Пейзаж і яго роля ў мастацкім творы

Подробное решение Страница 51стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Што такое пейзаж у мастацкім творы?

Важную ролю ў характарыстыцы дзеяння твора, настрояў, перажыванняў герояў адыгрываюць замалёўкі прыроды. Пейзаж, або апісанне прыроды, у мастацкім творы не толькі знаёміць чытача з месцам і часам (пара года, час дня) дзеяння, але і характарызуе агульны настрой аповеду, душэўны стан героя, яго перажыванні, пачуцці, роздумы аб жыцці, у адным выпадку цяжкія, маркотныя, у іншым — радасныя, узнёслыя. Пейзаж у літаратурным мастацкім творы, як і ў карцінах жывапісу, можа мець і такую мэту — паказаць прыгажосць таго кутка зямлі, дзе жывуць героі ці сам аўтар твора, але і ў гэтым выпадку ён не з'яўляецца простым апісаннем прыроды, ён выяўляе настрой, пачуцці аўтара, яго адносіны да жыцця.

2.Якую ролю ён адыгрывае ў паказе жыцця, характарыстыцы герояў твора?

Пейзаж— апісанне прыроды, якое мае важнае значэнне для характарыстыкі дзеяння, душэўнага стану героя. Акрамя таго, што пейзаж апісвае прыроду і раскрывае душэўны стан героя, ён можа расказаць пра месца і час дзеяння, абстаноўку, у якой адбываюцца падзеі, можа выяўляць пачуцці аўтара, адпавядаць ім або знаходзіцца ў кантрасце з імі.

Пытанні і заданні да раздзела

1.Якія два асноўныя віды літаратурных твораў вы ведаеце?

Проза і паэзія.

2.Чым адрозніваюцца вершаваныя творы ад празаічных: па знешняй форме, па асаблівасцях мовы (у дачыненні да рытму, да вобразна-выяўленчых сродкаў), па ўздзеянні на чытача? (Яшчэ раз звярніцеся да ўступнага артыкула гэтага раздзела, успомніце прачытаныя творы.)

Празаічныя творы друкуюцца на ўсю старонку, Сяюць значна большы памер. Мова празаічных твораў свабодна арганізаваная. Галоўнае ў прозе — стварыць карціну жыцця, пры гэтым ствараецца яна праз падрабязнае аізісанне. Аўтар спыняецца на .рысах твару, дэталях адзення, абставінах жыцця.

Вершаваныя творы пішуцца кароткімі радкамі слупок, памер гэтых твораў невялікі. Мова вершаваных твораў рытмічная, ёй уласціва наяўнасць рыфмы, вобразна-выяўленчых сродкаў, якія «робіць верш перапоўненым моцнымі ўражаннямі, перажываннямі, а яго мову надзвычай эмацыянальнай, узрушанай». Галоўнае ў паэтычных творах — перадаць пачуцці, эмоцыі.

5.Якія творы мастацкай літаратуры (паэтычныя ці празаічныя) бліжэй да твораў музыкі, якія — да твораў жывапісу? Паспрабуйце паказаць гэта на супастаўленнях з вядомымі вам музычнымі творамі або творамі жывапісу.

Вершаваныя творы бліжэй да музычных, а празаічныя — да жывапісу.

Напрыклад верш “Жураўлі на Палессе ляцяць”(Алесь Ставер). Напісаў выдатны, спеўны верш, які лёгка кладзецца на музыку, радкі можна праспяваць. У выкананні ансамбля “Песняры” гэты верш ператварыўся ў песню і стаў хітом. Увогуле шмат вершаў пакладзена на музыку, у тым ліку шматлікія творы нашых беларусскіх паэтаў.

Проза бліжэй да жывапісу, бо як і пісьменнік, мастак імкнецца праз вобразы і дэталі падрабязна пазнаёміць нас з карцінай, замалёўкай жыцця, у многіх карцінах пейзж таксама з’яўляецца выразным фонам карціны, якая расказвае пра жіццё і лёс людзей. Напрыклад, карціна А.Пластова “Першы снег” – тут нечакана выпаўшы снег убачаны вачамі вясковых дзетак. Прастора перад ганкам, яшчэ ўчора такая знаёмая, нечакана поўнасцю змянілася: усё набыло сіняе адценне. Неба, быццам заштрыхавана галінкамі старой бярозы, падкрэсліла насычаны блакіт далёкім хатам, дрэву каля дома, кутсоўю, і плоту. Для дзетак — гэта новае знаёмства з нязвыклым акружэннем. Менавіта пагэтаму яны выглядаюць здзіўленымі. Цэлая гісторыя намалёвана мастаком на палатне і яе дапамагае стварыць пейзаж.