Алесь Наўроцкі. Чатырохгранная ваза

Подробное решение Страница 130стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Як мяняецца інтанацыя ў кожнай з чатырох частак верша? Чым гэта абумоўлена?

У першай часцы інтанацыя павольная, задумлівая. У другой часцы інтанацыя мяняецца на больш дынамічную, усхваляваную, у трэцяй часцы настрой радасны, бадзёры, у чацвёртай з’яўляюцца гарэзліва-сумныя ноткі развітання з летам і сустрэчы восені.

2.Для кожнай пары года паэт знаходзіць зрокава выразныя вобразы, афарбаваныя ў пэўны колер. Знайдзіце іх у тэксце, паразважайце над іх прызначэннем. Чаму, на вашу думку, у вобразах навальнічнага лета не вылучаны нейкі адзін колер?

Зіма:

“Неаглядна-сівым акіяне”

Учас зімовых мяцеліц зіма здаецца сапраўды не белай, а сівой, шэрай.

Вясна:

“Бярозы зялёныя крыллі і ўзлятаюць пад неба сінь”

Пераважны колер вясны – ярка-зялёны.

Восень:

“ляжаць залацістым прысакам”

Прыкмета восені – золата дрэў

У часцы “лета” не вылучаны канкрэтны колер, на нашу думку таму, што лета – гэта час, калі ў ім прысутнічаюць усе адценні палітры фарбаў.

3.У вершы мы не толькі «бачым», але і «чуем» кожную пару года. Якія слыхавыя вобразы дапамагаюць нам у гэтым? Чаму, прапануючы нам паслухаць, напрыклад, мелодыю восені, аўтар ужывае такую метафару: «Вецер свістаў спачатку ў дудачку, потым у дудку, а ўжо затым у дуду»? Прасачыце, як па-майстэрску выкарыстоўвае паэт магчымасці гукапісу, свядома паўтараючы ў карцінах пор года пэўныя зычныя і галосныя гукі.v

Зіма:

Вобраз мяцеліцы ствараецца слыхавым вобразам: “шалёнага енку-выцця”(гукапіс з-з-ж-ж-з-с, ц-з-ш, галосныя о-ы-у-у-у,е-ы-у-ю-о-у) і мы быццам адчуваем вой мяцеліцы.

Вясна:

“шабельны звон зазвінеў над лагчынай—

Ручаі звіняць, з узгорка ўзяўшы разбег”

Тут выразна адчуваецца зычныя ш-з-з. ч-з-з-з-з-ш-з і мы чуем звон ручаёў вясны.

Лета:

“Вунь хмарка плыве над лесу дзялянкай, грымоты далёкія нараслі” (і нам чутны аддаленыя грымоты: н-х-л-дз-л, г-р-д-л-р-л)

Восень:

«Вецер свістаў спачатку ў дудачку, потым у дудку, а ўжо затым у дуду»

Аўтар паказвае, як паступова ад цёплага верасня да дрыготкага, даждлівага лістапада змяняецца характар надвор’я ў гэту пару года.