Міхась Шушкевіч. Ты мне вясною прыснілася

Подробное решение Страница 125стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Аўтар верша, які вы прачыталі, не займаўся спецыяльна літаратурнай творчасцю. Па яго прызнанні, гэты верш быў напісаны пад уражаннем першага спаткання з каханай дзяўчынай. Якім настроем прасякнуты твор?

Шчасцем, радасцю, захапленнем, першым пачуццём закаханасці, замілаванасці. Лірычны герой расказвае пра свае ўзнёслыя пачуцці, яго каханне раздзелена і ад гэтага пяе яго сэрца і спяваецца гэты верш.

2.Як ствараецца ў вершы адчуванне чысціні, прыгажосці, музыкі?

Пры дамапозе яркіх эпітэтаў: ясная знічка, ночка купальская, светлы сон, неразгаданыя чары, вольныя крылы-мары, удалая часіна, доля спагадная.

Метафар: ночка растаяла, падаюць зоры світальныя, сэрца парыўна забілася вольнымі крыламі-марамі.

Аўтар параўноўвае сваю каханую з “ластаўкай лёгкакрылай”.

У вершы ёсць пяшчотныя звароткі: дзяўчыначка мілая, ненаглядная.

Не апошнюю ролю адыгрывае гукапіс: ужыванне галосных о-у-а, якія надаюць вершу спеўнасць, меладычнасць, лірычнасць. Верш напісаны дактылем, гэта надае яму павольнасць, усхваляванасць.

3.Падбярыце адно, але самае змястоўнае і пяшчотнае слова, якое магло б стаць назвай гэтага верша.

Каханай, Любай.

4.Праслухайце песню (музыка Ю. Семянякі) на верш Міхася Шушкевіча «Ты мне вясною прыснілася», вызначце адметнасць яе інтанацыі.

Інтанацыя песні павольная, лірычная, пяшчотная.