Васіль Быкаў. «Незагойная рана»

Подробное решение Страница 32стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Які момант, эпізод апавядання вас найбольш узрушыў, усхваляваў? Чым?

Найбольш узрушыў момант, калі зняможаная жанчына дайшла да абеліска, і з яе вуснаў вырвалася страшнае пытанне: “Сыночак мой, дзе ж ты?”

2.Чаму апавяданне называецца «Незагойная рана»? Пра якую рану гаворыцца ў творы? Раскрыйце пераносны сэнс гэтай назвы.

Назва «Незагойная рана» ўжыта ў не ў прамым значэнні. Маецца на ўвазе душэўная рана матулі Тэклі, якая ніяк неможа дачакацца сына пасля вайны. Успаміны пра сына і тая боль, якую гэтыя ўспаміны прыносяць, не пакінуць маці на працягу ўсяго яе жыцця. Да самай смерці будзе балець сэрца і крывавіць «незагойная рана» на ім.

3.Асноўнае дзеянне твора ахоплівае адны суткі, але мы з яго даведваемся амаль пра ўсё жыццё старой Тэклі і яе сям'і. Якім чынам гэта дасягаецца, пры дапамозе якіх прыёмаў?

Каб расказаць пра ўсё жыццё старой Тэклі ўа адзін дзень, В.Быкаў выкарыстоўвае ўспаміны гераіні аб маленстве і сталасці Васіля, эпізадычныя сустрэчы Тэклі з іншымі героямі апавядання: дачка Марыля, яе муж, суседзі. Акрамя гэтага ў твор уводзіцца сон Тэклі пра Васіля.

4.Якую ролю ў гэтым адыгрываюць успаміны Тэклі пра сыночка Васілька? Якім чалавекам паўстае Васілёк з гэтых успамінаў? Як падаецца яго апісанне-партрэт?

Успаміны Тэклі пра Васілька займаюць у творы значную частку і адыгрываюць важную ролю. Праз яе думкі мы даведаліся пра нараджэнне, дзяцінства хлопца, пра апошняе развітанне з ім, калі Вася памахаў ёй у апошні раз рукой і потым назаўсёды знік за пагоркам.

У мацярынскай памяці Васілёк застаўся «маленькім добрым белагаловым хлопчыкам, якому патрэбна была яе любоў і яе клопат». Васілёк быў гонарам маці, ён быў ласкавым, вялікалобым, жвавым, няньчыў Марыльку. Вучыўся добра, бацькі ім ганарыліся, бо «яго паважалі ў вёсцы, а суседкі зайздросцілі Тэклі, мужчыны хвалілі», а ён усё, як у дзяцінстве, быў ціхмяны, сарамлівы і стрымана ласкавы з маці. Пасля школы ёг пайшоў вучыцца на настаўніка. Памятала маці дзень, калі скончылася дзяцінства яе сына, калі яна пачула словы: “Усе ж калі што здарыцца, я пайду, мама. Прызавуць ці не, а пайду: так трэба.”

5.Як раскрываюцца душэўныя перажыванні і пакуты маці праз іншыя вобразы-персанажы апавядання — пісьманосца, суседкі Ульянкі, хлопца на малатарні? Як гэтыя маладыя людзі рэагуюць на паводзіны старой Тэклі? Ці разумеюць, ці адчуваюць яны душэўную драму маці, якая страціла сына? Абгрунтуйце сваё меркаванне, абапіраючыся на тэкст твора.

Псіхалагічна расскрываюцца душэўныя пакуты старой Тэклі праз сустрэчы яе з іншымі персанажамі апавядання. Напачатку да жанчыны прыходзіць па запалкі суседка Ульянка. Яна спачувае мацярынскаму гору, нават імкнецца падтрымаць гаруючую маці:

“— Не мучцеся вы ўжо. Што ж зробіш? Калі дзе жывы, дык вернецца. А калі не... Калі не, дык трэба забыцца ўжо.”

Але яна не ведала, як дапамагчы, як супакоіць Тэклю, таму «няёмка пераступіла ля парога, баючыся, што старая расплачацца і нема-ведама як тады супакоіць яе мацярынскае гора».

Сустрэча з пісьманосцам таксама раскрывае трагедыю маці.

Пісьманосец ведае старую Тэклю і яе чаканне ўжо вельмі даўно. Шаснаццаць гадоў яна нязменна чакала яго, і ў вачах яе ён кожны раз было хваляванне і надзея. «Рукі яе неспакойна блукаюць па грудзях, без патрэбы абмацваюць світку, твар зморшчыўся ў пакутлівым выразе чакання, і ў вачах — нясцерпная туга надзеі». Пісьманосец штодня бачыў у вачах старой тугу і надзеюАўтар звяртае ўвагу на насуплены твар зморанага чалавека і на тое, што ён крычыць, а не гаворыць спакойна. Гэта эмоцыі перапаўняюць пісьманосца, гэта яны крычаць: «Ну што ты мяне пільнуеш усё? Няма ж табе нічога. Нічога няма!» За знешнім праяўленнем грубасці ў яго словах хаваецца шчырае спачуванне жанчыне і разуменне сваёй немагчымасці нешта выправіць у яе лёсе, аказаць дапамогу.

