Подробное решение Страница 128стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
Параўнайце пейзажныя вершы Максіма Багдановіча і французскага паэта Поля Верлена па наступным алгарытме:
• настрой твораў;
• уважлівасць паэтаў да канкрэтных дэталяў;
• колеры, якія выкарыстоўваюцца аўтарамі;
• меладычнасць гучання, інтанацыя твора.
Настрой твораў:
У вершы Багдановіча, як і ў творы П.Верлена пераважае павольны, спеўны, задуменны настрой. Аднак у Багдановіча гучаць ноткі ўласнага перажывання лірычнага героя, а ў П. Верлена ідзе вобразнае апісання наступленя ночы ў прыродзе.
Уважлівасць паэтаў да канкрэтных дэталяў:
Багдановіч і Верлен уважлівыя да дэталяў.
У першым вершы лірычны герой адчувае і бачыць:ціхі вецер, свежы стог, светлы пыл дарог, бледны рог месяца, зоркі расцвілі, знічка коціцца агністаю слязою, мякка скрыдламі шуміць сава, дрыжаць зоркі, расце трава.
У другім вершы ідзе дэталёвае апісанне наступаючай ночы:
Чырвоны месяц, нізкі туман, туман карагодзіць над лугам, крэхаць жаб, вейкі заплюшчылі лілеі, тлее светлячок, совы вяслуюць і г.д.
Адзначым, што П.Верлен выкарыстоўвае шмат вобразных дэталяў у сваім вершы.
Колеры, якія выкарыстоўваюцца аўтарамі:
У Багдановіча: светлы, бледны, агністы
У Верлена: чырвоны, зялёны, шэры.
Меладычнасць гучання, інтанацыя твора
Абодва творы надзвычай меладычныя, спеўныя, павольныя, задумлівыя, спакойныя, навяваюць пачуццё гарманічнасці прыроды.
Адрозненне назіраецца ў колькасці вершаваных радкоў (10-12), у вершаваным памеры (пяцістопны харэй і чатырохстопны ямб), у ідэйным змесце – вершаў: у Верлена прырода існуе як бы сама па сабе, а ў Багдановіча чалавек, асоба зліваецца з ёю душой, перадаецца адзінства, злітнасць чалавека з прыродай.