Сяргей Грахоўскі. “Як я жыў без цябе?”

Подробное решение Страница 123стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Чаму лірычны герой паўтарае адно і тое ж пытанне, якім верш і пачынаецца, і заканчваецца? Што падкрэслівае такая кальцавая кампазіцыя твора?

Лірычны герой пытаецца “Як я жыў без цябе?” Каханне перавярнула ўнутраны свет героя, змяніла яго да лепшага, дало яму шмат новага, шчаслівага. Пачаўшы жыць у гэтым пачуцці, лірычны герой не можа зразумець, як ён жыў без сваёй каханай, хоць яны ўжо і побач вельмі даўно, але ён не перастае яе кахаць і захапляцца ёю, не ўяўляючы свайго жыцця без яе.

2.Прачытайце радкі верша, у якіх сцвярджаецца думка, што каханне робіць чалавека лепшым.

І адразу забыцца аб крыўдзе,

Каб убачыць праменьчыкі

У зрэнках тваіх,

Нарадзіцца ізноў

І паверыць, што прыйдзе

І збавенне, і шчасце

Адно на дваіх;

Падабрэць, памякчэць,

Назаўсёды скарыцца

Непадкупнай

Суровай тваёй чысціні,

Каб істоты тваёй адкрываць

Таямніцы,

Каб душу гартаваць

На высокім агні.

3.Якія вобразы сведчаць аб тым, што верш напісаны ад імя немаладога чалавека? Ці захаваў ён адчуванне непаўторнага цуду кахання?

Верш напісаны ад немаладога чалавека. Гэта сталага веку мужчына, у якога:

Завіруха завеяла скроні,

Пакідаюць насечкі

Гады на ілбе.

Ён захаваў сваё пачуццё радасці і здзіўлення, кахання да сваёй любай жанчыны:

Я гляжу на цябе,

Я дзіўлюся і сёння,

Чым я жыў без цябе,

Як я жыў без цябе?

4.З якога параўнання ўзнікла метафара «завіруха завеяла скроні»? З якой мэтай яна ўжыта ў творы?

Метафара “завіруха завеяла скроні” магла ўзнікнуць з параўнання: сядыя валасы белыя, падобныя на снег.

Яна ўжыта ў творы, каб паказаць працягласць часу, працягласць кахання лірычнага героя, а таксама паэтычна падкрэсліць узрост лірычнага героя.