сказаў ляснік”.
Ляснік — добры, міласэрны, ён выратоўвае ласяня, спачувае яму, шкадуе, як асабістага дзіцёнка. У гэтага чалавека — залатое сэрца і добры характар.
4.Раскажыце пра жыццё Губатага ў сям'і лесніка. Як малюе пісьменнік дзяцей, жонку лесніка? Якімі словамі перадае адчуванні і думкі Губатага?
Губаты хутка прывык да свайго новага жыцця, ён палюбіў дзяцей, гуляў з імі, але адначасова адчуваў і цягу на волю. Яго кармілі, песцілі, толькі хатняя жывёла, чуючы ў ім ляснога звера баялася і цуралася яго. Усё гэта мы бачым вачыма Губатага, ён быццам чалавек, які дае характарыстыкі акружаючым яго людзям. Жонка лесніка бачыцца яму невялікай і поўненькай жанчынай, добрай і спагадлівай:
“— Божа, ты мой божа! — пабедавала гаспадыня, збіраючыся выходзіць на двор. — Гэтакае маленечкае, колькі яшчэ там пажыло, а ўжо такі боль... Хай яе з такой доляй!.. Хоць дзікі звер, але як шксда...
Жанчына, накульгваючы, падалася з хаты”.
Вельмі палюбіліся Губатаму дзеці:
“Найбольш ласяня пасябравала з гаспадаровымі дзецьмі — з хлопчыкам і дзяўчынкаю. Яно не ведала, каго больш з іх любіла. Відаць, абаіх пароўну. З імі яно і дурэла, бегала па двары, брала з іхніх рук смачны хлеб, салодкія цукеркі і пернікі, ад іх яно атрымала смешную, нават дураслівую мянушку — Губаты.
Прыдумаў гэта хлопчык. Усё дзівіўся, што ў яго, ласяняці, такая гарбатая морда, абвіслая верхняя губа, а пасля і выдумаў: «Губаты!» Падклікалі яго адным з цялём клічам: «Цяля-цяля!» — а мянушку вось далі такую.”
Паважаў лесніка:
“Палюбіла шчыра гаспадара, добрага і спагадлівага чалавека”.
Аповед гісторыі ад імя ласяняці, аўтрарам абраны не выпадкова. Гэтым сцвярджаецца, што кожная жывая істота мае душу, свой унутраны свет, адчувае і боль, і радасць, плача ад адчаю, сумуе без сяброў. Гэтым аўтар таксама перадае эмацыянальна-псіхалагічны стан людзей праз іх учынкі і паводзіны, як бы ўкладвае гэтыя чалавечыя адчуванні ў свядомасць маленькага ласяняці, выкарыстоўваючы прыём адухаўлення.
5.Ці згодны вы са словамі лесніка, якія ён гаворыць сваім дзецям, калі яны не адпусцілі Губатага на волю: «Добра вы робіце, дзеці, і нядобра...»?
З гэтымі словамі можна пагадзіцца: ласяня павінна жыць на волі, як дзікі звер, нельга яго трымаць у хатняй гаспадарцы, аднак дзеці вельмі палюбілі ласяня, перажывалі за яго і не змаглі зразумець словы бацькі. На нашу думку, лясніку, вопытнаму чалавеку, патрэбна было ўсё ж пакінуць Губатага на волі, магчыма гэта захавала б яму жыццё. Губаты адразу адчуў, што тыя людзі, якія ішлі «ціха, зладзеявата азіраючыся», мелі нейкі нядобры намер. Але ён, прывыклы да таго, што людзі не рабілі яму нічога дрэннага, нават не зварухнуўся з месца. Людзі не былі для яго ворагамі, ён іх не баяўся.
6.Першыя ўражанні Губатага ад жыцця на волі. Знайдзіце радкі пра гэта і прачытайце іх уважліва. Аб чым яны сведчаць?
“За выганам пачаўся малады лес, які знаёма запахнуў зеленню, смалой, расою, — і ў душы Губатага нешта як варухнулася, захацелася бегчы, і ён, ужо нічога не помнячы, не азіраючыся, мінуў маладняк і памчаў у глыб лесу. Стары сасоннік яшчэ болей завабіў нечым невядомым, родным, мілым, што ён адчуў такое вялікае шчасце, якое, здаецца, не толькі поўніла грудзі, але і ахмяліла зусім. Ён прабег яшчэ, тыцнуўся ў высокую траву і нечакана, зморшчыўшыся, спыніўся: гэта былі калючыя ажыны.
Губаты хутка выблытаўся назад, адчуваючы, як гараць агнём падрапаныя ногі, прайшоў крыху, асцярожна дакра-нуўся мордай да высакаватага густога ядлоўцавага куста — і зноў хуценька адскочыў, адчуваючы, што запякла наколатая далікатная мыза. Ап'яненне воляй прайшло, і ён адчуў, што шмат чаго тут не ведае, а вось леснікоў двор знае ўжо да драбніц, адчуў, што і лес сустрэў яго непрыхільна.”
Гэта сведчыць аб тым, што адарванае ад леса ласяня, якое жыло ў спрыяльных умовах і не ведала, як здабываць сабе ежу і выжываць, не было падрыхтавана да выхаду ў свет. Усяму гэтаму не мог навучыць яго ляснік, а маці ў ласяняці ўжо не было. У маленькага было мала шанцаў выжыць без ведання своеасаблівых лясных законаў.
