Сяргей Грахоўскі

Подробное решение Страница 117стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.З якіх дэталяў, своеасаблівых «мікравобразаў», ствараецца ў вершы метафара жыццёвага лёсу чалавека?

“мікравобразы” верша вельмі шматгранныя, напрыклад — “шчырае слова”, “успешка незнаёмых вачэй і знаёмых”, дабрыня, якая дапамагае прайсці праз жыццёвыя іспыты:

“Каб, мінаючы прорвы і спады,

Узбірацца на стромкія грэбні”

Лёс чалавека цяжкі і без сапраўднага сяброўства:

“Каб сяброў сустракаў клапатлівых

На дарогах, далёкіх ад дому”.

2.Што патрэбна чалавеку, каб яго шлях быў больш светлым і радасным?

Чалавеку для шчасця патрэбна “казка”, “увага”, “ласка”, “усмешка”, “лёгкая сцежка”, “дабрата”, “сябры”, уменне прыносіць шчасце другому.

3.У чым, на думку лірычнага героя, сэнс чалавечага жыцця? Адкажыце радкамі верша.

“I каб сам быў заўсёды шчаслівы,

Калі шчасце прыносіш другому.”

4.Вершы Максіма Танка «Шчасце» і Сяргея Грахоўскага «Чалавеку патрэбна не слава...» з'яўляюцца роздумам аб сэнсе чалавечага жыцця, прызначэнні чалавека. Пакажыце, што ў гэтых творах думка зліта з пачуццём (звяртайце ўвагу на эпітэты «сардэчнае шчырае», «вясёлая добрая» і г. д.).

М.Танк “Шчасце”:

Эпітэты: родны небасхіл, шчасце людское, дарожны пыл, мацнейшай дружбы.

С.Грахоўскі “Чалавеку патрэбна не слава…”

Эпітэты: сардэчнае шчырае, вясёлая добрая, незанёмых і знаёмых, размытая лёгкая, стромкія грэбні.

Гэтыя вершы пераклікаюцца паміж сабой. Так, дружба, якую М.Танк лічыў абавязковай складовай часткай шчасця, апяваецца ў вершы Грахоўскага, а таксама ўносіцца дапаўненне пра здольнасць чалавека не толькі браць, але і даваць шчасце другому.

5.Што збліжае і што адрознівае лірычных герояў верша Сяргея Грахоўскага «Чалавеку патрэбна не слава...» і Максіма Танка «Шчасце»?

Лірычных герояў вершаў Грахоўскага і Танка збліжаюць іх роздумы над такім нялёгкім пытаннем, у чым заключаецца людское шчасце чалавека. Калі лірычны герой Танка бачыць яго у хлебе, солі, родным небасхіле, песні і сяброўстве, то у Грахоўскага шчасце заключана ў больш высокім значэнні: шчырым слове, добрай казцы, усмешцы, дабрыні. Абодва згодны з тым, што сяброўства — важнае складаемае чалавечага шчасця.