Подробное решение Страница 121стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1.Зорку Венеру, якая носіць імя грэчаскай багіні хараства, беларусы завуць яшчэ і Мілавіцай. Што сімвалізуе сабой гэта зорка? Чаму яе ўзыход звязваецца з успамінамі пра каханне?
Зока Венера — сімвал кахання, як высокага, адухоўленнага пачуцця. У час яе ўзыходу лірычны герой сутракаўся са сваёй каханай.
2.Якое значэнне мае эпітэт у выразе «светлыя згадкі»? Прасачыце яго сувязь з агульным уражаннем ад верша.
“Светлыя згадкі” – прыемныя сэрцу ўспаміны аўтара пра былое каханне, моцныя пачуцці. Аб гэтых светлых успамінах і расказвае лірычны герой напрацягу верша.
3.Як адносіны да каханай дзяўчыны характарызуюць лірычнага героя верша?
Лірычны герой — рамантычны, верны сваёй каханай, нягледзячы на растанне, ён працягвае насіць яе вобраз у сэрцы.
4.У гэтым на дзіва светлым і даверлівым вершы гучыць шкадаванне з-за расстання з каханай, аднак галоўная думка аптымістычная і жыццесцвярджальная. Паспрабуйце яе сфармуляваць, выкарыстоўваючы радкі з твора.
Галоўная думка сапраўды аптымістычная: каханне для аўтара назаўсёды застанецца не болем у сэрцы, а светлымі пачуццямі, асабліва, калі на небе ззяе Зорка Венера: “Зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкі з сабой прывяла…” Гэты верш — гімн каханню — самаму светламу на зямлі пачуццю:
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...
5.Якія радкі паўтараюцца ў вершы? З якой, на вашу думку, мэтай? Якімі яшчэ сродкамі ствараецца напеўнае, меладычнае гучанне твора?
Увершы паўтараюцца радкі: “Зока Венера ўзышла над зямлёю”, “Але расстацца нам час”, для прыдання эмацыйнасці, спеўнасці, набліжанай да песні.
Эпітэты: светлыя згадкі, ціхае каханне, далёкі край.
Метафары: Зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкі з сабой прывяла, ціхім каханнем к табе разгарацца, уваскрэсла каханне.
Гукапіс: ужыванне спеўных працяжных галосных о-у-а.
6.Вызначце памер верша. Паразважайце, як звязаны ён са зместам твора (звярніце ўвагу, што вершы, напісаныя трохскладовымі памерамі, гучаць звычайна больш спакойна, павольна).
Гэта дактыль — трохскладовая стапа з націскам на першым складзе. Ён надае вершу мінорнасць, павольнасць, настрой светлага смутку.
8.Прачытайце ў Слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што азначае слова «раманс» і зрабіце вывад аб тым, ці з'яўляецца верш М. Багдановіча класічным рамансам.
Раманс — невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне. Верш М. Багдановіча адпавядае гэтаму тлумачэнню, гэта класічны раманс.