Васіль Зуёнак

Подробное решение Страница 49стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Якія пачуцці і перажыванні выклікаў у вас верш? Якія яго радкі паўплывалі на вашы адносіны да мацярок, што не дачакаліся з вайны сваіх сыноў?

Гэты верш навеяў сумныя думкі аб тых матулях, якія напрацягу доўгіх год чакаюць сваіх сыноў, якія не вярнуліся з вайны дадому. Загінулі без вестак.

Асабліва кранулі радкі:

Знаходзіць маці тысячы прычын,

Чаму так доўга сын яе ў дарозе,

Чаму не йдзе разгладзіць ёй маршчын,

I высушыць на родным твары слёзы.

Яна між рэчаў самых дарагіх

Кашулі сына беражна хавае,

Святочным днём падоўгу каля іх

Стаіць,

гамоніць з імі,

плача і ўздыхае...

2.У якой танальнасці лепш чытаць гэты верш?

Павольна, сумна, шчымліва, выразна.

3.Вызначце тэму твора і яго галоўную думку.

Тэма твора: асабістая трагедыя матуль, не дачакаўшыхся сваіх сыноў дадому, не магчымасць з імі развітацца.

Ідэя твора заключана ў радках:

“Ідуць гады,

I кожны дзень чакае маці сына.

4.Абгрунтуйце меркаванне, што празаічны твор «Незагойная рана» і верш «З вайны сустрэлі мацяркі сыноў... » раскрываюць пачуцці і перажыванні матуль, але робяць гэта пры дапамозе розных сродкаў і прыёмаў.

Празаічны твор “Незагойная рана”, як і верш “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…” ярка раскрываюць пачуцці і перажыванні матуль, сыны якіх прапалі без вестак на вайне.

У празаічным творы гэта раскрываецца пры дапамозе наступных прыёмаў: аўтар укладвае ў адзін дзень усё жыццё гераіні з дапамогай яе ўспамінаў і сну; настрой і пачуцці старой Тэклі раскрываюцца вельмі падрабязна праз пейзажныя замалёўкі, сустрэчы з іншымі персанажамі.

У вершы Зуёнка пачуці маці раскрываюцца праз метафары: “разгладзіць ёй маршчыны, высушыць на родным твары слёзы”, “гамоніць з імі (кашулямі)” эпітэтаў: родны твар, тысячы прычын, паўтораў: “чаму”, “чакай мяне, чакай…”

5. Якія радкі з верша можна выкарыстаць у якасці эпіграфа да апавядання В. Быкава «Незагойная рана»?

У якасці эпіграфа да апавядання «Незагойная рана» можна ўзяць радкі з верша:

Ідуць гады,

I кожны дзень чакае маці сына.