Васіль Зуёнак. “Над зямлёю…”

Подробное решение Страница 129стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



2.Прасачыце, як умела карыстаецца паэт гукапісам. Звярніце асаблівую ўвагу на гучанне ключавога вобраза «восені ветразь», які некалькі разоў паўтараэцца ў вэршы.

У вершы выразна адчуваецца гучанне зычных: з-ш-с, с-з, ц-ц-с, ч-с-с, пл-пл, л-х-сл-л і г.д. З дапамогай яго аўтра слыхава дазваляе ўспрымаць павевы ветру, шэлест апалага лісця, шум ветразя, прастору. (Восені ветразь –в-с-в-з – быццам бачым ветразь, які калыша вецер).

3.Як вы разумееце выраз «шугае верасень»?

Слова шугае мае некалькі значэнняў. Адно з іх — гарэць яркім полымем, палаць. Можна зрабіць выснову, што выраз “шугае верасень” тлумачыцца, як верасень “палае” ад яркіх фарбаў барвова-жоўтага лісця, акрамя гэтага сюды падыходзіць і яшчэ адно значэнне – моцна дзьмуць, урывацца куды-нібудзь, а таксама рэзка падымацца ўгару. Уся гэта семантычная шматзначнаць дазваляе аўтару стварыць паветрана-палымяны вобраз верасня.

4.Як характарызуюць лірычнага гэроя твора словы «ён — пад ветразем»?

Гэтыя словы характарызуюць лірычнага героя, як летуценніка, вечнага вандроўніка, які шукае сэнс жыцця і сябе.

5.Параўнайце верш Васіля Зуёнка «Над зямлёю шугае верасень...» і рэпрадукцыю карціны Леаніда Шчамялёва «Асенні кліч» (гл. форзац 2). Які настрой і якія вобразы іх аб'ядноўваюць? Якія колеры пераважна выкарыстоўвае мастак? Як перададзены ў карціне парыў аўтара да высокай мары, яго летуценні?

Гэтыя два творы аб’ядноўвае яркасць фарбаў, вобраз палаючай восені, адчуванне паветранасці, палёту, развітальнасці, суму, летуценнасці.

Мастак выкарыстоўвае барвовыя, аранжавыя, блакітныя, карычневыя колеры. Парыў аўтара да высокай мары перададзены праз хвалістыя лініі, якія імкнуцца да аблокаў, адна з ліній — адлятаючыя ўвырай птушкі.

6.Праслухайце, калі ёсць такая магчымасць, музычную п'есу «Вера-сень» са зборніка «Поры года» Пятра Чайкоўскага (ці «Поры года» Антоніа Вівальдзі). Параўнайце ўражанні ад музыкі, верша Васіля Зуёнка і твора пейзажнага жывапісу. Якія агульныя выяленчыя сродкі ў гэтых розных відаў мастацтва?

Агульныя выяўленчыя сродкі — гэта моцнае слыхавае, зоркавае і эмацыянальнае ўздзеянне на гледача, чытача, слухача праз вобразы.