7.Падрыхтуйце вуснае разгорнутае паведамленне пра Губатага, выкарыстоўваючы пры гэтым мастацкі тэкст. Як пейзажныя малюнкі дапамагаюць раскрыць адчуванні ласяняці?
Губаты — маленькая ласяня, якое было паранена ў лесе ваўком і сцякала крывёй. Тут яго занйшоў ляснік, які, каб выратаваць яго ад смерці, забраў малое цяля да сябе. “—Трэба ратаваць цябе, цяля маё, — сказаў ляснік, пад-сунуў пад жывот ласяняці спачатку адну, а пасля і другую руку, падцягнуў, выносячы з-пад кустс, пасля падкінуў, высока падняў, што ў ласяняці не толькі абвіслі доўгія белаватыя ногі і не маглі дастаць зямлі, але і закружылася ад непрывычкі галава, і панёс, блытаючыся ў роснай папараці, што па грудзі рабіла вільготнай яго вопратку.”
У гэты момант ласяня бачыць краявіды і ўзгадвае сваю матулю, якая вадзіла яго сюды і “. Яны з маці часта стаялі тут, на беразе, і з вялікай цікавасцю глядзелі туды, гадаючы, што там за жыццё...”
Прынёсшы звера ў хату, ляснік прыпыніў кроў, апрацаваў рану ласяня. Напачатку, яно думала, што зараз памрэ ад болю, аднак праз некаторы час яму стала лягэй і яно адчула голад: “і нават нечакана - боль пачаў паціху слабець, пакідаючы толькі пра сябе напамінак, шчымлівы зуд, і здалося, што параненая нага, якая торгала, палягчэла, стала лёгкая-лёгкая. Мужчына гладзіў яго па галаве, шыі, і яно сцішылася, ткнулася галавою да цвёр-дага долу, стомлена, але з палёгкаю заплюшчыла вочы, адчуваючы, што будзе жыць, што небяспека праходзіць, прападае, а замест яе прыплывае спакой ды суцяшэнне, што стала менш балець, а пасля раптам захацелася есці”
Карміць ласяня памаглі лесніку яго дзеці — хлопчык і дзяўчынка, якія моцна палюбілі і пасябравалі з ім. Ласяня таксама палюбіла дзяцей, яны дурэлі разам, хлопчык прыносіў яму ежу штодня і розныя прысмакі.
У адзін з дзён леснік вырашыў адпусціць ласяня на волю, калі яно акрыяла. У гэтым эпізодзе малюнкі прыроды дапамагаюць нам зразумець жаданне Губатага вярнуцца да людзей:
“За выганам пачаўся малады лес, які знаёма запахнуў зеленню, смалой, расою, — і ў душы Губатага нешта як варухнулася, захацелася бегчы, і ён, ужо нічога не помнячы, не азіраючыся, мінуў маладняк і памчаў у глыб лесу. Стары сасоннік яшчэ болей завабіў нечым невядомым, родным, мілым, што ён адчуў такое вялікае шчасце, якое, здаецца, не толькі поўніла грудзі, але і ахмяліла зусім. Ён прабег яшчэ, тыцнуўся ў высокую траву і нечакана, зморшчыўшыся, спыніўся: гэта былі калючыя ажыны.
Губаты хутка выблытаўся назад, адчуваючы, як гараць агнём падрапаныя ногі, прайшоў крыху, асцярожна дакра-нуўся мордай да высакаватага густога ядлоўцавага куста — і зноў хуценька адскочыў, адчуваючы, што запякла наколатая далікатная мыза. Ап'яненне воляй прайшло, і ён адчуў, што шмат чаго тут не ведае, а вось леснікоў двор знае ўжо да драбніц, адчуў, што і лес сустрэў яго непрыхільна.”
Дзці знайшлі яго і бацька не здолеў ім адмовіць. Ён застаўся ў гаспадарцы, аднак хутка падрос і стаў моцным маладым ласём, якога клікала воля. Леснік адвёз яго у Налібоцкую пушчу і іпакінуў там.
Тут малюнкі прыроды дапамагаюць нам убачыць як непрыязна сустрэў лес і звяры новага суседа, як цяжка было Губатаму прызвычаіцца да здаецца, сваёй стыхіі.
У апошнім эпізодзе лася забіваюць браканьеры. Гэта здараецца таму, што Губаты прывык давяраць людзям і ён не пабег, убачыўшы іх.
8.Фінал апавядання трагічны. Падумайце, як пісьменнік ставіцца да таго, пра што расказвае. Што яго хвалюе, што ён асуджае?
Сваім апавяданнем Г.Далідовіч хоча нас папярэдзіць аб небяспецы: чалавек становіцца падобным на драпежную жывёлу. Паўнацэннае жыццё ў будучыні залежыць ад добрай волі і розуму чалавека, які не павінен быць забойцам. Трэба жыць у згодзе з прыродай, вучыцца ў яе гармоніі і красе, бо прырода — наш дом. Мы і прырода — непадзельнае цэлае. Чалавек не мае права быць жорсткім, заставацца абыякавым да прыроды. Гуманныя адносіны да ўсяго жывога ўзбагачаюць асобу чалавека, абуджаюць найлепшыя чалавечыя якасці
9.Складзіце план апавядання.
1. Знаходка лесніка.
2. Выратаванае ласяняці.
3.Сяброўства Губатага з дзецьмі.
4.Развітанне з лесніком.
4.Жыццё ў Налібоцкай пушчы.
5.Сустрэча з браканьерамі.
6.Расплата жыццём.