Аркадзь Куляшоў. Бывай…

Подробное решение Страница 122стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Верш «Бывай» Аркадзь Куляшоў напісаў, калі яму было чатырнаццаць гадоў, а потым на працягу ўсяго жыцця вяртаўся да твора, дапрацоўваючы і ўдасканальваючы яго. Як разумееце вы пачуцці лірычнага героя верша? Якімі словамі яны падкрэслены?

Лірычны герой перажывае і радасць, і горыч свайго першага кахання:

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны,

Палынны жаль смугой ахутаных дарог,

Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны

Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.

2.Як адпавядаюць малюнкі прыроды душэўнаму стану чалавека?

Малюнкі прыроды падкрэсліваюць душэўны стан лірычнага героя, сугучны яму:

“звінеў і плакаў май”, “золкае, туманнае спатканне”, “смугой ахутаных дарог”.

3.Імя дзяўчыны, як самотны ўздых, вырываецца з грудзей лірычнага героя толькі ў самым канцы верша. Якімі ж эпітэтамі называе каханую паэт? Якой яна вам уяўляецца?

Аўтар абмалёўвае вобраз каханай наступнымі эпітэтамі “абуджаная сэрцам, дарагая”, “суровы позірк твой”, “смуглявая, каханая”. Уяўляецца прыгожай смуглявай дзяўчынай, з доўгімі валасамі, стройнай, прыгожай, з глыбокімі вялікімі вачамі.

4.Праслухайце песню «Алеся» (музыка Ігара Лучанка) у выкананні ансамбля «Песняры». Якіх радкоў няма ў песні? Падбярыце эпітэты, якімі можна характарызаваць мелодыю песні.

У песні няма другой страфы. Мелодыя песні – задушэўная, сумна-лірычная, пяшчотная, сэрцакранальная, мілагучная.

5.Прачытайце ў Слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што такое элегія, і дакажыце, што верш «Бывай...» можна назваць элегіяй.

Элегія — лірычны верш, прасякнуты сумным настроем з прычыны грамадскай несправядлівасці, асабістага няшчасця, нераздзеленага кахання, разважанняў аб жыцці і смерці і інш.

Верш “Бывай” можна назваць элегіяй, бо гэта лірычны верш, прасякнуты сумным настроем з прычыны нераздзеленага кахання.

6.Ці ведаеце вы музычныя творы, якія маюць назву «элегія»? Што аб'ядноўвае гэтыя жанры ў музыцы і ў паэзіі?

Назву “Элегія” мае катэгорыя класічнай музыкі («Вальс-фантазія» М.Глінка, «Восеньская песнь» П.Чайкоўскі, 21 сімфонія Н.Мяскоўскі), якая мае сумны, марудны, трагічны характар выканання. Гэтым яны падобны з элегіяй у паэзіі.