У трох абліччах. Роды мастацкай літаратуры.Рыгор Барадулін. “Трэба дома бываць часцей”

Подробное решение Страница 8стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1. Пра гэты верш Янка Брыль сказаў наступнае: “Трэба заўсёды быць дома, адчуваць сябе сваім у сваіх, не столькі частым, няхай сабе і шчыра радасным госцем, заклапочаным назіральнікам, якому трэба час ад часу асвяжыцца здароўем роднай вёскі, але ж — у першую чаргу — і гаспадаром, саўдзельнікам, адказным за ўсё, на поўную меру душэўнай неадрыўнасці ад маці-зямлі, ад бацькі-народа — дзе б ты ні жыў, як бы далёка ад дому ні ехаў». Здавалася б, думкі тыя самыя, што і ў творы паэта. Чаму, на ваш погляд, Рыгор Барадулін абраў менавіта форму лірычнага верша для свайго выказвання? Што яго хвалюе, трывожыць?

Лірычны верш дазваляе ў яркай вобразнай форме, праз асабістыя перажыванні, пачуцці, думкі перадаць усхваляванасць паэта, глыбока раскрыць праблему, заклікаць сваіх чытачоў да разумення важнасці “святога” дома, дзе ты нарадзіўся, дзе зрабіў першыя крокі. Верш добра кладзецца на музыку, яго хочацца паспяваць, вершаваная форма дазваляе мацней уздзейнічаць на ўспрыняцце чалавека.

Аўтара хвалюе, што мы, адарваўшыся ад роднага парога, рэдка адведваем сваіх бацькоў, родныя мясціны, сціраем у памяці тое, што зрабіла нас моцным, дарослым, цвёрдым. За будзёнымі клопатамі страчваем самыя дарагія ўспаміны маленства, страчваючы “святое штосьці”.

2.Якія мастацкія дэталі знаходзіць Рыгор Барадулін, каб стварыць вобраз роднага дома? Чаму для яго так важна «не забыць, як завуць суседа»?

Мастацкія дэталі:

Успаміны маленства звязаны з пахам “падвялага аера”, “як у студню цыбаты асвер запускае руку да пахі”.

Сталенне, жыццё:

“Што ў хаце там быў рубель,

У цане і па курсу старому”

Успаміны роднага дому звязаны таксама з марозам і “пякучай клямкай”, свежым боханам на стале.

Для паэта важна “не забыць, як завуць суседа”, бо гэта вельмі істотна для жыхароў вёска – заўсёды вітацца і паважаць сваіх суседзяў, гэта значыць не забыць усё тое, што яднае яго з роднымі мясцінамі, не “ачарсцвець душой”.

3.Якую ролю ў творы маюць шматлікія паўторы слоў і сказаў?

Шматлікія паўторы слоў і сказаў узмацняюць эмацыйную выразнасць тэксту. падкрэсліваюць асноўнае значэнне слоў “Трэба дома бываць часцей”, эмацыйна вылучаючы або ўзмацняючы яго. Акрамя гэтага паўтор акцэнтуе ў слове розныя адценні сэнсу:

“Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,( Каб душою ты стаў чысцей)

Каб не страціць святое штосьці.”( I не страціў святое штосьці.)

4.Параўнайце першую і апошнюю страфу верша, звярніце ўвагу на змены, якя ўнёс паэт у апошнюю страфу. Для чаго гэта зроблена?

Каб душою не ачарсцвець,( Каб душою ты стаў чысцей)

Каб не страціць святое штосьці.”( I не страціў святое штосьці.)

Паэт мяняе адценне сэнсу ў апошніх радках і яны гучаць як асноўная ідэя верша, сцвярджэнне, аўтар быццам падводзіць выснову вышэй выказанага, яшчэ раз жадаючы сканцэнтраваць увагу на галоўнай думцы.

5.Якія лірычныя вершы іншых паэтаў на гэтую або блізкую да яе тэму вы ведаеце?

Ніл Гілевіч “Маці”, Васіль Зуёнак “Я са шляхоў далёкіх”.

6.Успомніце, якія творы Рыгора Барадуліна вы вывучалі ў папярэдніх класах, якія чыталі самастойна.

“Мы - беларусы”, “Зямля бацькоў”, “Уцякала зіма ад вясны”, “Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы…”.

7.Маючы на ўвазе вядомыя вам творы паэта і верш «Трэба дома бываць часцей», падумайце, да якога літаратурнага роду яны належаць.

Яны належаць да лірыкі, якая адлюстроўвае жыццё праз асабістыя перажыванні чалавека, яго пачуцці і думкі.