Калі маці, што бегла па дрозе, спадзеючыся сустрэць сына, убачыла на дарозе хлопцаў, якія ехалі на трактары, то адзін з іх здаўся ёй падобным на сына, і яна «схамянулася ад маладога свавольніцкага смеху».

Усе гэтыя сустрэчы раскрываюць усю глыбіню, гора, тугі, суму, адчаю маці, якая адмаўляецца верыць у гібель сына.

6.Як раскрываюцца перажыванні Тэклі праз замалёўкі прыроды (пейзаж), праз апісанні Тэклінай хаты і двара? Прывядзіце прыклады з тэксту.

Замалёўкі прыроды тасама адыгрываюць сваю ролю ў раскрыцці перажыванняў старой Тэклі. Пачынаецца твор апісаннем пейзажа: «Буяе за абшарамі сцюдзёны асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце, гайдае мокрае галле ў садку...»

У гэтым урыўку пейзаж указвае на час, калі адбываліся падзеі, і месца, дзе яны адбываліся. Але гэтым не абмяжоўваецца яго роля. Выразы «сцюдзёнага асенняга ветру », « шэрай далечы », « трывожнага бляяння авечкі» настройвае на нешта цяжкае, трывожнае. Прырода адпавядае настрою гераіні і дапамагае раскрыць яе ўнутраны стан.

На фоне змрочных замалёвак длюстроўваецца бязрадаснае жыццё старой жанчыны, гэтак жа панура на душы гераіні, такой жа шэрай і закінутай выглядае яе хата: «Тым часам марудна цямнела, далячынь спавілася шэрай смугою, у паветры заснавала надакучлівая восеньская золь. Абудзіўшыся ад задумення, старая сабрала на руку нарыхтаваныя паленцы і, рвануўшы закрутку сенцаў, увайшла ў хату. Тут было ўжо цёмна, ледзь свяцілася ў паўзмроку абсрэбаная, закураная печ, стуліўся ў куце стол і іве лаўкі — уся хатняя абстаноўка...»

Жанчына так і не запальвае печ, у доме сцюдзёна, але яна быццам не адчувае холаду. Усе гэтыя дэталі і замалёўкі дазваляюць яшчэ ярчэй падкрэсліць эмацыйны стан галоўнай герані.

7.Якімі словамі можна перадаць перажыванні жанчыны-маці, якая страціла сына ў час вайны: журботныя, цяжкія, горкія, балючыя, маркотныя, пакутлівыя, шчымлівыя або якія іншыя? Падбярыце найбольш адпаведныя азначэнні-сінонімы, эпітэты.

Перажыванні жанчыны перададзены аўтарам пры дапамозе эпітэтаў, якія характарызуюць яе ўнутраны стан: нясцерпная, пакутная, працяглы, благое, невясёлы, страшнае. Словы — журботныя, цяжкія, горкія, балючыя, маркотныя, пакутлівыя, шчымлівыя таксама ярка выяўляюць перажыванні жанчыны-маці, якая страціла сына ў час вайны.

8.Вызначце элементы сюжэта ў творы: завязку, кульмінацыю і развязку.

Завязка: жанчына бачыць пісьманосца і атрымоўвае ад яго адказ, что няма для яе ніякіх вестак.

Кульмінацыя: жанчыне здаеца, што яна бачыць сына на дарозе і яна бяжыць з дому насустрач.

Развязка: старая Тэкля выходзіць да абеліска, які пастаўлены ў гонар тых, хто не вярнуўся дадому.

10. Да якога жанру можна аднесці гэты твор? (Пры неабходнасці звярніцеся да «Слоўніка».)

Гэты твор — апавяданне. Ён невялікіх памераў, дзеянне адбываецца непрацяглы час (дзень), у ім невялікая колькасць персанажаў, у аповесці расказваецца пра гора матулі, страціўшай на вайне любімага сына і яе 16-цігадовае чаканне яго, вера, што ён хутка прыйдзе.

11. Для больш выразнага разумення асаблівасці апавядання як жанру параўнайце яго з вершам В. Зуёнка «З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...».

Лепш зразумець асаблівасці апавядання як жанру дапаможа параўнальны аналіз з вершам Васіля Зуёнка «3 вайны сустрэлі мацяркі сыноў...»

Апавяданне В.Быкава напісана на ўсю старонку, ёсць сказы кароткія і вельмі доўгія: “На пагорку, збоч ад дарогі, на ўзлеску незвычайна ярка і чыста неяк у гэты халодны восеньскі вечар бялеў каменны абеліск з зоркай наверсе — звычайны вайсковы помнік тым, хто не дайшоў да Берліна.” Мова ў творы свабодна арганізаваная, гучыць звыкла, натуральна. Вобразы тут ствараюцца праз паказ карціны жыцця (старой Тэклі), адчуванні герояў перадаются праз апісанне інтэр’ера, пейзажу.

Верш Васіля Зуёнка напісаны кароткімі радкамі ў слупок. Мае невялікі памер адну старонку. Мова вершаваная, вызначаецца наяўнасцю рытма і рыфмы. Абвостраныя пачуцці перадаюцца вельмі лаканічна, вобразна-выяўленчыя сродкі дапамагаюць рабіць мову верша больш эмацыянальнай. Ідэя і галоўная думка выражана ў радках:

Ідуць гады,

I кожны дзень чакае маці сына.