Подробное решение Страница 127стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1.Ахарактарызуйце радкамі верша душэўны стан лірычнага героя. Якія выразы найярчэй перадаюць злітнасць чалавека з прыродай?
“Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.”
Лірычны герой прылёг вечарам адпачыць у свежым стагу і адчуў моцнае яднанне з навакольным светам, адчушы самыя патаемныя рухі прыроды. Ён адчувае гармонію прыроду і злітнасць з ёю.
2.Як вы разумееце выраз «знічка коціцца агністаю слязой»?
Калі ўначы бачыш, як падае знічка з неба, за ёю цягнецца невялікі залацісты шлейф, таму можа ўзнікаць асацыяцыя падаючай знічкі з агністаю слязой.
3.Якую мастацкую ролю адыгрывае паўтарэнне зычных гукаў «ц — ц — ц — с — с» у першым радку верша? Як выкарыстоўваецца гукапіс у наступных радках?
Паўтарэнне зычных гукаў “Ц-ц-с-с” перадае нам гукі надыходзячага вечара – ціхі вецер, цырканне цыкад, мяккі шум травы і дрэў, прырода сцішваецца, заснынае.
У наступнай страфе ідзе працяг павольнага сцішвання прыроды:
“3-ч-ц-с-с”, “ш-с-с”, “ч-з-ш” і г.д.
4.Якімі сродкамі ствараецца мелодыя верша? Як бы вы вызначылі яе танальнасць, рытм?
Аўтар выкарыстоўвае яркія эпітэты: ціхі вецер, светлы пыл, бледны рог, агністая сляза.
Метафары: месяца праглянуў бледны рог, знічка коціцца агністаю слязою, ціха зоркі расцвілі, дрыжаць зоркі.
Танальнасць задуменная, сцішаная, спакойная. Такі ж і рытм.Верш напісаны харэем, які надае гучаню спеўнасць, задумлівасць, мілагучнаць, павольнасць.