Віктар Карамазаў.Дзяльба кабанчыка

Подробное решение Страница 10стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



2.Які эпізод апавядання найбольш уразіў вас? Чым?

Найбольш уразіў эпізод, калі маці дзяліла кабанчыка, а дзеці стаялі побач, гледзячы на гэты раздзел, каб нікому не паклалі меней, чым другому. Увогуле гэта прыкра – дзеці прыязджаюць да маці толькі тады, калі ім нешта патрэбна, а не для таго, каб адведаць, дапамагчы.

3.Якія важныя жыццёвыя, маральныя праблемы ставіць гэты твор?

Аўтар ставіць маральныя праблемы памяці сваіх каранёў, павагі да сваіх бацькоў, малой радзімы. Адбываецца адчужэнне дзяцей ад бацькоўскага дому, ад родных каранёў, страчваецца адказнасць за жыццё бацькоў, пакінутых дзецьмі адзінока, самотна дажываць свой век у цяжкай працы.

4.Хто з герояў апавядання вам спадабаўся і хто не? Чаму?

Спадабалася маці, Сцяпан. Маці — працавітая, шчыра жанчына, Маці з вялікай літары, самаахвярная, гатовая аддаць апошняе дзецям. Сцяпан, яе сын, адзіны, у каго загаварыла сумленне. Астатнія героі – дачкі і зяць — пустыя, раўнадушыя і бяздушныя асобы, для якіх няма нічога святога.

5.Адшукайце ў тэксце твора характарыстыкі герояў апавядання і перадайце іх сваімі словамі.

Сцяпан: таксама працавіты, падобны на маці, сціплы, гасцінны, добры, у яго адчуваецца ўпартая стрыманасць натуры і пачуццёвасць, ён адзіны спачувае сваёй матулі, адчувае сорам за тое, што яна засталася адна і цягне напасільную гаспадарку, толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Сцяпан працуе ў Мінску і будуе метрапалітэн, ён выпадкова застаўся ў сталіцы, яго цягне дадому, у вёску. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці сваіх братоў і сясцёр. Сцяпан любіць дзяцей і шкадуе, што яго асабістае жыццё не склалася. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з'ехаў у горад. Сцяпан — адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам.

Маці: старая жанчына, жыве ў вёсцы, адна цягне вялікую гаспадарку, працавітая, вельмі любіць сваіх дзяцей, сумуе па іх, у яе вялікае сэрца, яна самаададная, самаахвярная, добрая, ласкавая, шчырая. Яна гатова аддаць дзецям усё, каб толькi чым-небудзь парадаваць iх, дапамагчы iм. Самая большая для яе радасць — адчуваць сябе патрэбнай дзецям.

Лёнік:малады гаспадар, сусед маці, выдатны майстар на ўсе рукі, спраўны, працавіты умелы, у яго ўсё даведзена да ладу: адбудаваны двор, хата. Ён “і цясляр, і сталяр”, да яго па дапамогу звяртаецца ўся вёска, у тым ліку і па дапамогу ў забіванні кабаноў.

Вольга: старэйшая сястра, вядома, што яна абяцае прыехаць, але так і не выконвае свайго абяццаня. Яна зусім забылася і на маці,і на вёску. Яе хвалююць толькі асабістыя клопаты.

Вера (сярэдняя дачка): аўтар амаль не гаворыць пра яе, аднак зразумела, што гэта дачка бачыць у гаспадарцы маці толькі матэрыяльныя здабыткі, яна ні разу не спытала пра матульна здароўе, адзінае цікавіла — гэта тое, каб іх не абдзялілі ў размеркаванні частак кабанчыка. Яна чэрствая, абыякавая, карыслівая.

Коля (зяць): муж Ніны, аўтар параўноўвае яго з “ружовашчокім кабанчыкам”, лысы, тоўсты, пры сустрэчы з матуляй сваёй жонкі адводзіць вочы, няшчыры, карысны, менавіта для яго маці расціла авечак, каб здабыць аўчынку і справіць верхнюю модную вопратку для Ніны і яе мужа. Прычым дапамагаць у гэтым яны не збіраліся.

Ніна (малодшая сястра): яна жыве побач ад вёскі, дзе нарадзілася, але ў маці амаль не бывае. Яна працуе фельчарыцаю, вось як аўтар апісвае яе з’яўленне: “ў белым плашчыку, чырвоным берэціку, лакавых чаравічках”. Яна настолькі рэдка бывае ў матулі, што тая нават не чакала яе прыезду. Яе знешнее апісанне гаворыць пра многае: жанчына і не збіралася дапамагаць сваёй старой матулі, яна проста прыехала атрымаць “свой кусок”. Раўнадушная, цынічная, чэрствая, зласлівая ў адносінах да брата.

6.Каму з герояў спачувае аўтар і, наадварот, да каго ставіцца асуджальна?

Аўтар спачувае матулі. Гэта адчуваецца ў апісанні яе спрацаваных рук, старэнькага адзення, ды і сам факт апавядання — да старой маці прыязджаюць ужо гарадскія дзеці, якія пра родную вёску ды маці пачалі забываць, з’яўляюцца цяпер усе, каб падзяліць паміж сабой кабанчыка, якога маці выгадавала без іхняй дапамогі — сведчыць аб асуджэнні аўтара ў такіх адносін да свайго роднага чалавека дзяцей.

