М.Танк. Шчасце

Подробное решение Страница 116стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Вы не раз чулі, як' людзі жадаюць адзін аднаму шчасця. А ці задумваліся, што такое шчасце? Падбярыце сінонімы да гэтага слова.

Шчасце — дабрабыт, асалода, поспех, чырвоныя дні, радасць, фартуна, шанцаванне, поспех.

2.Раскрыйце сэнс паэтычных вобразаў, з якіх Максім Танк «складае» чалавечае шчасце. Чаму менавіта гэтыя паняцці найперш вылучае паэт?

Хлеб і соль на стале — прыкмета дабрабыту ў беларускай хаце, а значыць шчасця ад багатага ўраджаю.

Пот, дарожны пыл, родны небасхіл — праца, дарога дадому робіць чалавека шчаслівым.

Дружба мацнейшая — чалавек, які мае сапраўдных сяброў — самы шчаслівы ў свеце

Песні — людзі спяваюць і ў горы і ў радасці.

3.Чаму пасля слоў «З песні...» стаіць шматкроп'е? З чаго яшчэ, на вашу думку, складаецца «простае шчасце людское»?

Пасля слоў “З песні…” стаіць шматкроп’е, бо аўтар робіць сэнсавую паўзу, звяртаючы нашу ўвагу на гэта. “Простае шчасце людское” — у кожнага сваё. У чалавека сваё разуменне і паняцце шчасця.

4.Вызначце вершаваны памер твора, адкажыце, як рытм звязаны з апавядальнай інтанацыяй верша.

Гэта дактыль. Рытм звязаны з апавядальнай інтанацыяй верша: дактыль вымаўляецца з паніжаючай інтанацыяй, разважліва, удумліва, з ноткамі мінору.

5.Як трэба чытаць гэты верш: гучна і пафасна ці ўдумліва і разважліва? Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора.

Верш патрэбна чытаць удумліва і разважліва.