Подробное решение Страница 136стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1.Які настрой пануе ў гэтым творы? Падбярыце адпаведныя выразы з тэксту.
У вершы пануе ўзнёслы і рамантычны настрой:
“Свяці, кахання чыстая зара!
Свяці — пачуццяў сэрцаў не азмрочвай —
Над доляй плугара і песняра
I над высокай доляю жаночай.”
2.Раскрыйце сэнс метафары, якую ўжывае паэт, каб вызначыць пачуццё кахання. У якіх яшчэ з вядомых вам вершаў каханне звязвалася з вобразамі зоркі, заранкі?
“Кахання чыстая зара” — пачуццё каханне – самае моцнае, яркая, як зорка ў жыцці чалавека. Яно дорыць шчасце, асвятляе душы, пакідае незабыўныя эмоцыі, каханне – узнёслае пачуццё, здольнае падняць душу чалавека да зор. Таму яго часта параўноўваюць з зоркай і заранкай – самымі прыгожымі прыроднымі з’явамі ў свеце.
М.Багдановіч “Раманс зорка Венера”, А.Куляшоў“Бывай”.
3.У вершы арганічна спалучаюцца філасофскія і інтымныя матывы. Прачытайце радкі, у якіх сфармулявана галоўная думка твора. Чаму, на вашу думку, аўтар ужывае слова «сапраўды»? Да каго яно звернута?
“Бо, сапраўды, на свеце без кахання
Жыцця няма — ёсць толькі існаванне.”
Аўтар ужывае слова “сапраўды”, каб сэнсава падкрэсліць праўдзівасць і ісціннасць выказвання. Яно звернута да ўсіх людзей, чытачоў.
4.Вызначце асаблівасці рыфмоўкі радкоў у творы.
Гэта васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны двума перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія – сумежнай рыфмай. Схема -абабабвв.
5.Верш А. Грачанікава «Свяці, кахання чыстая зара!» — гэта актава. Прачытайце ў Споўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, у чым адметнасць актавы як класічнай формы верша. Чаму яна мае такую назву, якая супадае з музычным тэрмінам?
Актава — васьмірадковы верш, які часцей за ўсё пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуецца па схеме абабабвв.
Актава ў музыцы – восьмая ступень гаммы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.