7.Знайдзіце ў творы дэталі (асобныя заўвагі, штрыхі), якія сведчаць пра тое, што маці вельмі цяжка, што работа ў гаспадарцы ёй ужо не пад сілу. Якімі мастацкімі дэталямі ствараецца вобраз маці?

Вобраз маці ствараецца шматлікімі мастацкімі дэталямі:

“Потым як глянуў маці ў вочы, малыя, нявінныя, нейкія галубіныя, з самотнай пякучай чырванню, у гусцейшых, як апошні раз, калі бачыліся, маршчынах, сэрца скранулася…”

“— Вось ты, Сцёпа, узяў мяне за руку, і яна ўжо заныла. — Левай памацала правую, пад локцем. — Сёння ноччу была аднялася. Я і ў хустку ўкручвала, і шкіпінарам націрала.”

“— А хто яго?.. — няпэўна адказала маці. — Па кармёжцы і сала. Летам што я ім даю? Па траве ходзяць. Абы раслі здаровыя. З халадамі пачала парыць бульбу, буракі, жменю мукі сыпнеш, падмяшаеш. Дай больш хлеба, дык сапа возь-меш. Казала, прывязіце, дзеткі, мех якой мукі, будзе вам сала. Дык жа ніхто не чуе. Але і так дзякуй Богу. Пакуль хопіць, а пасля другога апрыходуем. Ужо яго я вам пастараюся адкарміць.

Яны ўсе такія, маці: што б ні казалі, на языку, як і ў галаве, вечна дзеткі.”

“Матчыны рукі ляжалі на краі стала, трымалі відэлец з кавалкам пячонкі, і Сцяпан, прыгледзеўшыся, раптам жахнуўся: якія ж яны старыя! Здрабнелі, счарнелі, абсыпаліся шэрым прысакам, быццам толькі што вымяталі з печы ву-голле і попел, а запясці танклявыя, усохлыя.”

“Тут яшчэ заўважыў белы, заматаны ў анучку палец, падобны на белую каціную лапку. Парэзала, ці што? Учора не было гэтай анучкі. Сёння паспела? I плямка чырвоная — кроў. Відаць, моцна парэзала. Запякло на душы, як убачыў кроў на белай анучцы.”

8.Чаму, едучы з вёскі дадому, сёстры не пажадалі спыніцца каля могілак? I чаму Сцяпан не захацеў ехаць разам з імі і выйшаў з машыны?

Калі дзеці ехалі з вёскі дадому, Сцяпан прапанаваў заехаць на могілкі да бацькі, аднак Вера сказала, што яны зробяць гэта іншым разам, маўляў, ім патрэбна заехаць засветла. Дочкі думалі толькі пра асабістыя партэбы, яны былі настолькі раўнадушныя і чэрствыя, што не знайшлі хвілінкі адведаць свайго роднага чалавека. Сцяпан быў іншы, у яго было сэрца:

“Сцяпан зноў азірнуўся, але ўжо не на вёску — на магільнік. Зноў, ужо нейкай балючай памяццю вачэй, убачыў маці, яе самотную маўклівую постаць, рукі на прыполе, белы, абматаны анучкаю палец, і... вось калі: да горла падкацілася хваля, тая самая, што душыла ўчора за сталом, калі гля-дзеў на шэрыя матчыны рукі, пасля ўранні, калі бачыў маці наўколенцах перад цыратаю з кучкамі мяса і сала, на дзяльбе кабанчыка, пасля, апошні раз, на магільніку. Заплюшчыў вочы — маці ўсё стаяла пасярод вёскі, сіратліва глядзела на дарогу...”

9.Чам у Сцяпан вярнуўся і ўзяўся за работу? Як такі ўчынак дамалёўвае яго вобраз?

Пачуццё блізкасці да маці, адчуванне духоўнай роднасцю з ёю здымае з яго душы цяжар і тужлівы смутак, адкрывае яе насустрач радасці. Радасць узаемаразумення пакуль што не знайшла выйсця ў словах, а ўвасобілася ў звычайнай будзёнай працы. Сцяпан вярнуўся, каб дапамагчы, падтрымаць сваю матулю, даказаць сабе, што ён не счарствеў, што яго сэрца належыць роднай хаце, вёсцы.

10. Чаму апавяданне заканчваецца сцэнай зладжанай працы маці і

сына? Якая аўтарская думка ўкладваецца ў гэту сцэну?

Апошні сказ апавядання пра тое, як яны разам рэжуць сечку, насычаны дзеясловамі і, наогул, пабудаваны так, быццам перадае бадзёры рытм сумкснай працы ды гоніць прэч думкі аб адзіноце.

Сцяпан урэшце зразумеў сваю памылку ў адносінах да матулі, яны любяць адзін аднаго, яны ўмеюць працаваць, гэта родныя людзі. У сэрцы сына нарэшце абудзіліся сапраўдныя сыноўі пачуцці, якія і падштурхнулі яго не толкі дапамагаць ёй, але і выканаць абаяцанне перад бацькам. Гэта значыць, што ён не адрачэцца ад сваіх каранёў і захавае “святое штосьці” ў сваім сэрцы.