Подробное решение Страница 135стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1.Адам Міцкевіч нарадзіўся на Навагрудчыне і ўсё жыццё апяваў сваю радзіму ў паэзіі. З чым звязаны для лірычнага гэроя ўспамін пра раку Нёман?
Для лірычнага героя Нёмана — месца, дзе ён правёў маленства і адчуў горыч першага нераздзеленага кахання. Нёман — спрадвечны пейзажны вобраз нашай геаграфічнай і этнічнай прасторы, які трывала замацаваўся ў нацыянальнай літаратуры як апазнавальны сімвал беларускага краю. Гэты гідронім у творчасці Міцкевіча выступае як топас радзімы.
2.Знайдзіце ў вершы зваротак і растлумачце яго ролю.
Лірычны герой звяртаецца да ракі Нёман, называючы яго “рэчкай маёй радаводнай”. Паэт з любасцю і ўсхвалявана прамаўляе слова "Нёман", бо яго вобраз — гэта нібы душэўна блізкі суразмоўца, якому аўтар давярае любоўныя згадкі, сваю шчырую споведзь.
3.Чаму выраз «рэчка мая радаводная» паўтараэцца двойчы, як гэта звязана з кампазіцыяй санета?
Санет раздзелены на дзве часткі, у пачатку кожнай часткі аўтар паўтарае выраз “рэчка мая радаводная”. Вобраз Нёмана з’ядноўваецца з душой паэта суладна, інтымна і адухоўлена. З ракой знітавана незабыўнае і дарагое — пачуццё кахання, вобраз каханай. Зваротак дапамаге адчуць у Нёмане не тольку суразмоўцу, але і выказніка эмоцый, пачуццяў, якія хвалююць паэта.
4.Параўнайце твор Адама Міцкэвіча з прачытанымі санетамі Максіма Багдановіча і Уільяма Шэкспіра.
Верш Адама Міцкевіча “Да Нёмана” як і творы М.Багдановіча і У.Шэкспіра напісаны ў форме санета. У ім 14 радкоў, прысутнічае совеасаблівая рыфмоўка, характэрная для санета: абба, абба, абб, аба. Ён падзелены на дзве часткі ў першай аўтар узгадвае Нёман, маладосць, свае пачуцці, каханне, у другой аўтар нібы падсумоўвае сваё жыццё, шукаючы адказы на хвалючыя пытанні на беразе Нёмана.