Максім Багдановіч. Трыялет

Подробное решение Страница 136стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Так сапраўды бывае: глянеш на сонца — і на нейкі час у вачах становіцца цёмна. Але праз імгненне яшчэ ярчэй відаць тое, што вакол. Чаму паэт звярнуўся да такой з'явы?

Магчыма, паэт сцвярджае, што той, хто бачыў сонца і вытрымаў яго гарачы позірк, ужо не страшныя ні цемень ночы, ні рогат тых, хто не зведаў на сабе моцнай яскравасці сонечных промняў.

2.Здаецца, што паэт ведае нейкую таямніцу, недаступную тым, хто смяецца з яго. Як вы думаеце, што ён мае на ўвазе, калі гаворыць пра сонца і «цемень вечнай ночы»? Што перамагае?

Перамагае сонца — бо яно павінна саграваць сваім святлом і цяплом душы тых, хто зняверыўся, хто сагнуўся пад цяжарам жыцця.

3.Некаторыя радкі гэтага верша паўтараюцца, несучы іншы настрой і падтэкст. Раскрыйце яго і падрыхтуйце выразнае чытанне твора.

Паўтараюцца радкі: “Калісь глядзеў на сонца я”, “Мне сонца асляпіла вочы”.

Настрой верша задуменны.Падтэкст: аўтар мае ўвазе не асляпленне сонцам, а тое, што ён стаў больш ярчэй, інакш глядзець на жыццё.

4.Прачытайце ў Слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што такое трыялет. Праверце, ці адпавядае верш Максіма Багдановіча класічнай кампазіцыі трыялета.

Трыялет — форма лірычнага верша з васьмі радкоў, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Такім чынам, першы радок паўтараецца тройчы, другі — двойчы.

Верш Багдановіча адпавядае гэтай форме.