Васіль Зуёнак. “Дала прырода мне….”

Подробное решение Страница 118стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Як у творы асэнсоўваецца стваральная сіла чалавечага розуму?

Аўтар зазаначае, што перашапачаткова ў чалавека было ўсё для жыцця: зямля, агонь, вада, аднак ён прага нечага большага “глядзеў у неба”. Так ён ствараў новых багоў (маюцца на ўвазе чалавечыя вынаходніцтвы). Аднак ісціна, якую, здаецца знайшлі, мянялася з кожным новым “богам”. Загадкі не знікалі з жыцця, але адны адказы адказы не прыносілі шмат карысці, другія — нараджалі новыя пытанні. Таму ў жыцці ўсё “ідзе зваротнымі кругамі”. Стваральная сіла чалавечага розуму бясконцая.

2.Выраз «сонечны паганец» вяртае нас да старадаўніх, дахрысціянскіх вераванняў нашых продкаў. Чаму, на вашу думку, лірычны герой так сябе называе?

Лірічны герой адданы не створаным, прыдуманым багам, а зямлі і сонцу, ад якіх залежыць наша жыццё. Гэта выдатна разумелі нашы продкі, гэта разумее і лірычны герой.

3.Якія навуковыя тэрміны ўжыты ў творы? З якой мэтай?

У вершы ўжыты навуковыя тэрміны: галактыка, арбіта, атам, пі-мезон. Магчыма аўтар хацеў надаць вершу сучаснае гучанне, падкрэсліць моц чалавечага розуму, яго развіццё, стваральную сілу.